Салавей, 2 часть

Ішоў ііа доўгаму змрочнаму калідору. Слабы адсвет пранікаў сюды толькі з абодвух канцоў калідора — з акон з цёмна-сінімі паўкруглымі шыбамі. Ён адчыніў невялічкія дзверы і апынуўся на дзядзінцы супроць белай нізкай камяніцы.
— Аднак і ў сне холадна, калі табе сніцца снег і мароз... Нягледзячы на холад, Вольскаму спадабалася вандраванне
ў сне. Такія сны бачыў шмат разоў: вандруе ў невядомым палацы ад пакоя да пакоя і не можа выбрацца. Ён спалохаў варону, што дзёубала нешта ў снезе, і адчыніў дзверы ў камяніцу. Увайшоў у пусты пакой, прабраўся адтуль у другі і апьшуўся якраз у спальні балерын.
Пан Вопьскі замурлыкаў сваё паэтычнае «ой!».
— Ой, сон! Ой, слаўны, ой, прыгожы, ой, натхнёны, дзіўны сон! О-о-ой!
Апошняе «ой» ён выгаварыў працягла.
— Так вечна гатоў сніць! Зрабіў рыцарскі выгляд.
Смешна выглядала ў такой позе яго дробная мізэрная фігурка. Ён заўважыў гэта ў люстэрку каля сцяны.
«Ой, не падыходзіць. Давай зраблю сабе фізіяномію чалавека ў экстазе малітвы!»
Стаў на калені. Разняў рукі як бы для вялікага малення і вытарашчыў вочы ўгару.
— Хі-хі-ха-ха-хі!
Пян Вольскі падумаў, што гэта невідочны музыка праводзіць па струнах невідочных гусляў...
3 усіх ложкаў на яго ўтаропіліся вочы розных адценняў і колераў. Чырванелі макам, малінамі і вішнямі губкі розных ліній і формаў. Доўгія валасы ад ільняна-русых да сіне-цёмных у розных пералівах перасыпаліся хвалямі і абрамлялі твары балерын.
Па чарзе ўсё гэта знаходзіла адбітак у чырвоных вачах пана Вольскага, вырывала водгукі з яго сэрца.
Ён падняўся на ногі і ціханька хадзіў ад ложка да ложка. Углядаўся бліжэй у змучаныя, бледныя твары балерын, з сінімі глыбокімі кругамі пад вачыма. Сэрца яго цюцюкала, як гадзіннік. Ён гаварыў на ўсіх мовах, якія толькі ёсць на зямлі, слова «ой»...
— Ой, як цябе завуць? — пачаў ён пытацца ў кожнай балерыны.
Пявучыя спалоханыя галаскі адказвалі:
— Тэрпсіхора/
Водгалас яго гулкіх крокаў адказвае з усіх куткоў, нібы страляніна.
— Не, не сплю...
Ён аглядаецца на шафы з разьбою, з бронзавымі амурамі, успамінае музыку, што яго так вабіла ўночы, і паглядае на сябе ў люстэрка. Не пазнае сябе ў збянтэжаным рыжым чалавечку.
— Мабыць, сплю!
Выпадкова зірнуў на рукі і задрыжэў — рукі ў крыві...
— Няўжо ж забіў каго-колечы? Часам, праўда, настаўляў на людзей дзеля форсу дзедаўскі пісталет і крычаў: «застрэлю!», але адвагі не хапала на гэта. Я болын языком мялю.
Тут Вольскі ўспомніў, што ўночы сваёю крывёю верш пісаў. Паглядзеў на стол — ляжыць кавалак паперы, а на ёй напісана чырвонае слова «ой».
Трохі забалела рука, заныла ранка.
— Не, не сплю!

Size