Салавей, 2 часть

Дзеду Марціну больш за сто год_Ёц маленечкі, сагнуты ў качаргу. На яго галаве і барадзе рэдкі пушок колеру сухога жоўтага пяску. Твар вельмі зморшчаны, нібы абклеены лупінкамі з яловых шышак. А вочы гнойныя і слязлівыя.
Ляжыць дзед на гародзе, пячэцца на сонцы. Кашуля расхістана на грудзях. На яго целе шмат рубцоў. Некалькі пакаленняў паноў Вашамірскіх пісалі бізунамі на целе прыгонніка свае жудасныя ўчынкі. Добра памятае дзед. Ужо больш за дваццаць і'од, як ён у кожную вясну памірае. Ляжыць на гэтай самай мяжы і канае. Яму ўсё здаецца, што канец падыходзіць.
— Як гэта чалавек так доўга жыць можа? — дзівіцца ён. Ляжыць дзед нерухома. Да яго нават вераб'і прывыклі. Яны
спяваюць над ім, скачуць на яго грудзях. Зусім яго не баяцца. А недалёка малыя дзеці ў адных кашульках, цвёрдых, як бляха, ад бруду, гуляюць у «смерць дзеда». Адзін з хлапчукоў змайстраваў крыжык з лучын. Двое іншых узялі невялічкае карытца, палажылі туды ануч: гэта дзед у труне. Трэція магілу капаюць у пяску, а чацвёртыя галосяць, ппачуць:
— На каго ты нас, дзядок, пакідаеш? Што ж мы рабіць без цябе будзем?
Закапваюць дзеці «труну з дзедам» (карытца з анучамі) у зямлю, ставяць камень на магілцы, укопваюць крыж, зноў адкопваюць і пачынаюць гульню спачатку.
Сонца пячэ. Дзед Марцін слухае і бачыць гэту гульню. Ускаквае з мяжы са злосцю. Дзеці палохаюцца, уцякаюць.
Раней у гэту гульню забаўляліся яго праўнукі, цяпер іхнія дзеці...
А дзед усё жыве.
Часта ляжыць на мяжы. Рубцы на яго целе ад бізуноў некалькіх пакаленняў паноў Вашамірскіх пякуцца на сонцы. Гудуць мухі над дзедавым тварам.
— Што рабіць? — думае дзед. — Усе працуюць на панскай стайні і на панскім полі.
— Што рабіць?
Дзед цярэбіць левай рукою грудзі, потым падпяразваецца цясней вяровачкай і павольным крокам выходзіць на вуліцу вёскі Вашаміршчыны.
Пасярод вуліцы расце трава. У лужынах смуродная вада зацягнута зялёнай тванню. Улезла ў гразь рабая свіння, пачала качацца з боку на бок, смачна рохкае.
На прызбах сядзяць дзеці, старыя.
— Ой-ой-ой, як цяжка жыць! — чуе дзед голас шаптухі каля прызбы адной хаткі.
Дзед падняў на вуліцы крывы сукаваты кіёк і абапёрся.
— Лягчэй, — шапнуў ён і накіраваўся на поле.
Неба сіняе ў ледзь прыкметных ружовых плямінах. Над лесам адпачываюць бірузовыя хмаркі. На старым дубе кукуе зязюлька.
— Ку-ку! — лічыць яна дзедавы гады і злічыць не можа. Ідзе павольным крокам дзед Марцін і аглядаецца па баках.
Сярод паплавоў уецца вузенькая рачулка. Блішчыць расплаўленым серабром. Над рачулкай кружацца матылькі. Раптам дзед спыніўся і войкнуў.
Па сялянскіх паплавах пасвяцца коні пана Вашамірскага. Цэлы табун коней рознай масці дратуе веснавую свежуютраву. Рыжы, агнёвага колеру жарабок выгнуў палебядзінаму шыю, навастрыў вушы, заржаў і пусціўся падбрыкваць па зялёным абшары лугоў.
— Чым жа мы будзем нашу скаціну зімою карміць? — запытаўся дзед у здратаваных паплавоў. — Звар'яцеў пан. Як жыву, такіх парадкаў не бачыў!
Пан Вашамірскі загадаў забраць сёлета лугі ў прыгонных. Яго шталмайстар параіў яму так зрабіць:

купить кондиционер интернет магазин



автоцивилка киев

КАСКО

Size