Салавей, 1 часть

— Ціха ты! — бурчаў у адказ п'яны голас аднаго з гасцей.
— Ага, — успомніў пан Вольскі, — гэта ж халопкі стаялі на галёрцы, апусціўшы голавы ўніз на залю, і глядзелі, як авечкі.
Пан Вольскі з вялікім смакаваннем і зайздрасцю лавіў кожны гук...
Балет быў самым удалым нумарам балю. Госці зельмі здаволены. Такой пышнай фантастычнай пастаноўкі яны ніколі не бачылі. Такой зграбнай музыкі ніколі не чулі.
Не спадабаўся балет адной толькі пані Вашамірскай.
Прычына яе нездаволенасці іншага характару.
Яна ўвесь вечар была задумёная і смутная. Смутак пані Вашамірскай цягнецца з таго дня, калі. ў яе апошніраз быў сын з Салаўём.
Прарочыя сны пачалі ёй сніцца бадай кожную ноч: яна чула ва сне спевы салаўя. Спеў маленькай птушачкі пранікаў у яе нутро, у самае сэрца вясновымі срэбнымі трэлямі. Спявала птушачка на розныя лады, і пані Вашамірскай гэта здавалася райскай божай музыкай. Кожны гук, ледзь прыкметны зык птушачкі ліўся як бы з неба і салодкім смуткам атуляў усё вакол. I пах бэзу прыемна кружыў ёй галаву.
Кожны раз прабуджалася яна са стогнам. Песня птушачкі яшчэ звінела ў яе вушах.
Пані Вашамірская страціла апетыт. Ранейшае замілаванне да катоў прапала. Удзень яна не ведала, як дачакацца н'бчьі, каб зноў чуць ва сне песні птушкі.
Па-рознаму тлумачылі ёй суседкі з блізкіх маёнткаў гэты дзіўны сон.
Некаторыя гаварылі, што гэта д'ябал хоча яе спакусіць салаўінай песняй. Іншыя казалі, што гэта яе ўласная яснавяль-можная душа ўночы ад цела адыходзіць, лунае над ё'ю, спявае.
А ксёндз Марцэвіч запэўніваў, што гэта даносіцца да яе ветрам звон касцёла. Звон напамінае пані аб тым, каб пабудавала касцёл у сваім маёнтку, каб давала грошы на божыя справы.
Ксёндз Марцэвіч ужо даўно збірае ахвяраванні і падарункі на касцёл «Сэрца Езуса». Яму яшчэ не хапае грошай на званіцу. Вось птушачка і звоніць ува сне...
Пані Вашамірская ахвяравала на званіцу старасвецкія пярсцёнкі з дарагімі каменнямі, сама аддала іх ксяндзу Марцэвічу.
Песні салоўкі ўсё роўна не спыняліся. Наадварот, гэты сон прыняў болей ясныя вобразьг і формы; кожны раз падыходзіла да пані здань, атуленая ў сялянскае грубае палатно. Пані спачатку думала, што гэта таемная фігура — смерць, але спевы
салаўя, яшчэ болей прыгожыя, чымся раней, ліліся з-пад гэтага палатна. Пані супакоілася: смерць не можатак хораша спяваць...
Нарэшце палатно апусцілася — і перад паняй стаяў анёл і спяваў па-салаўінаму.
Пані пачала прыглядацца і заўважыла, што гэта не анёл, а фокуснік яе сына, пад мянушкаю Салавей.
Пра гэты сон пані ўжо нікому не гаварыла, нават свайму духоўніку.
Яна нечага і баялася, і саромілася.
Страх.гэты быў страхам Божым, а сорам — сорамам Дзевы Марыі, нявіннай і чыстай.
Так тлумачыла пані сама сабе.

Size