Салавей, 2 часть

Пры гэтых словах Салавей адвязаў пана ад дрэва, сеў на каня, другога ўзяў за павады і паехаў лясной дарогай, дзе ўжо чакаў на брычцы яго «фурман» — адзін з цімакоў.
Пані Вашамірская ляжыць на ложку, чакае смерці. Ад роспачы ёй нічога іншага чакаць не засталося.
Ксёндз Марцэвіч даўным-даўно падрыхтаваў яе да смерці красамоўным маляваннем чарцей і анёлаў, пскла і раю.
Пасля таго як пан Вашамірскі распусціў свой тэатр, выправіў на свой кошт у Парыж французскіх педагогаў — рэжысёра і балетмайстра, ксяндзу Марцэвічу ад сваёй драматургіі застаўся адзін прыемны ўспамін: хвальба доктара багасловіі і філасофіі — Курачковіча аб тым, што пекла ксяндза Марцэвіча падобна да пекла Дантэ.
Гэта моцна засела ў галаве ксяндза Марцэвіча. «Давай, — думаў ён, — буду развіваць далсй сваё маляванне пекла. Магу давясці яго перад старой паняй Вашамірскай да вялікага мастацтва».
Старая пані аказалася добрай глебай для імправізацыйнай пякельнай творчасці ксяндза Марцэвіча.
Дзень у дзень ксёндз, які цяпер не адыходзіў ад пані ні на крок, убіваў ёй у мазгі жывыя малюнкі страшнага пекла. Рай перад паняй ён мала прадстаўляў. Спецыялізаваўся, галоўным чынам, на малюнках пекла.
Часта ён распісваў перад паняй у жудасных фарбах «апошні шлях ірэшнай душы». Першым чынам ён тлумачыў старой, што з'яўляецца грэхам, а пасля гаварыў аб карах за грэх:
— Калі чалавек грэшны, калі не шануе духоўнікаў, калі не дае на касцёл грошы, калі Богу не моліцца, дык да такога яшчэ пры кананні прыходзяць чэрці — рагатыя, з казлінымі бародамі, з капытамі, з хвастамі. Вочы ў іх гараць-гараць зялёнымі аганькамі, гараць-гараць...
Ксёндз Марцэвіч гаворыць шэптам, манатонна. У яго самога шэрыя вочы так блішчаць, ажно пані Вашамірская баіцца зірнуць на яго. Ксёндз пераходзіць на болып драматычны тон:
— Абцугамі пачынаюць чэрці рваць душу з чалавека. Не хоча грэшная душа выходзіць з грэшнага цела, вельмі не хоча. Баіцца, лямантуе, трапечацца, крычыць... Чалавек корчыцца, пакутуе, дыханне стрымліваецца. Нарэшце вырвалі душу. Панеслі чэрці душу грэшнуго праз горы, праз лясы, праз моры-акіяны, панеслі-павалаклі ў апраметную. А там, унізе, пякельны агонь гарыць-палае, смала ў вялізных катлах пеніцца...
— Ой... — стогне пані Вашамірская, — а далей што?
— А там маршалак чарцей, Люцыпар, пытаецца ў грэшнай душы: «Ты духоўнікаў шанавала? Карміла іх? Песціла іх? Спавядалася перад імі? На божы касцёл давала грошы? Богу малілася?» Дрыжыць грэшная душа ад страху. I кідаюць грэшную душу ў гарачую смалу. «Ой, горача-горача!» — крычыць грэшная душа. Тады вымаюць яе з гарачай смалы і топяць у халодную, як лёд, ваду. «Ой, халодна-халодна!» — зноў крычыць грэшная душа.
Пані Вашамірская хапаецца за сэрца:
— Я ж, ойча святы, не грэшная, — кажа яна ў вялікім сполаху, — я і вам памагаю, і на касцёл даю, і Богу малюся, і спавядаюся...
— Я кажу наогул аб грэшніках, — гаворыць салодкім голасам ксёндз Марцэвіч, — пані Вашамірская святая. Пані напэўна ў рай пападзе.
