Салавей, 2 часть

— Што гэта? — спалохаліся людзі.
— Не бойцеся, — сказаў чорнабароды Язэп, — гэта бровар гарыць, бочкі са спірытусам бухаюць...
— Ай-ай-ай... Навошта падпаліў так раптоўна? — пашкадавалі людзі. — Мы б выпілі на гэткім панскім балі.
— Няможна сягоння піць! — крыкнуў чорнабароды Язэп.
А бровар трашчаў. Мора сіняга агню пырскала фантанам, страшнай навальніцай. Пахла спірытусам.
Шыпела, гуло, бухала, грымела. Трэснуў цагляны бровар ад выбуху, і на вялікім абшары разлілося возера сіняга полымя.
Пасля выбуху спірытус пачаў гарэць роўным спакойным агнём.
Тым часам загарэўся і парк. Корчыліся лісці, вугліліся вершаліны дрэў. Сотні залатых кудзерцаў мільгаліся па дрэвах, пераскаквалі маланкавымі дугамі-вясёлкамі адразу намногасажняў угару, потьш вуглёвымі лапамі шорхаліся па зямлі, паўзлі прыгінаючыся.
— Генеральная рэпетыцыя, — смяяўся Каспар, пакалечаны мінулай зімою на лютым марозе па загаду пана.
— Так. Генеральная рэпетыцыя, — сказаў чорнабароды Язэп і зірнуў удаль спакойнымі задумёнымі вачыма. — Можа, некалі ўсе маёнткі лютых паноў засвецяцца.
— Дай, Божанька! — пачуўся старэчы, дрыжачы голас.
— Дай, Божанька, волю для нашых братоў! — Гэта сказаў стагодні дзед Марцін, які таксама прывалокся на пажар.
А жудаснае вока пажару наскрозь прасвідравала ноч. Свяціла на вялікую адлегласць вакол яркай зарніцаю.
Пэўна, дзесьці па далёкіх вёсках, угледзеўшы зарніцу, думалі, што сонца ўзыходзіць.
Пэўна, знекуль здалёк ведалі, што гэта зарніца пажару.
Пэўна, з іншых маёнткаў панскія падлізы беглі сюды ратаваць маёнтак пана Вашамірскага.
У той жа час на пагорку, за выганам вёскі Вашаміршчыны, стаяла шалёная дачка Каспара.
Пажар быў перад ёю як на далоні. Галавешкі ляцелі птушкамі аж да яе.
Марылька была ў адной кашулі.
— Сціхні, пажар, сціхні! Я, матка боская, табе кажу... Раптам яна пачала церці вочы кулакамі, нібы толькі што ад
сну прабудзілася.
— Гэта ж гарыць маёнтак пана Вашамірскага! — прашаптала яна.
Шчаслівая ўсмешка мільганула па яе твары. Прытомнымі вачыма яна зірнула вакол. Стаяла на гэтым месцы і любавалася на пажар аж да самай раніцы, калі на ўсходзе неба пачало бляднець.
Пачаў накрапліваць дожджык.
— Ой, чаго я тут стаю ў адной кашулі? — усхапілася Марылька. — Людзі ўгледзяць. Сорамна...
Яна пабегла дахаты.

Информация бобров и компания вот здесь.

Size