Салавей, 1 часть

— Ігра дасканалая, яснавяльможны пане! дасканалая! — прыцмокваў ён тлустымі губамі.
У гэтую самуго хвіліну «младзенец Езус», трохгадовы хлопчык аканома, заплакаў.
Пан Вашамірскі заскрыгатаў зубамі, ледзь стрымаўся, каб не крыкнуць ад злосці.
Зайтрала бравурная музыка.
Апусцілася заслона, і лёкаі пачалі запальваць свечкі ў кандэлябрах.
Госці ў часе антракту, пакуль рэжысёр рыхтаваў «камедыю», пакуль расстаўлялася новая дэкарацыя на сцэне, пачалі падмацоўвацца.
Лёкаі спрытна налівалі ў келішкі, падавалі закускі. Пачаліся тосты ў чэсць гаспадара і самых ганаровых гасцей. У залі раздаваўся вясёлы гук і звон пасуды.
Госці былі вельмі зацікаўлены панскім Салаўём.
Тое, што чалавек вырабляецца на сцэне па-чалавечаму, іх не дзівіла, але калі чалавек спявае, як птушка, брэша, як сабака, вые, як воўк, няўкае, як кот, — вось гэта дзіва. Гэта варта паглядзець і паслухаць.
За апошнія некалькі месяцаў госці наслухаліся пра Салаўя шмат цікавых баек.
— Салаўя! Хочам паслухаць спевы салаўя!.. — крыкнуў нехта.
— Салаўя! Салаўя! — раздалося з усіх бакоў. Пан Вашамірскі ўсміхнуўся:
— Будзе і салавей. Да месяца мая яшчэ далёка.
— Калі яснавяльможны пан захоча, дык май месяц будзем адчуваць і ў Каляды! — сыпнуў пану Вашамірскаму камплімент ксёндз Курачковіч.
Пры гэтым ён пачаў новую філасофію:
— Старасвецкія алхімікі даставалі золата з жалеза, а пан Вашамірскі Каляды на май пераробіць, бо ў калядную ноч у яго палацах салавей заспявае.
— Салаўя! Салаўя! — крычалі нецярплівыя госці.
Пан Вашамірскі міргнуў аднаму з гайдукоў. У пана было раней задумана на гэты час інтэрмедыя пад назваю «Муй жыдэк».
Салаўя пакінулі на апошні нумар вечара. Гайдук выскачыў у бакавы пакой.
Праз хвіліну пачулася адтуль суматоха. Рыбак Меер трымаўся абедзвюма рукамі за дзверы, упіраўся нагамі і не хацеў ісці ў залю.
— Паночкі... паночкі... — прасіў ён літасці, — баюся... палохаюся...
Ён быў у чорнай аксамітнай ярмолцы, у шабасовай халадайцы, з шапкай у руцэ. Яго цёмная іустая барада распусцілася, як веер: твар быў бледны, з кроплямі поту, а ў цыганскіх бліскучых вачах дрыжэў страх. Меер кідаў позіркі ва ўсе бакі і мармытаў:
— Баюся, паночкі, палохаюся!..
Меера паставілі ў сярэдзіне залі супроць гасцей. Ён смешна кланяўся ва ўсе бакі, махаў шапкай перад сабою, як шчытам. Пан Вашамірскі загадаў яму спяваць «Маёфіс»:"'
Госці смяяліся, перашэптваліся між сабою, забыліся ў гэтую хвіліну пра Салаўя.

Size