Салавей, 1 часть

Пан Вольскі вытарашчыў вочы і ледзь не да дна выпіў, але раптам пачала кружыцца галава, і ён паваліўся.
Падскочылі лёкаі і пад агульны рогат вынеслі яго з залі.
— Гэта яму кара за верш, — казаў пан Вашамірскі. — Каб пахваліць гаспадара, дык яшчэ не значыць, штотрэба зганьбіць іншых. Гэта адзнака людзей не ганаровых.
Госці былі вельмі здаволены ўчынкам пана і яго тлумачэннем.
Пан Вольскі аглянуўся.
Ён знаходзіцца на канапе ў гардэробным пакоі. У срэбным ліхтарыку мігацела толькі адна свечка. На сценах гойдаўся змрок. Насупроць яго блішчэла вялізнае люстэрка, у якім святло свечкі выглядала воўчым вокам. Пакой расшырыўся ў люстэрку і выглядаў бесканечным. Сцены расплываліся ў змроку. Рад вялізных шафаў стаяў каля сцен. Драўляныя фігуры і разнастайная разьба на шафах абрысоўваліся вельмі слаба; але бронзавыя амуры на некаторых ярка мігацелі, блішчэлі, як зо~ лата. Ва ўсіх кутках пан Вольскі налічыў восем шаф.
Гэтыя шафы зазвычай прывозілі з сабою маладыя жонкі паноў Вашамірскіх.
«Восем шаф, значыць, восем пакаленняў», — падумаў пан Вольскі, моршчачы п'яны лоб.
Ён пацягнуў носам. 3 пакоя нясло пустыром. Як пачаў думаць аб гэтых васьмёх пакаленнях, аб вечнасці, яму жудасна зрабілася. Думкі скакалі, зблытаныя, туманныя і жаласлівыя. Яны мігацелі, як вуголлі на патухагочым вогнішчы.
3 залі чуваць быў гул галасоў, які зліваўся ў нейкі манатонны гуд.
Пакрыўджаны фальварковы пясняр пачаў дзеля ўцехі выабражаць у думках, што спявае. Яму нават забаўна зрабілася ад таго, што можна спяваць мелодыю не толькі ўголас, а нават у думках. I якую б мелодыю ён ні думаў, гул галасоў з вялікай залі паўтараў гэту мелодыю.
Раптам гул сціх. Да яго плыла кволая прыгожая музыка.
«Гэта балет «Усход сонца» цяпер выконваецца на сцэне», — падумаў пан Вольскі.
Ен ледзь не завыў ад крыўды, што не знаходзіцца ў залі і не бачыць балерын.
Музыка драпала сэрца, нервавала, і ён не ведаў, што з сабою зрабіць. Каб заглушыць боль, ён паднёс палец да агню свечкі і сцяў зубы. Нястрыманага болю доўга не мог цярпець. Прылажыў палец да губ, хукаў на яго і смяяўся:
— Вось да якога вар'яцця дайшоў! Ой!
А музыка вабіла, чаравала, кідала яго думкі, нібы вецер пыл дарожны, у розныя бакі. Здавалася, што нічога харашэйшага за гэту музыку на свеце няма.
— Нічога на свеце! — сказаЎ ён уголас.
3 далёкага змрочнага кутка вялізнага гардэробнага пакоя кінуўся да яго водгалас: «чога на свеце!»
Пан Вольскі спалохаўся, адчуў сябе адзінокім, як у глухім лесе. Ён ведаў, што «чога на свеце» — адбітак яго голасу, як бывае адбітак твару ў люстэрку ці ў вадзе. Аднак пачаў баяцца і аднаго, і другога. Каб адагнаць ад сябе адзіноту, ён пачаў думаць аб прыгожых панях, якія былі ў залі. Усе яны зліваліся ў яго думках у адзін абраз недасяжнай вабнай жанчыны. Твару яе не бачыць; не можа сабе ўявіць яе выгляд, але яна кіпяціць-гарачыць яго кроў.
«Трэба ёй напісаць верш! — падумаў пан Вольскі. — Я ж — рыцар яе! Я крыві сваёй шкадаваць не павінен!»
«Рыцар, кроў, верш» туманілі яго думкі, запаланілі яго новай ідэяй:
«Трэба напісаць верш сваёй уласнай крывёю».
Нан Вольскі падышоў бліжэй да свечкі, выняў з раменнага пояса нож, што вісеў у похве, і пачаў сабе калупаць нажом левую руку. Паказалася кроў. Ён дастаў з кішэні кавалак шэрай паперы, з другой кішэні — некалькі зубадлубак, якія ўзяў са стала на запас, і пачаў макаць кончыкам зубадлубкі ў сваю кроў і выводзіць літары на паперы. Ён напісаў пачатак верша: «Ой...»
Далей у яго не ішло. Ён наморшчыў лоб і пачаў думаць. Чырвонае крывавае слова дваілася, траілася ў вачах. Ён бачыў як бы цэлыя тузіны гэтага слова: «Ой, .ой, ой».
Яны мітусіліся перад ім, нібы «божыя кароўкі».
Вольскі плюнуў, вылаяў сам сябе за такое вар'яцце, абвязаў параненую руку хустачкай і прылёг на канапе.
«Ой, ой, ой, ой, ой» — звінела музыка ў яго вушах. Галава зрабілася цяжкаю, і ён хутка заснуў.
Праснуўся ад шэпту і ціхага плачу ў пакоі. Уздрыгануўся, прытаіўся і давай прыслухоўвацца.
— Паночку... паночку міленькі, не чапай мяне! — прасіла-маліла дзяўчына.

Size