Салавей, 2 часть

Вось такую гісторыю чуў я ў саўгасе, у былым маёнтку пана Вашамірскага, ад старога дзеда, былога панскага лёкая.
Мы сядзелі з ім на мяжы некалькі гадзін. Я ўвесь час моўчкі слухаў, а дзед апавядаў. Пры гэтым ё'н час ад часу рабіў спынкі і дыміў «казіныя ножкі» з махоркі. Ён задумёна пазіраў у бок лесу. Вочы яго сядзелі глыбока пад сівымі кустамі брывей.
— Ага, дзе я там спыніўся? — запытаўся ў мяне дзед.
— Пажар у маёпгку пана Вашамірскага, — падказаў я.
— Але... але..
— Чым гэта скончылася? — нецярпліва запьпаўся я.
— Як усе мужыцкія мяцяжы, — сказаў дзед.
— Страшна было. Нават малыя дзеці не засталіся. (Дзед махнуў рукою.) Усіх, усіх знішчылі. Прыехаў пасля гэтага дзядзька пана Вашамірскага, па прозвішчу таксама Вашамірскі. Перасяліў сюды з сваіх вёсак новых людзей. У памяць загінуўшага пляменніка ён адбудаваў маёнтак і надаў яму ранейшы выгляд.
Дзед пацёр белай рукою лоб і зірнуў на мяне.
— Што я хацеў сказаць? — запытаўся ён. Дзед доўга думаў.
— Успомніў, — абрадаваўся ён. — Не ўсе людзі з прыгонных пана загінулі. Яны ўцяюіі ў лясы. I зноў свісты Салаўя чуваць былі. Ён і чорнабароды Язэп часта нападалі на панскія ) маёнткі гэтай ваколіцы. Не раз у маёвую ноч паны дрыжэлі ад страху, пачуўшы песню нават звычайнага салаўя. Яны тады чакалі непажаданых гасцей.
— Зірні туды! — звярнуўся да мяне дзед і паказаў рукою, куды я павінен глядзець: — Вунь там, за гэтым лесам, ёсць вялізныя пасекі. Туды бабы ходзяць увосень апенькі збіраць. Там стаіць курган. Даўней там усюды была непраходная пушча. Такая была гушчэча, што і днём было страшна. Вось там і жыў
Ад густога парку цягнуўся па полі доўгі цень. Адпала гарачыпя летняга дня.
Нібы косці шкілета, тырчэлі з пяску на дарожцы вакол вялізнага запушчанага кветніка абломкі каменных ільвіных лап.
Калісьці львы нема і горда паглядалі ўдаль з высокага ганка панскіх палацаў.

лучше всего аренда машины для паркета в киеве брать не самомывозом а с доставкой

Size