Салавей, 2 часть

— Не, пане, можа, паедзем праз гумно ў бок лесу, — папрасіў госць. — У лесе'павінна быць вельмі прыемна цяпер. Калісьці я так любіў лес.
— Што,Ж; мржна, ласкавы пане! — згадзіўся пан Вашамірскі. Яны пусЦіліся праз гумно паволыіым крокам. Мінуўшы гумно, паехалі шпарчэй.
Пан Вашамірскі захацеў пафарсіць перад гасцём, ляснуў па баках жарабца канчуком і панёсся, як вецер.
Аднак пан Скшымбжыцкі ад яго не адстаў.
— Што ж, я-то стары, але Нерон малады, — гаварыў пан Скшымбжыцкі пану Вашамірскаму, калі яны пад'ехалі к лесу. — Калісьці і я быў малады.
— Нягледзячы на тое, што Нерон мой малады, але яго род стары і ганаровы, ласкавы пане! Яго бабка з стайні графаў Патоцкіх. — Так сказаў з гонарам пан Вашамірскі і пачаў пералічаць паходжанні ўсіх сваіх коней.
3 вялікай цікавасцю слухаў яго госць, устаўляў свае рэплікі і сваё «калісьці».
— Так, так, пане Вашамірскі! У пана добры густ. Калісьці і я меў някепскі густ. Я чуў ад пана Вольскага яшчэ цікавыя рэчы, нібы ў пана быў чалавек, які салаўём спяваў? — Так запытаў госць, і яго сівая барада траслася ў тахт яго словам.
Пан Вашамірскі задумаўся перад тым, як адказаць на запытанне.
Яны ў гэты час былі ўжо ў лесе. Ехалі лясной дарогай. Абапал дарогі сцяною стаялі, нібы ў белае палатно апранутыя, бярозы. Маладыя зялёныя лісці ледзь дрыжэлі ад лёгкага ветрыку. Глыбей у лесе відаць былі шэрагі елак. Паміж дрэў прабівалася сонейка, якое асвятляла сухія леташнія лісці і шышкі. На розныя галасы радаваліся птушкі. Свежай прэласцю аддавала ад аграмадных вываратпяў і карчоў.
— Салавей... — казаў у раздум'і пан Вашамірскі, — ды пане ласкавы гэтым мне напамінае аб маіх глупствах, аб маім тэатры. Я хацеў хама зрабіць на пана. Я думаў задзівіць свет. Салавей уцёк, а аісгораў сваіх я на канюхоў перарабіў.
— Добрая справа, і я быў вось такім самым, як пан Вашамірскі, — буркнуў у бараду пан Скшымбжыцкі. — Я запрапанаваў бы трохі нам прагуляцца пехатою па лесе. Хачу паглядзець, можа, калі на паляванне да пана прыеду.
— Вельмі прашу! — згадзіўся пан Вашамірскі.
— Я так адчуваюся не зусім добра. Даўно не ездзіў конна. Гады даюць аб сабе знаць. Калісьці не быў такім трухлявым.
Пан Вашамірскі спрытна скочыў з каня і падбег да гасця, каб памагчы яму злезці.
«Якраз мой дзед», — падумаў пан Вашамірскі, і ў яго з кожнай хвілінай расла ўсё большая чуласць да пана Скшымбжыцкага.
Яны прывязалі коней да пня.
— А я ведаю панскага Салаўя,— сказаў раптам пан Скшымбжыцкі жартаўлівым голасам. — Ён быў у маім маёнтку і свістаў салаўём...
— О, ласкавы пане! — здзівіўся пан Вашамірскі.
— Я нават і свістаць ад яго навучыўся. Калісьці і я любіў вясёлыя жарты. Люблю і цяпер пажартаваць.
Нягледзячы, што гэтае «калісьці» ставіла мяжу паміж старым і маладым, аднак пан Вашамірскі пачуў да яго блізасць. Пан Скшымбжыцкі пачаў свістаць салаўём... Водгаласкі пайшлі па лесе...
Пан Вашамірскі вылупіў на яго пару здзіўленых вачэй і глядзеў, як зачараваны.
— Дьік няхай пан Вашамірскі не дзівіцца, — сказаў пан Скшьімбжыцкі і сарваў з сябе бараду і парык з галавы, — бачыце, акторы з панскай студыі, што нядаўна ўцяклі ад пана, прынеслі мне парык і грыму — прыгадзілася. Я грымаваўся пад панскага дзеда. Вельмі добра памятаю яго.
Церад панам Вашамірскім стаяў яго ранейшы Салавей...
Пан Вашамірскі пабляднеў, зуб а"б зуб ляпаў. Пан быў такі спалоханы, што нават не супраціўляўся, калі Салавей прывязваў яго да дрэва крэпкай вяроўкай: яна была схавана ў Салаўя за пазухай.
— Можа, цяпер пан Вашамірскі свісне салаўём? А можа, ваўком завые? А калі пан не хоча, дык...
Салавей пачаў дубасіць пана Вашамірскага па чьгм папала канчуком, прыгаварваючы:
— Вось гэта табе, яснавяльможны пане, за тэатр! Вось гэта за лупцоўку цяперашніх кашохоў — ранейшых актораў! Вось гэта табе за Зоську! Вось гэта — за здзекі з прыгонных!
Вось гэта...
Салавей пералічыў усе панскія грахі. Многа разоў паўтараў «вось гэта»...
— Глядзі, яснавяльможны пане, калі не спыніш здзекаў, дык Салавей яшчэ раз свісне!

Советы для здорового образа жизни


Купить Левитру с доставкой.

Size