Салавей, 2 часть

— Трэба ўтрымаць святы касцёл «Кроў Езуса». На гэта патрэбны людскія падаянні-ахвяры. Шчыра даюць паны на божы храм, але паноў мала. Люду паспалітага многа, а люд мала дае ахвяр. Гэта вялікі грэх. Прыйдзі сюды, пакалечаны целам, і калецтва тваё загоіцца! Прыйдзі сюды, накалечаны духам, і дух ачысціцца ад пошасцей, помыслаў злых ды ўчынкаў ганебных. Калі пан твой цябе крыўдзіць, памятай, што на тым свеце ён за гэта будзе пакараны панам над усімі панамі. А пакрыўджаны панам на зямлі будзе ўзнагароджаны на небе панам над усімі панамі. Толькі супраціўляцца пану няможна, бо тады будзе ліха і на гэтым і на тым свеце. Амін!
— Амін! — казала пры гэтым уголас і матка боская. Праславіўся па ўсёй ваколіцы касцёл «Кроў Езуса».
На багамолле сюды хадзілі з блізкіх і далёкіх месц розныя людзі. Прывозілі хворых дзяцей, старых, розных кручаных і сапсаваных людзей.
I доктар багасловіі і філасофіі парады даваў:
— У каго няма грошай, можа абкруціць тры разы хворага палатном, а пасля кінуць гэтае палатно перад нагамі маткі боскай. У каго няма палатна, можа зважыць хворага, пасля такой вагі збожжа даць на карысць «Крыві Езуса». У каго няма збожжа, можа даць авечку, гуся, цялушку, на тую ж карысць. У каго такой жыўнасці няма, можа прынесці сыру, масла, мёду, воску.
Голас ксяндза Курачковіча быў салодкі, як мёд, і пранікаў у сэрцы парахвіян, нібы святы меч анёла. Бліскучы ланцужок яго
казання ў стылі «калі няма таго, можна чаго іншага» цягнуўся доўга-доўга — ад касцёла «Кроў Езуса» да Бэтлеему.
Святая Марыля часта паўтарала слова «амін».
Яна прывыкла да сваёй ролі. Пакруглела ў твары. «Кроў Езуса» ёй пайшла на карысць. Палюбіла «матка-боска» тэтьг касцёл. А багасловія і філасофія расла ў ксяндза Курачковіча, як вінаградны сад пад пільным наглядам кемнага вінаградара. Показам гэтаму быў святы жывот ксяндза. I меў ён блаславенне за такое божаскае выхаванне парахвіян ад самога біскупа. А біскуп меў пахвалу за такога ксяндза ад самога Папы Рымскага.
Тым часам Каспар, бацька Марылі, абмотваў анучамі рукі. Па кавалачках, па суставах адпадалі пальцы, якія ён адмарозіў дзякуючы лютаму панскаму войту. Твар у яго лупіўся, быў заўсёды чырвонага колеру, нібы голае аблупленае мяса. Вочы гнаіцца пачалі, вечна слязіліся, і было непрыемна на яго глядзець не тое што шляхотнаму чалавеку, але нават самаму простаму прыгоннаму.
— За грахі свае вялікія Каспар мае такі ганебны выгляд, — пусціў нехта пагалоску.
Каспар грашыў супроць святой Марыі. Ен гаварыў:
— Пан Езус — мой унук, бо святая Марыя — мая звар'яцелая дачка Марылька... Няхай бы мяне ўзялі за бога айца. Я тады загадаў бы ўсіх паноў перадушыць.
Словы гэтыя былі такія страшныя, ажно людзі баяліся данесці аб гэтым да вушэй пана Вашамірскага.
Тым часам доктар багасловіі і філасофіі любіў карміцца не толькі багасловіяй і філасофіяй, але і ахвяраваннямі людскімі, што прыносілі багамольцы ў касцёл «Кроў Езуса». Пры гэтым ён быў вельмі шчодры, частаваў сваіх бліжніх сытнай ядою і хмельным пітвом. Не ўсіх бліжніх карміў ён, бо тады абяднеў бы касцёл «Кроў Езуса». 3 усіх бліжніх ён выбраў самага лепшага — «матку боскую».
Аднаго разу «матка боская» наелася пшанічных бліноў, праз меру напілася касцельнага віна.
Пры набажэнстве, калі- сотні васковых свечак гарэлі ў касцёле, нібы зоркі ў чыстым небе, калі сотні багамольцаў позіркамі ўпіваліся ў жывую «матку боскую», яны заўважылі ў яе вачах вясёлы бляск.
— Павесялела Матка Боская, — радаваліся людзі. — Глядзеце, яна нам жартаўліва падміргвае! Благадаць божая на нас знісходзіць.
Раптам пачала прысядаць «матка боская» і нават ляскаць у далоні і прытагггываць нагамі.
I людзі пачулі новыя словы «маткі боскай» у залатых рызах і бліскучай кароне:
Тра-ля-ля, тра-ля- лю, Я ксяндзуліка люблю!
Захацелася «матцы боскай» яшчэ спяваць, але рогат багамольцаў спыніў яе. Яна апамяталася пад жудасным позіркам заільдзянелых вачэй доктара багасловіі і філасофіі ды ўцякла за святы амбон у цень каменных ніш.
— Гэта ж Каспарава Марылька! — рагаталі багамольцы.
Рогат даходзіў да скляпення касцёла «Кроў Езуса», прабіў скляпенне і залунаў у самае неба да «пана над усімі панамі».

фк арсенал лондон


аппарат для косметологии детали тут

столы массажные

Size