Салавей, 1 часть

— Гэта не гадзіна, гэта дуда руская, — кажа хлоп. Бярэ дуду ды грае.
Шляхціц Завішша вельмі захапіўся дудою. Сам заспяваў: Гэх ты, дудка мая, ух — я! Вссялушка мая, ух — я! Госці паднялі пры гэтым шчыры рогат. Толькі некаторыя пані крывіліся. Маляванымі губкамі яны пачалі фэкаць у бок Завіш-шы:
— Які невыкшталцаваны.
Шляхціц Завішша доўга шаптаў гэты верш, у якім высмейваюцца чужаземныя ўбранні полек. Ён гаварыў, як замовы, і воўкам паглядаў ва ўсе бакі.
— Загубяць яны Рэч Паспалітую, загубяць, — буркнуў Завішша свайму суседу, — паны — дурным гонарам і распустай, а ксяндзы — фальшам і хцівасцю. Дальбоп загубяць!
Злосна тагюршчыліся вусы шляхціца Завішшы. Ён шаптаў на вуха суседу:
— Чытаў я адну гісторыйку, як цэзар Нерон падпаліў Рьгм, сталіцу сваго, дзеля ўласнай забавы... Тое самае робяць цяпер магнатьг ў нас! А хлоп — горш быдла ў іх, у магнатаў...
Сусед спалохаўся. Азірнуўся па баках, ці хто не чуў, і прашьгпеў:
— Маўчы...
Гаварыліся розныя тосты, у якіх хвалілі геній пана Вашамірскага, яго багацце і шчодрасць. Італьянская і французская музыка лілася хвалямі пад высокія суфіты.
Недалёка ад шляхціца Завішшы, у канцы стала, сядзеў малады шляхціц Вольскі. Яго называлі звычайна «пан Вольскі, купец польскі». Ён гандляваў коньмі і дробнымі фальваркамі. Апрача гаго, быў пляткаром усёй ваколіцы. Меў вялікі спрыт пасварыць паноў між сабою, а сам заўсёды выходзіў сухім.
Выгляд у яго плюгавьг: нізенькі, рыжыя валасы, чырвоныя вочкі. Вольскі часта божкаўся, моршчыў лоб, рабіў шчьгрыя і жаласлівыя вочы, біў сябе кулачкамі ў грудзі і ледзь не плакаў. Часам, калі яму трэба было разжалабіць якога-колечы пакупца, дык нават выціскаў слёзы з вачэй, сморкаўся і хныкаў. Ён падлізваўся да кожнага пана, ад якога спадзяваўся мець якую-колечу вьігаду.
Верш у гонар пана Вашамірскага Вольскі рыхтаваў ужо даўно, пацеў над рыфмамі некалькі начэй. Ён спадзяваўся гандляваць з панам Вашамірскім, прадаваць яму коней. Цяпер надышла яго пара прачьгтаць гэты верш. Ён падняўся, наморшчыў лоб і пачаў сваім рэзка-металёвым непрыемным голасам:
Ой, пан Вашамірскі, яснавяльможны пане! Ой, хвала табе ад рання да рання!
Бадай кожны радок верша пачынаўся ў яго ад слова «Ой». Ён войкнуў разоў сорак, хваліў пана за вялікі розум, а ўсіх іншьгх абзьгваў дурнямі.
Доктар багасловіі і філасофіі пільна прыслухоўваўся да кожнага слова верша. «Ой» яму вельмі спадабалася. У гэтым слове чуецца моцны стогн душы шчырага каталіка, пакута сэрца, закаханага ў Пана Езуса.
— Радтасць — гэта распуста, упадак пачуцця! — тлумачыў далей доктар багасловіі і філасофіі, прьгціскаючы кожнае слова, нібы абцугамі, гаворачьг да ксяндза Марцэвіча, якога толькі што паспеў павіншаваць з поспехам яго п'есы.
Шляхціц Завішша меў свой погляд і на творчасць Вольскага, якога ён даўно ведаў, меў свой погляд і на развагі ксяндза. Ён казаў на вуха свайму суседу:
— Дзіўны багаслоў. Сам балюе, а радасць крытыкуе. Вось фальшывы сутаннік! А Вольскі ойкае, бо рыфмьг ў дзесяты пот яго кідаюць. Яму нялёгка, вось і войкае, пане дабрадзеенку! Усіх дурггямі абзывае, гіцаль рьгясы, бо сам дурань, сабачая душа яго!
Завішша круціў пры гэтым вусы і злаваўся. Усе госці бісавалі Вольскаму.
Пан Вашамірскі, які ўжо быў падвьгпіўшы, папрасіў прынесці ў чэсць паэта дзедаўскі келіх.
Госці зарагаталі. Яны добра ведалі гэты паўгарцовысрэбны коўш, на якім было выразана тры сэрцьг з надпісам «согсіа Гісіеішт» («сэрца прыяцеляў»). Мала хто здолеў выпіць яго да канца, каб не зваліцца з ног. А пан прымушаў яго выпіць адным духам. У каго хоць трохі на дне каўша заставалася, таму загадваў другі раз піць.
Спалохаўся пан Вольскі.
— Пане Вашамірскі... —' гаварыў ён, — не здолею выпіць... Ой, не здолею... ой... злітуйся, пане!
Нічога не памагло.
Лёкай у хвіліну прынёс келіх, які налілі поўна старавенгерскім віном.

Size