Салавей, 2 часть

— Не бойцеся, — сказаў чорт, — я той самы мніх, я пажартаваў.
Чорт сарваў з сябе рогі, якія стукнуліся аб падлоіу, сарваў хвост — стаяў ранейшы мніх...
Ксёндз Марцэвіч кінуўся да яго з кулакамі. Бернардынец яго далікатна спыніў:
— Няхай толькі ачуняю, — шаптаў пан Вашамірскі самому сабе, — тады я з імі, хамамі, па-свойму расплачуся. За ўчынак Салаўя жылы буду цягнуць з усіх прыгонных. Нікога не праггушчу.
Пан Вашамірскі ляжыць на ложку хворы ўжо некалькі дз.ён. Сам сабе халодныя кампрэсы да спіны прыкладвае. Ад сораму ён нават нікому з сваіх блізкіх людзей не гаварыў, што над ім учыніў пан Скшымбжыцкі, гэта значыць Салавей.
Вось ужо трэцяя ноч пасля ўчынку Салаўя, а злосць у пана Вашамірскага расце. Ён ад болю і злосці спаць не можа. Ён глядзіць праз адчыненае акно і прыдумляе страшнае катаванне для ўсіх.
— Яны не лепшыя адзін аднаго. Кожны з маіх прыгонных, каб толькі меў магчымасць, учыніў бы нада мною тое самае, што і Салавей... Усіх, усіх люта пакараю!
Праз акно ён бачыць, як па начным небе праходзяць чорныя, як атрамант, хмары з залатымі краямі. Часам выплывае з-за хмар востры серп месяца. Зірне месяц у пакой пана Вашамірскага ды зноў схаваецца. А вецер гоніць хмары па небе, нібы пастух стады дзівосных жывёлін. То соўваюцца наперад некалькі аграмадных мядзведзяў без ног. Праз хвіліну мядзведзі перакідваюцца ў нейкую істоту без галавы з доўгімі нагамі, з залатым хвастом. Яшчэ раз хвіліну істота без галавы рассыпаецца ў стада цёмна-сініх лебедзяў. Вецер гоніць іх наперад.
Аповесці
Шуміць вецер у парку. Пан Вашамірскі ловіць вухам шушуканне дрэў. Непрыемна яму гэтае шушуканне — падобнае да шэптаў многіх людзей. Прыслухоўваецца пан Вашамірскі да начных галасоў у маёнтку і дзівіцца:
— Чаму ж гэта сягоння сабак не чуваць? Ён пачынае непакоіцца.
— I бражджоткі старога вартаўніка таксама не чуваць... Страх нападае на пана Вашамірскага.
— Што гэта можа быць?
Шуміць вецер у парку. I нібы кпокі чуваць з розных куткоў вялікага дзядзінца, і нібы гомап людскі.
Пан Вашамірскі адчувае, што ў яго грудзях пуста робіцца, а валасы на галаве растуць, растуць...
Хацеў пан Вашамірскі крыкнуць: «ратуйце!» і не мог, язык анямеў. Хацеў ён шапнуць: «Пан Езус...», ды твар яго скрывіўся. Ён успомніў Каспараву Марыльку, што «божай маткай» стаяла ў касцёле «Кроў Езуса». Мільгануў у яго ўяўленні «дух святы» ў постаці доктара багасловіі і філасофіі ксяндза Курачковіча.
Хоць страшна было пану Вашамірскаму глядзець уніз праз акно, але вачэй адарваць не мог
Цяпер ён пачуў гул людскіх галасоў ва ўсіх пакоях палаца. Тупат ног па мяккіх дыванах, нейкае бароканне, хрыпы, лаянкі.
Адвярнуўся пан Вашамірскі ад акна толькі тады, калі блізка за сваёй спіною пачуў у сваім пакоі гулкі свіст.
Перад ім стаялі Салавей і чорнабароды Язэп. Яны запалілі свечку, і чорнабароды Язэп звярнуўся да пана:
— Давай грошы!
Пан Вашамірскі не мог і слова сказаць ад страху, толькі рукою паказаў на ковануго скрыню пад ложкам.
Яны кінуліся да скрыні. Скрыня не адчынялася.
— Ключы! — крыкнуў чорнабароды Язэп.
— Я ведаю, дзе ключы, — сказаў Салавей, — у пана за пазухай на шоўкавым шнуры.
Калі яны даставалі ключы ў пана, у яго з'явіўся голас. Ён падняў крык.

полезные статьи об образовании для школьников старших классов

Size