Салавей, 2 часть

— Крык не паможа, — засмяяўся чорнабароды Язэп. — Усе твае гайдукі звязаныя ляжаць, а іншая твая чэлядзь нам памагае. Сабак мы атруцілі.
Войкнуў пан Вашамірскі і апусціў галаву.
Пана звязалі, заткнулі яму рот анучаю і крыкнулі праз акно да людзей.
Прыбеглі чатыры чалавекі з былых панскіх актораў. Павалаклі яго ўніз. Пана пры гэтым пацяшаў Салавей голасам і словамі ксяндза Марцэвіча:
— Пакуты цела — гаенне для духа...
Свечка засталася гарэць на стале. 3 адчыненага акна дзьмуў вецер. Аганёк свечкі круціўся ва ўсе бакі, нібы агнёвае джала змяі. Вось-вось, здаецца, патухае. Сцены пакоя заплывалі змрочным ценем. Але раптоўна зноў успыхне святло і бледным водсветам абалье сцены і столь пакоя. Асвятлілася на хвіліну французская гравюра, на якой красаваўся стэп, дзікія коні ў першабытным харастве скакалі па стэпе.
Ажыўлялася на хвіліну гравюра і зноў нікла ў ценях. Пасярод пакоя стаяла адчыненая кованая скрыня і пара круглых тум-бачак, абабітых дарагім аксамітам, ляжалі бокам на падлозе. Блішчэлі чышчанай меддзю маленькія калёсікі, прышрубаваныя да тумбачак знізу.
Унізе, у драўляным будынку, на скотным дварэ пан угледзеў на падлозе звязаных усіх сваіх адданых людзей — дзікіх гайдукоў, лютага войта і нават ксяндза Марцэвіча.
Салавей паглядзеў ксяндзу глыбока ў вочы, пахлопаў яго па спіне і сказаў у другі раз:
— Пакуты цела — гаенне для духа. Святыя вашыя словы, ойча вялебны...
Ксёндз Марцэвіч маўчаў Ён, можа, нешта сказаў бы, але і рот духоўніка быў запханы анучаго.
— Глядзі, чорнабароды, — звярнуўся Салавей да атамана, — ксёндз не згаджаецца з тым, што пакуты цела гаенне для духа!
Пры гэтым Салавей паказаў рукою на твар ксяндза Марцэвіча.
Вочы ксяндза на лоб вылазілі ад натугі. Яны злосна блішчэлі. Вось зараз праколіць імі і Салаўя, і чорнабародага Язэпа, і ўвесь свет.
— Так, — адказаў лагодна чорнабароды Язэп, — ксёндз супроЦь сваіх уласных святых слоў. Гэта вельмі кепска. Сягоння, як паедзе на той свет разам з панам Вашамірскім ды з усімі панскімі гіцлямі, дык Пан Бог яго затакі грэх у рай не пусціць...
Заварушыліся ўсе звязаныя і давай тарашчыць ва ўсе бакі спалоханыя вочы.
— Што? I вы не згодны, што пакуты цела гаенне для духа? — са злосцю запытаўся чорнабароды Язэп. — Тады і ваша месда ў раі іншыя зоймуць...
Праз некалькі хвілін пасвятлела на дзядзінцы. 3 усіх будынкаў маёнтка шугала полымя. У падпале прымалі ўдзел усе прыгонныя пана. Прыбеглі людзі з блізкіх вёсак.
Вецер рос. Галавешкі, цэлыя снапы агню перакідваліся ў паветры з даху на дах, ляцелі агнёвымі птушкамі.
Будынкі панскага маёнтка трашчалі. 3 вокнаў высоўваліся чырвоныя языкі полымя.
Светла стала ў маёнтку, як сярод белага дня. Воддаль цямнеў парк. Па дзядзінцы насіліся галопам дзесяткі панскіх стаеннікаў, якія былі падобны цяпер да французскай гравюры ў панскім пакоі.
Людзі выганялі з хлявоў кароў, быкоў, авечак, свіней, курэй, гусей.
Жывёліны былі вельмі напалоханыя. Дзікімі галасамі равелі, мычалі, візгаталі і крычалі. Стаяў страшэнны садом.
Над кожным будынкам палыхаў агонь. Высачэзныя слупы іскраў і дыму шугалі ў неба да хмар.
Каменныя львы на парадным ганку панскага палаца ружавелі ад водсвету пажару і здаваліся жывымі.
Да будынкаў, што стаялі воддаль ад пажару, людзі падносілі пукі саломы і падпальвалі.
Усё гэта рабілася з жудасным супакоем, акуратна, не спяшаючыся, нібы прыгонныя працавалі на панскім полі. Толькі пры гэтай рабоце незвычайная радасць свяцілася ў сялянскіх вачах, нібы радасць хмельнага гадовага свята...
Раптам уздрыганулася зямля. Пачуліся выбухі гарматнай страляніны.

Стационарные электростанции http://www.powermobile.ru/catalog/stacionarnye-elektrostancii.

Size