Салавей, 1 часть

Пан Вашамірскі быў выбіты з раўнавагі. Перад гасцямі стараўся гэта не паказваць. Ён не шкадаваў гайдука Макара, але злаваўся на тое, што нейкая халоцка парушыла яго панскі супакой, сапсула гармонію балю.
«Ну і дзікія гэтыя хлопы! Ну і разбойнікі ж яны! Засяку Зоську насмерць. Сваімі рукамі засяку, — пастанавіў ён у думках. — Ну і гадзюка яна!»
Пані Вашамірская не заўважыла змены настрою ў сына. Яна была занепакоена тым, што ён хоча забраць Салаўя за граніцу. Салавей быў патрэбен ёй. Яна гатова аддаць за Салаўя ўсіх сваіх катоў... Яна гатова... Сама ў гэту хвіліну не ведала, на што яна гатова, каб толькі дастаць сабе Салаўя.
Яна кіўнула сыну і сказала ўстрывожаным голасам:
— Салаўя не трэба везці за граніцу, не трэба!
Салавей цэлы дзень сядзеў запёрты ў цёмным пакоі, з цяжкімі калодкамі на нагах.
Гнеў пана Вашамірскага быў вялікі, бо Салавей адлучыўся зсмаёцтка ў апошні дзень перад спектаклем. Яно адсутнасць была заўіажана ксяндзом Марцэвічам у часе звычайнага начнога абыходу спальных пакояў актораў.
У каморцы, дзе сядзеў Салавей, было так цёмна, што нават рукі сваёй нельга было бачыць. Рухацца з месца таксама было цяжка, бо калодкі прыкоўвалі ногі да падлогі. Ён сядзеў нерухома на месцы, аддаючы ўсю сваю ўвагу слыху. Сіла зроку і рухаў перайшлі ў слых. Яго вушы лавілі кожны шолах у затхлым паветры каморкі.
Па кутах шорхаліся мышы, грызлі сцены, драпалі падлогу і пішчэлі. Ён рад быў, што ў суседстве знаходзяцца хоць такія жывыя істоты. Часам, як зварухнецца з месца, рабілася ціха — мышы палохаліся.
Хвілінамі на яго нападала вялікая нуда. Ён мацаў у пацёмках свой твар, які здаваўся яму чужым. Соваў рукамі па сцяне, дзе было шмат павуціны з сухімі леташнімі мухамі. Гэта забава адганяла сумныя думкі.
Ён лавіў вушамі кожны зык з суседніх пакояў: крокі чаляднікаў, заглушаны гул гутаркі. Яму здавалася, што ўвесь жывы свет ужо навекі адарваны ад яго і знаходзіцца недзе за сотні міль адгэтуль.
Ад накіпеўшай злосці перасохла ў горле. Ён аблізаў губы языком, уздрыгануўся і пачаў барабаніць кулакамі ў сцяну:
— Адчыніце!
Ён крычаў кожны раз усё галасней. На яго крыкі ніхто ўвагі не зварачваў.
— Адчыніце!
Раптам змоўк і пачаў пільна прыслухоўвацца.
3 глыбіні панскіх пакояў пачуўся звон вялікага гадзінніка. Мядзяныя гукі расплываліся мякка, задумёна і ўрачыста, дрыжэлі ў вушах доўга, ледзь прыкметнымі пералівамі адгалоску.
Салавей супакоіўся:
Зрабілася лёгка на душы. Нібы хтосьці блізкі пяшчотна пагладзіў яго па валасах. Успомніў Зоську...
Але кожны новы звон гадзінніка навяваў яму новыя думкі. Нядобра жыць так на свеце. Нядобра быцы.забавай.у.дана.
Добра спяваць салаўём тады. калі самому хочацца, а не па загаду пана.
Чым больш ён думаў аб тым, што добра і што нядобра, тым больш ён быў абураны на пана Вашамірскага. У яго душы рос і крэп чалавечы гонар, той гонар, якога не аддасі ні за якія грошы, ні за які дабрабыт, ні за якія панскія падарункі.
Салавей сціснуў кулакі ад злосці, увесь напружыніўся да хрусту касцей і падняўся з месца. Але цяжкія калодкі на нагах давалі сябе адчуваць, ён зноў сеў, сцяўшы зубы.
— Нядобра быць панскім салаўём!
Ён апусціў галаву на грудзі. Доўгі час сядзеў нерухомы, акамянелы.
Усе думкі выскачылі з галавы, як спалоханыя вераб'і.

Size