Салавей, 1 часть

Мышы зноў скрабліся вакол. Часам раздаваўся бой гадзшніка, але Салавей не чуў. Ён моцна спаў пасля бяссоннай ночы, праведзенай у Зоські, і няўдалага барокання з панскімі гайдукамі.
Ціха было ў залі.
Салаўя з нецярплівасцю чакалі хвілін дзесяць.
Ён увайшоў павольна. Толькі што знялі калодкі з яго ног. Жмурыў вочы і засланяў іх рукою. Адсядзеў у цёмнай каморы цэлы дзень, яму цяжка было глядзець цяпер на яркае святло.
Ён быў у дзівацкім аксамітным шырокім адзенні з вышытымі залатымі салаўямі. На грудзях з рознакаляровых пацерак быў зроблены герб паноў Вашамірскіх. Высокі, стройны, у такой незвычайнай мантыі Салавей нагадваў сабою жраца невядомай рэлігіі, невядомых часоў. Бровы ў Салаўя былі грозна нахмураны. Вочы кідалі вакол сінія вострыя нажы. Чорны аксаміт убрання адцяняў яго бледны твар.
Госці атарапелі.
Пану Вашамірскаму вельмі да сэрца было тое ўражанне, якое Салавей зрабіў на гасцей сваім выглядам. Пан усміхнуўся самаздаволена.
— А во зараз, шаноўныя госці, пачуеце яго спевы!
—Можа, у яго захаванытакія штучкі, праз якія ён свішча? — запытаўся пан Завішша і пакруціў доўгія вусы.
Гэтыя словы пакрыўдзілі пана Вашамірскага. Захадзілі хадыром яго сківіцы. Ён стрымаўся і сказаў спакойным голасам:
— Калі хто з ласкавых паноў хоча, можа агледзець майго Салаўя. Можа, якую свісцёлку знойдзеце. Пашукайце ў яго руках, у роце!
Некаторыя сунуліся да Салаўя, але яго выгляд быў такі грозны, што ніхто не адважыўся шукаць у яго свісцёлак, праз якія ён свішча салаўём.
Пані Вашамірская глядзела на Салаўя ў немым здзіўленні і абагатварэнні.
— Ну, — сказаў пан Вашамірскі да Салаўя, — пачынай! Салавей маўчаў.
— Ну! — крыкнуў пан. Салавей не варухнуўся.
— Чаго маўчыш?! — зачырванеўся пан ад злосці. — Можа, ахрып?
Салавей строга зірнуў на пана Вашамірскага, ледзь разняў сцятыя губы і павольна працадзіў праз зубы:
— Не хачу быць панскім салаўём.
— Які хам, о Божа! — здзівіўся доктар багасловіі і філасофіі.
У пана Вашамірскага вочы наліліся крывёю.
— Жартуеш? — крыкнуў пан не сваім голас.

Size