Ксёндз гаворыць далей:
— Смяецца Лкшыпар, рагоча. Чым больш грэшная душа пакутуе, тым прыямней маршалку пякельніцы. Ён кліча чарцей рознага росту: вялікіх, маленькіх, маленечкіх і самых дробненькіх, як шпілечкі. Яны рвуць у грэшнай душы язык за тое, што Богу не малілася, што духоўнікаў не шанавала, што на святы касцёл не давала. I адрэзваюць ногі ў грэшнай душы за тое, што ў касцёл не хадзіла. I адрываюць вушы за тое, што не слухала святых званоў. I гарачым жалезам пратыкаюць сэрца грэшнай душы за тое, што не была набожнай. I раздзіраюць цела на драбнюткія кавалачкі і кідаюць зноў у смалу гаручую...
— Ой, — стогне пані Вашамірская, — ойчанька, злітуйся... Ксёндз Марцэвіч як бы не чуе і гаворыць далей аўтарытэтным голасам:
— 3 гарачай смалы душа грэшная зноў выплывае цэлая, цэленькая нібы толькі што на свет нарадзілася. На яе нападае вялікі голад, такі голад, быццам яна пасцілася сорак дзён і сорак начэй. Тады чэрці падносяць ёй золата, брыльянты, шаўкі, аксаміты; падносяць усё тое, што грэшная душа мела пры жыцці. «Ты гэта не хацела даваць на касцёл — на еж! грызі!» Чэрці кормяць грэшную душу ўсім гэтым, так кормяць, ажно ўсё назад з горла лезе...
Пані Вашамірская дрыжыць ад страху і шапоча:
Бернардынец ледзь прыкметна ўсміхаецца і далей гаворыць:
— Хлопцы цягнуць поўныя бочкі смалы і льюць на грэшную душу. Тады рагатыя і касматыя чэрці пробуюць грэшную душу на смак, лробуюць так, як часам кухар пані смажанае і печанае спрабуе, абліжуцца яны, паложаць грэшную душу на другі бок і зноў смажаць... Як грэшная душа зарумяніцца, бы скварка, тады Люцыпар кажа: «Гатова!» I страшны Люцыпар кліча тады катоў на сняданне. Тых самых катоў, якіх пані няньчыла і песціла. «Няў-няў», — няўкаюць каты. Яны галодныя. Вочы блішчаць. Кіпцюры распушчаны. Шэрсць натапырана. Ой, як страшна... Каты кідаюцца на грэшную душу, грызуць, ірвуць на кавалачкі...
— Досыць... — просіць літасціпаніВашамірская. — Вады!.. Вады!.. — Яе лоб пакрываецца халодным потам.
Аднаго разу, калі ў адсутнасці бернардынца ксёндз Марцэвіч даводзіў пані мо ў дзесяты раз, што грэшнаму чалавеку з'яўляецца чорт перад самай смерцю, калі ён прыходзіць па душу, каб яе ў пекла забраць, — нячутна, ціха адчыніліся дзверы пакоя, дзе ляжала пані. У пакой увайшоў чорт, высокі, з казлінымі рагамі, з хвастом, з бліскучымі вачыма...
Ксёндз Марцэвіч сядзеў каля пані і заканчваў новую імправізацыю пра чорта.
— Во якраз такі, як пані бачыла на абразах, дзе намалёваны страшны суд, — канчаў апошнія словы ксёндз Марцэвіч. — Але толькі грэшныя павінны яго баяцца...
— Мэ-э-э! — замэкаў чорт пры дзвярах. — Я прыйшоў па душу пані...
Пані з крыкам падскочыла на ложку і зірнула ў бок чорта. Не менш за яе спалохаўся і ксёндз. Ён пачаў класці крыжы і шаптаць:
— Згінь, сіла нячыстая! згінь! У імя Айца, і Сына, і Духа святога. Амэн!

Строим баню своими руками http://uta-company.com

Size