Салавей, 2 часть

— Як што? Калі пан не палепшае, дык зробім так, што ад яго маёнтка адны каменькі застануцца.
— А мужычкі па вёсках?
— Лепш загінуць, чымся цярпець усё гэта. Яны ж усё роўна зголаду перамруць. Усёроўнанямажыцця ад груганоўпанскіх.
Чарнелі вочы чорнабародага атамана Язэпа, бялелі зубы. Шмат сілы было ў яго шырокіх плячах. Ён глядзеў на малайцоў агнёвымі вачыма і гаварыў:
— Здужаем пана! Усе яго прыгонныя вёскі нам дапамогуць! Нас многа!
Салавей быў на яго баку. Аднак былі і такія, што не згаджаліся з атаманам.
— Самі прападзём, цэлыя вёскі прападуць, а нічым не дапаможам. Акаянныя паны такімі і застануцца. Яшчэ горш лютымі стануць. Царскае войска ім дапаможа.
Так плылі дні, месяцы. Ісці далей, каб дзе-небудзь у чужой краіне застацца, цімакі не рашаліся: сваіх не хацелі пакідаць і расправіцца з панам Вашамірскім не пробавалі: зноў жа сваіх вяскоўцаў шкадавалі, каб іх не знішчыла войска.
Шумела пушча.
Часам сярод белага дня рабілася цёмна, як уночы. Неба было атулена чорна-сінімі кажухамі хмар. Грымоты будзілі пушчу ад сну. А маланкі рэзалі яе хваёвыя грудзі агнёвымі нажамі, а дажджы мылі яе, лупцавалі вадзянымі доўгімі, ад неба да зямлі, вяроўкамі.
Страшна было тады ў пушчы, непрытульна. У часе такой павальніцы цімакі хаваліся ў зямлянцы. Адзін толькі атаман, чорнабароды Язэп, не хаваўся ад навальніцы. Ён заставаўся на невялікай паляне і любаваўся навальніцай. Заўсёды, з маладых год, ён любіў такую пагоду.
I ён думаў:
«Вось каб людзі адважыліся такую навальніцу-мяцеж пусціць па панскіх маёнтках; з агнём, са злосцю, з дзікім шумам, з вострымі нажамі, з сякерамі...»
Заўседы навальніца выклікала ў яго думках вобраз страшнага мяцяжу супроць агідных паноў
— Без скрыпкі я сюды не ўцёк бы, — гаварыў ён цімакам. На гэта атаман зморшчыў лоб і грозным голасам сказаў:
— А як нам трэба будзе ісці ў госці ў маёнтак пана Вашамірскага, скрыпку ў зямлянцы пакінеш і возьмеш сякеру. Толькі раней добра яе навострыш. Пакуль што раскажы, што там робіцца.
Антон расказаў.
Тады атаман сціснуў кулакі і працадзіў праз зубы:
— Хутка пойдзем у госці да пана Вашамірскага!
— Сягоння ж пойдзем!
— Зараз пойдзем!
— Хадзем!
Так гаварылі цімакі.
— Ціха! — крыкнуў атаман. — Калі не хочаце мяне слухаць, дык выбірайце сабе другога атамана. Буду яго слухацца.
Цімакі змоўклі.
— Ты, Антоська, пакуль што грай! — звярнуўся атаман да скрыпача. — Грай так, як табе самому хочацца. А мы ўсе будзем слухаць. Добра, што ты да нас прыйшоў...
Сеў Антон на паваленым пні і давай настрайваць скрыпку.

Всегда в наличии Светильники садовые в нашем магазине


схема узо

Size