Салавей, 1 часть

Ніжэй сагнулі спіны жнейкі, шыбчэй зашорхалі сярпы. Мужыкі пры вазах пахмурнелі, сціснулі моцна, да скрыпу, зубы і давай накладваць снапы. Лаянкі і пракляцці хацелі зрывацца са смаглых губ, але нема маўчалі яны. Адзлосці толькі пляваліся людзі.
Пільней за іншых глядзелі за ўсім гэтым два чалавекі — малады Сымон і дачка пакрыўджанай старой, Зоська.
Сымон ірвануўся быў ратаваць кабету, сціскваў кулакі, скрыгатаў зубамі і ледзь стрымліваў сябе.
У Зоські ў вачах заблішчэлі слёзы.
— Матанька... Маці... — шаптала яна і кусала губы да крыві. Над шырокім полем раптам шугануў моцны вецер. Давай
скубці хусткі на галовах у баб, давай трапаць чубы снапоў. Вецер прагульваўся невідочнымі нагамі па золату каласоў шырокага жытняга поля.
Пералівы жоўта-зялёнага колеру мільгалі над жнівом.
Задрыжэу здалеку лес, завойкаў закрахтаў. далі яркія, празрыстыя, як шкло, пачал, зацягвацца валокнамі бавоўны.
Пад самыя вушы каню Сымон завыў па-воўчаму. Разляглося навокал сумнае выццё, працяглае, страшнае... Конь спудзіўся, застрыгаў вушамі, захроп, панёсся і скінуў цівуна ў глыбокую канаву.
Пакуль людзі агледзеліся, Сымбн уцёк.
Пад вечар у той жа дзень Сымон сядзеў у Зоські ў хаце. Застрэленая панам цівуном зарона ляжала ў куце пад абразамі.
— Няхай Пан Бог бачыць, як паны і панскія прыслужнікі крыўдзяць бедных людзей, — сказала старая маці Зоські. — А калі не заступіцца, дык буду сабе шукаць іншага, мужыцкага Бога. А гэтага (яна паказала рукой на абразы) панам пакіну!
Зморшчаная, нізенькая бабулька прагаварыла апошнія словы са злосцю.
— Я ўжо пану цівуну адплаціў за варону, — сказаў Сымон, і вочы яго весела заблішчэлі. — Вось вазьму ды зраблюся мужыцкім богам!
— Не грашы... — спалохалася старая. — Пакуль што мужыцкаму богу ад панскага дастанецца.
— За мяне, маці, няма чаго баяцца. Выкручуся з бяды. А пан цівун, пэўна, ногі выкруціў, як з каня зваліўся.
Старая засмяялася, усхапілася і сказала:
— А Божачка, чаго я радуюся чужой бядзе?
— Такой бядзе грэх не радав.ацца, — заўважыў Сымон.
— Зарабіў ты, Сымонка, яечню за гэта!
Старая зараз жа пачала раскладаць агонь на прыпечку, каб спячы яечню.
На дварэ паўзлі змрокі. Яны наліваліся ценямі ў шызыя цэбры паветра. Праз маленькія шыбіны змрокі ўрываліся ў хату і запоўнілі яе цямрыстай ватай. Лезлі ва ўсе шчыліны.
Агоньчык на прыпечку палаў. Жоўтыя языкі спаміж дзвюх цаглін лізалі патэльню, на якой скварылася сала.

Size