Салавей, 2 часть

Здавалася, што васковыя свечкі ўсміхаліся дзесяткамі мігатлівых аганькоў. Здавалася, што святыя на абразах жартаўліва паглядалі на людзей грэшных. Не смяяўся адзін толькі доктар багасловіі і філасофіі. Ён пачырванеў, пабляднеў, яшчэ раз пачырвапеў і яшчэ раз пабляднеў і спыніў чытанне святога Евангелля на паўслове.
Яе зноў прытулілі люд.зі па вёсках, кармілі яе, паілі. Але ранейшага страху перад ёю ў іх не было. Людзі з ёю жарты заводзілі, гутаркі простыя.
А яна рыхтавалася да новага цуда. Ужо колькі месяцаў носіць у сваім чэраве сына божага.
Сонечная цяплынь гарачыла кроў пана Вашамірскага.
На вялізным дзядзінцы, недалёка ад сажалкі, муравалася новая камяніца — стайня для панскіх коней. Дзеля гэтай справы прыехаў з Варіііавы архітэктар. Былі таксама выпісаны спецыяльныя майстры. Вялізная камяніца расла з кожным днём. Праца кіпела. Разам з архітэктарам пан Вашамірскі кожны раз разглядаў планы і малюнкі новай стайні.
Доўга ён не мог спыніцца на адным з многіх праектаў стайні. Пан углубляўся ў вывучэнні разнастайных стыляў розных эпох. Ён знаёміўся са стылямі стайняў старарымскіх часоў, нямецкіх рыцараў, прускіх каралёў, польскіх магнатаў. 3 усіх гэтых малюнкаў, зробленых для яго архітэкгарам, у яго ўяўленні аб стайнях стварылася вялікая блытаніна. Ад гэтай блытаніны выйшла мешаніна розных стыляў. Стайня павінна была быць падобная ў частках і непадобная ў цэлым да многіх стайняў, што дагэтуль былі ў розных вялікіх людзей. Будыніна накшталт не то хорама, не то палаца, з белымі калумнамі, з вялізнымі стральчатымі вокнамі, з уваходам, як у касцёл, з барэльефамі на сценах, са скульптурнымі фігурамі коней на даху і з многімі іншымі ўкрасамі, нябачанымі і нязнанымі дагэтуль.
— Ніводны палац у маіх суседзяў не павінен быць так аздоблен, як мая стайня! — гаварыў пан Вашамірскі варшаўскаму архітэктару.
Былыя акторы з панскай студыі былі прыстасаваны канюхамі да коней, якіх прыдбаў для пана па розных маёнтках пан Вольскі.
Коні пакуль што мясціліся ў старой панскай стайні. Да кожнага каня быў прыстаўпены адзін з актораў, які за ім глядзеў: карміў, мыў, чысціў, прыбіраў.
Вышэйшым ідэалам пана Вашамірскага ў гэту вясну было — мець коней лепшых, чымся ва ўсіх суседзяў ваколіцы.
Ён пачаў вывучаць гэту справу ва ўсю яе шырыню і глыбіню. Пароды коней. Адзнакі добрага каня. Конскія хваробы. Ежа. Як іх гадаваць. Язда на кані — і конна і на запрэжаным. Вывучаў нораў каня, яго псіхіку. Цікавіўся вельмі наезнікамі, кана-крадамі. Набыў аб конях багатую літаратуру.
3 кім бы пан Вашамірскі ні гутарыў, — ці то з панам, ці то з простым чалавекам, — ён заўсёды накіроўваў гутарку на гэту тэму. 3 тым самым імпэтам, з якім раней рыхтаваў тэатр, ён цяпер будаваў стайню і набываў дарагіх коней.
Яго. ілтшшайстрам быў нейкі захудалы шляхціц, пан Анановіч.
Аб ранейшым панскім тэатры пан Анановіч адзываўся вельмі крытычна:
— Увесь тэатр не варт аднаго добрага каня. Ад коней ёсць карысць, а ад тэатра — ніякай. А спевы панскага Салаўя — глупства ў параўнанні з музыкай падковаў. Паны сярод людзей, а коні сярод жывёлін — самыя шляхотныя істоты на зямлі.
У гэты час аб Салаўі ні слуху ні духу не было. Ён прапаў.
Балерыны і актрысы з адрэзанымі косамі —пакараныя такім чынам немаведама за што — працавалі на полі. Ім давалася самая цяжкая праца: чысціць хлявы, вазіць гной і т. д.
I вось пан Вашамірскі мсціў тым з іх, якія ў яго засталіся. Не было таго дня, каб іх не лупцавалі, каб хто-колечы з іх не быў закуты ў цяжкія калодкі.
Ксёндз Марцэвіч і пры панскай стайні быў выкарыстаны панам Вашамірскім для ганаровай працы: ён зрабіўся конскім летапісцам. Збіраў паэзію аб конях з розных часоў: апісанне хараства каня ў Бібліі, у рыцарскіх раманах, у грэцкіх казках аб кентаўрах, аб амазонках, студыяваў каня па малюнках святога Юр'я, святога Іллі, збіраў для папа Вашамірскага калекцыю малюнкаў славутых маляроў, якія малявалі коней. Сам пачаў вершы пісаць аб конях. Ён з'яўляўся збіральнікам конскага хараства і паэзіі.
А прыгонныя людзі пана Вашамірскага працавалі ў панскім дварэ: капалі гліну, цэглу рабілі, і не было калі засеяць сваё поле. Па вёсках заставаліся толькі старыя і малыя. Хто не працаваў на панскай стайні, той абрабляў яго поле.
Трывожыліся сяляне. Не ведалі, што рабіць. Пустыя шнуры, здратаваныя капытамі панскіх коней, былі для іх страшней за ўсе іншыя здзекі.
— Голад, страшны голад будзе ў нас, — гаварылі старыя. Маладыя гарачыліся.
—Падпалім панскі маёнтак! Заб'ём самога пана! — меркавалі яны.
.....Людзі сярэдніх гадоў раілі ў адзіночку, ціханька ўцякаць адгэтуль ды ісці ў цімакі. Усіх трывожыла адно:
— Што рабіць?

Size