Салавей, 2 часть

Ён не ведаў, куды ідзе. Не думаў аб гэтым. Толькі каб быць далей ад маёнтка. Раптам убачыў нешта шэрае каля пня. Сэрца калатнулася.
Ён падышоў бліжэй.
Няйначай чалавек...
Нагнуўся.
Шэрань пакрыў сівізной дзявочыя скалмачаныя валасы. Перад вачыма Салаўя пачалі кружыцца дрэвы. Ён не сваім голасам крыкнуў:
— Зоська!..
Яго голас быў роўны, манатонны і меланхалічны. Меер жмурыў вочы, ківаўся направа і налева, шчоўкаў ад вялікага пачуцця пальцамі і забываўся аб усім на свеце... Ён вёў цяпер бяседу з богам Элагімам, апавядаў яму аб здзеках з сябе на балі ў пана Вашамірскага, скардзіўся на тое, чаму Элагім так захацеў.
Пры гэтым спалохаўся:
— Гэта ж грэх... Я — нікчэмны чалавек, жанчынай нараджоны — учыняю грэх... Пачуццё спакоры слабее. Замест спакоры злосць кіпіць у маіх грудзях. Д'ябал думкі блытае...
Лісток за лістком Меер перагортвае стары пажоўклы Псалтыр, што перайшоў да яго ў спадчыну ад дзіда-дзеда. Меер стогне.
Літары на жоўтым полі паперы скачуць перад ім, як чорныя кузуркі.
Чырвоная паласа ўсходу палае над лесам.
У хаце шэра. Ранічны светазмрок прабіваецца праз маленькія шыбіны. Жонка Меера, нізенькая і дробная жанчына, тупаецца ля печы, соўвае гаршкі, ладзіць сняданне. Першым чынам трэба накарміць карову, яна ў гэту ноч ацялілася, і ў хаце вялікая радасць. На гэту сямейную ўрачыстасць прыйшла і жо"нка~суседа Міхалкі —высокая, круглая і ружовая, з вечным дзівам у вачах.
Каля печы стаіць цэбар. У ім ладзіцца сягоння смачнае сняданне для каровы: запарваецца мякіна, абмешваецца варанай бульбай і аздабляецца высеўкамі ад жытняй мукі.
— Гэта ж проста панскае сняданне! — жартуе Меерыха. — Ледзь дачакаліся малачка. А цяпер цэлы скарб у хаце будзе. Проста рай для дзяцей.
— А як жа, а як жа! — згаджаецца Міхальчыха. — Парсюкоў вы ж не колеце. У вас усё малако ды малако.
Меерыха пачынае пералічаць усе выгады ад каровы:
— Тут табе і сыр, і масла, і смятана, і тварог, і кіслае малако, і маслянка, і сырое малако, і паранае. Тут табе і да бліноў ёсць прысмакі! Тут табе і да рознай стравы акраса. Без малака пустая хата. Без малака як без рук.
— Дый што казаць, — спагадвае Міхальчыха, — паўнюткая хата дабра, калі карова дойная.
Меер чытае псалмы і прыслухоўваецца адным вухам да бабскай гутаркі. На яго твары з'яўляецца ўсмешка, але хутка хаваецца ў чорнай густой барадзе, бо радавацца —грэх. Ён бярэ са стала акраец хлеба, крышыць пальцамі і кідае ў цэбар. Пры гэтай рабоце ён не спыняе сваіх псалмаў — глытае іх на памяць.
А яго старшы сьін, Мендэлька, новага сябра набыў: забаўляецца з цялушкай. Яна яшчэ ледзь стаіць на тонкіх ножках.
Пасля доўгага спынку дзед больш цвёрдым голасам цягне далей:
I пачаў Іванка Прастачок па свеце хадзіць, у дудачку граць, людзям праўду казаць. От учулі ў палацах той вялікі голас ды і спалохаліся слугі змея. Пачалі яны войска збіраць ды Іванку Прастачка шукаць...»
Салавей ішоў па лясной дарозе і, думаючы і паўтараючы дзедаву казку, не глядзеў, што робіцца вакол. Але раптам успомніў, што яго могуць тут знайсці панскія гайдукі. Ён збочыў з дарогі ў лес і думаў аб дзедавай казцы, у якой гаворыцца аб «жалезнай булаве ў сорак пудоў». Надта баяўся змей гэтай булавы.
Салавей падумаў, што на пана Вашамірскага не шкодзіла б пайсці з такой булавой, і больш шпаркім крокам пайшоў наперад:.
Ён не ведаў, куды ідзе. Не думаў аб гэтым. Толькі каб быць далей ад маёнтка. Раптам убачыў нешта шэрае каля пня. Сэрца калатнулася.
Ён падышоў бліжэй.
— Няйначай чалавек... Нагнуўся.

Size