Салавей, 2 часть

— Праўду, я цэлую ноч у лесе бадзяўся.
Яна зразумела адразу і папрасіла Салаўя на сняданне:
— Сымон пэўна снедаць хоча! Міхальчыха задзівілася.
— Божа ж мой! Што на свеце робіцца! Ідзём у маю хату снедаць!
— А наша хата — не хата? — пакрыўдзілася Меерыха.
Меер слыніў малітву і пачаў злавацца:
— Садзіся, Сымон! Зараз есці будзем!
— Для Сымона сала на снеданне зажару! — не адставала Міхальчыха, і яе здзіўленыя вочы паглядалі на ўсіх з просьбай.
Пачуўшы слова «сала», Меер заткнуў вушы і адвярнуўся да сцяны, каб не атрафіць малітву..
Міхальчыха павяла Салаўя ў сваю хату.
У часе яды Салавей з Міхалкам доўга шапталіся.
Пасля гэтага Салавей лёг спаць на печы. А пад вечар Міхалка даў яму стары кажух, торбу харчоў і выправіў у дарогу.
Праз колькі дзён пасля спектакля пан Вашамірскі дазволіў Марылі, «прыгажэйшай за статую Венеры», ісці дахаты. Марыля ўзрадавалася.
Пры гэтым прысутнічаў ксёндз Марцэвіч. Яго шэрыя вочы бліснупі. Ён строга замахаў на яе пальцамі і сказаў урачыстым голасам:
— Не радуйся дабраце пана! Табе грэх радавацца. Ты грала на сцэне святую Матку Боску. Ты выасабляла яе цудадзейны вобраз. У твае грэшныя вусны былі ўложаны яе нябесныя словы. Калі на шляху сустрэнеш вялікія пакуты, дык памятай, што пакуты цела гояць душу. Ты павінна дзякаваць пана за тое, што выконвала ў палацы слаўную ролю Свентай Маткі. Адмаўляйся ад сваіх бацькоў ды лепш ідзі ў ціхі манастыр. Я падрыхтую цябе пастамі, малітвамі ды споведдзю. Я буду тваім духоўным айцом!
Ксёндз Марцэвіч вільготна-маслянымі вачыма аглядаў прыгожую постаць Марылькі.
Дзяўчына пабляднела. Алусціла вочы і шэптам сказала:
— Хачу да бацькоў...
— Ідзі! — гнеўна сказаў ксёндз. — Але памятай, што ты перад намі грала святую Марыю. Не грашы!
Было яснае сонечнае надвор'е, калі Марьшькаішлала бацькоў. Яна не ведала, што дома робіцца:
Пад яе нагамі скрыпеў снег. Дарога блішчэла шліфаваным серабром.
На парозе маленькай хаткі яе сустрэў бацька, Каспар. Рукі і твар былі ў яго абматаны анучамі. Толькі вочы блішчэлі.
— Дачушка! — абрадаваўся бацька. — Марылечка... I раптам бацька заплакаў.
— Чаго плачаш? — спалохалася Марылька.
— Хадзем у хату, раскажу.
— Дзе маці?
— Раскажу... Я вось рукі і твар адмарозіў папанскай ласцы. У хаце Марылька аб усім даведалася.
— Дык чаго ты так рагочаш? — устрывожыўся бацька. — Радавацца няма чаго.
Марылька слова не сказала. Рагатала цэлы дзень. Не маіла стрымаць свайго смеху. Калі змарылася, павалілася вобземлю ды ўсёрагатала.Трымалася за бакі ды рагатала... Глядзела на людзей непрытомнымі вачыма ды рагатала... Змоўкла толькі тады, калі на яе вылілі вядро студзёнай вады. Пасля рогату на яе напаў вялікі смутак. Пацямнелі яе сінія вочы, твар быў белы, і вуснамі яна ледзь шаптала:
— Я матка боска...
Іншых слоў ад яе ніхто не чуў.

Size