Салавей, 1 часть

Сяляне пачалі пазяхаць каля вазоў. Спынілі працу і давай у гультаяватай зморанасці глядзець, ці пападзе «пан цівун» у птушку.
Зацікавіліся і жнеі. Хоць прыганятыя, калі хто зазяваецца, падагравалі бізунамі, але на гэты раз і прыганятыя таксама сачылі за стральцом.
Гонар і пашана яму ад паднявольных людзей...
Паважна і пільна цэліцца цівун.
Зараз увесь прастор наскрозь прастрэліць.
Вакол ціха. Усе спынілі працу.
Павага, павага панскаму цівуну!
Адна старая сялянка не выцерпела — буркнула:
Вырваліся знянацку ганьблівыя словы. Ніхто не цягнуў за язык.
Не паспела яна скончыць, як падскочыў прыганяты, як падняў над ёй бізун. Ён злосна прахрыпеў:
— Я табе пакажу, псякосць, як бурчэць!
Ляск бізуна па згорбленых плячах кабеты не чуваць быў, хоць н ры ўдары прыганяты моцна са смакам крыкнуў: «гэ-ээх!» Свіст бізуна быў заглушаны стрэлам цівуна. У адну і тую самую хвіліну трапілі. Пакруціўся дымок. Запахла дымам.
Вароны з шумам, з лёскатам крылляў падняліся ўверх і паляцелі з трывожным карканнем у бок лесу.
— Паглядзі, лябедзіку!
Цівун паслаў мужыка паглядзець, ці папаў у птушку. Той угодлівым крокам пабег, падскокваючы, як падстрэлены, па востраму ржышчу чорнымі босымі нагамі. Прынёс застрэленуюварону, падаў пану цівуну і ўгодліва выціснуў з свайго нутра гукі, падобныя да смеху;
— Гэ-гэ-гэ-э-э!
У гэты самы час да цівуна падышоў прыганяты з даносам на,етарую кабету:
— Старая сука пана цівуна не паважае. Яна казала: «Цівуну варон страляць, а нам спіны гнуць».
Не паспела сысці з твару цівуна ўсмешка задаволенасці ад удачнай страляніны, як твар наліўся крывёю, вочы заблішчэлі.
— Як?! во гэта падла старая будзе гаварыць? Я ёй пакажу! Палажыць ёй за пазуху мёртвую варону! Няхай трымае да самага вечара! Гэй, ты, галган, — звярнуўся ён да мужыка, — дай яму (цівун паказаў на прыганятага) варону!
Прыганяты ўзяў з рук мужыка варону і панёс з рогатам да старой бабы. За ім на кані пад'ехаў і цівун.
Старая кабета з лямантам-выццём кінулася цівуну ў ногі. Яна крыжам распласталася на ржышчы чуць не пад самыя ногі каня і выла немым голасам. Ледзь можна было ў гэтых прыдушаных галошаннях пазнаць словы:
— Даруй, паночку... даруй, міленькі...
Строгі і грозны быў пан цівун.
Старую паставілі на ногі, расшпілілі ёй вопратку і палажылі паміж худых вісячых грудзей за зрэбную, цвёрдую, як бляха, кашулю — акрываўленую, забітую варону.
— Жаць, псякосць, ідзі! — крыкнуў пан цівун.

Size