Салавей, 1 часть

Здавалася, што будыніны ў маёнтку павырасталі раптам, у адну хвіліну, выраслі аграмаднымі дзівоснымі грыбамі. Сяр'од іх шэрымі казуркамі мітусіліся людзі. Яны совалісятуды і сюды па вялікаму дзядзінцу. На іхніх тварах заклапочанасць. Нібы людзі збіраюцца ўцячы ад нейкай небяспекі.
Панскія фурманы рыхтаваліся ў дарогу. Гэта было для іх неспадзяваным. Яны думалі, што паны будуць баляваць у пана Вашамірскага некалькі дзён. А то раптам загадалі запрагаць коней. Паны нават не выспаліся добра пасля такога балю.
Коні былі выведзены табуном да вадапою. Фурманы гікалі, свісталі, падбадзё'рвалі крыкамі рысакоў, стаеннікаў розных масцей; ляскалі моцнымі рукамі па гладкіх шыях, па бліскучых і круглых крыжах.
Коні фыркалі, дымілі ноздрамі, стрыглі вушамі і выгібалі шыі па-лебядзінаму. Некаторыя падымаліся дубка.
Фурманы жартавалі між сабою спяшаючыся. Было загадана як найхутчэй справіцца.
Хутка былі запрэжаны коні.
Укутаныя ў дарожныя футры, паны рассаджваліся ў павозкі, раскланьваліся паважна з панам Вашамірскім. Ён стаяў на парадным ганку.
Фурманкі рынуліся з месца. Выехалі адна за адной у галоўныя прысады і расцягнуліся доўгім змеем. Звон бразгулак разліваўся шкляным дзынканнем.
Пан Вашамірскі стаяў у глыбокім задуменні і глядзеў у бок аснежаных прысад, дзе спаміж дрэў, нібы з-пад вэлюму, ярка вырысоўваўся доўгі шэраг павозак яго гасцей. Яму відаць было, як госці рабілі знакі адзін аднаму, як фурманы (відаць, па загаду гаспадароў) стрымлівалі коней і ехалі паволі.
«Мабыць, аба мне гутараць», —думаў пан Вашамірскі і ўзяўся рукою за разгарачаны лоб.
Пачаў пільна прыслухоўвацца. Спаміж звону бразгулак пачуў нястрыманы гучны смех. Ён заўважыў, як на апошніх павозках госці браліся за бакі, хапаліся за грудзі, душыліся ад смеху — дзікага, непрыстойнага.
Смех лез вострымі голкамі ў грудзі пану Вашамірскаму, аглушаў слых і драпаў па нервах, нібы кашачы канцэрт яго маткі.
Пабляднеў. Вочы ўглыбіліся, сківіцы ходырам захадзілі.
У снежнай далі захаваўся ланцуг павозак. Не чуваць звону бразгулак, а смех — кпЛівы, бязлітасны, на розныя галасы, звініць у вушах пана Вашамірскага.
Гэта была толькі галюцынацыя слыху.
Вакол стаяла цішыня.
Пан акамянела ўтаропіўся ў свежа-пратораную дарогу і не ведаў, дзе ён і што з ім. Ён уяўляў сабе міміку і гукі разнастайнага смеху кожнага з гасцей паасобку. Яны высмейвалі яго, пана Вашамірскага, за няўдачу з Салаўём. Яны закранулі яго панскі гонар... Ён упіваўся пякельнай музыкайсмеху. У сваім уяўленні пёраходзіў ад госця да госця. Прыглядаўся, прыслухоўваўся.
Вось тоўсты багаты пан Тольскі гігікае. Замасленыя маленькія вочкі блішчаць дзвюма кропельнымі лужынкамі. Твар чырвоны, як медзь, трайная пыса складваецца ў шырокія фальбоны. «Гу-гу-гу», — смяецца Тольскі басам. Трымаецца за вялізнае пуза. «Гу-гу-гу».
А то брэша па-сабачаму тонкі, як жэрдка, пан Забела. «Гі-га-гі-га-гі-га-аў!» Ён ківаецца з боку на бок, як трысцянё пад бурай, глытае словы, пырскае слінай з рэдкіх жоўтых зубоў, захлёбваецца — і словы з яго бледных вуснаў вырываюцца слізкія, як жабы. Нічога ў іх не разбярэш. Толькі ўрыўкі слоў: «Салавей уцёк! Пан Вашамірскі толькі — гі-га-га-аў— фарсіў! Нас абманваў!»
А вось глухі пан Гайкоўскі. Калі яго лаеш, ён заўсёды ветла ўсміхаецца, бо не чуе. Пан Гайкоўскі і Салаўя не чуў бы. А цяпер і ён смяецца, і ён крытыкуе.
Паміж гучнага смеху мужчын звініць капэля жаночага хіха-ту-піску. Пані смяюцца да плачу, да гістэрыкі, да непрытомнасці:
«Хі-ха-хгі-і-і! Салавей не спяваў!»
«Іхі-ха! Пан Вашамірскі абмануў!»
«Г-гі-гі-і-і! Баль не ўдаўся!»

Size