Салавей, 1 часть

Яна пачала разумець, што гэтым сыом Пан Буг выстаўляе ёй напаказ яе памылкі. На яе напаў страх: янараней была так упэўнена ў сваей непамылковасці...
Яна кленчыла перад вобразам Маткі Боскай, прызнавалася ў вялікіх грахах: ужо шмат гадоў песціць і няньчыць катоў, а пра людзей забьшася...
Адчуваючы свой вялікі грэх, пані па-ранейшаму глядзела за катамі. Што ж яньг, бедныя, вінаваты?
Пані пацяшала сябе тым, што памылка ўжо напалову выпраўлена, калі выкрыта. Толькі трэба старацца выправіць памылку да канца,
«Як выпраўляць памылку?»
Цяжкое «як?» непакоіла пані Вашамірскую. Пад уражаннем гэтага «як?» яна сядзела ўвесь вечар, не прымаючы ніякага ўдзелу ў вясёлых і мудрых гутарках гасцей. «Божы смутак» лунаў на яе твары. Пані апускала вочы і з-пад апушчаных расніц пазірала з зацікаўленасцю ва ўсе бакі.
Яна шукала вачыма Салаўя.
Яго не відаць было.
Не было яшчэ самага галоўнага эфекту панскага балю.
Пані Вашамірская чакала яго з хвіліны на хвіліну. Яна забыла гладзіць і песціць катоў, што сядзелі ў яе на каленях. Ад нецярплівасці яна кожны раз уздрыгвала, калі да яе зварочваліся суседзі пры стале з запытаннямі і заўвагамі.
У гэты час пан Вашамірскі гутарыў з суседам з блізкага маёнтка аб тым, што студыя ўсё ж яго не задавалыіяе, бо акторы яго — выдрэсіраваныя мядзведзі. Нутранога агню, натхнення няма ў іх. Вось ён зараз пакажа ўсім на закуску балю сапраўднае дзіва — чалавека, які спявае салаўём.
— Я думаю павезці яго за граніцу напаказ! — павысіў пан Вашамірскі голас.
Змітрок Бядуля
— Салаўя сюды! Салаўя! — папрасілі госці.
Пані Вашамірская пабляднела ад хвалявання. У гэтую хвіліну Салавей быў яе апошняй нябеснай справай.
— Паслухаць цяпер салаўя — штука фвельмі пікантная! — сказаў доктар багасловіі і філасофіі. — Гэта тонкая густоўнасць і вышэйшы эстэтызм!
Ксёндз пачаў доўгую тыраду аб спевах салаўя, аб цудах божых.
Хоць пан Вашамірскі добра разумеў, што гэта толькі няшчырая ксяндзоўская льсцівасць, аднак перад вялікай грамадой гасцей яму было прыемна ад слоў ксяндза.
— Прывесці сюды Салаўя, — крыкнуў пан гайдукам. Пан расказаў гасцям падрабязна ўсю гісторыю, як ён першы раз пачуў фокусы Салаўя і як дзеля жарту загадаў тады ўсыпаць некалькі гарачых гайдуку Макару. Пры гэтым успомніў, што гайдука Макара няма. Ен падазваў стольніка і запытаўся, дзе Макар.
—Макара знайшлі сягоння забітым, яснавяльможны пане,     спалохана сказаў стольнік, — яго забіла Зоська Халімонава, што ў канцы вёскі жыве, недалёка ад лесу.
— А Зоська дзе? — пабляднеўшы ад злосці, сказаў пан.
— Зоська ўцякла, яснавяльможны пане.
— Зараз жа яе злавіць! Скажы аб гэтым войту!
— Слухаю, яснавяльможны пане!

Size