Салавей, 2 часть

Зноў узяўся за агляд пакоя. Ніяк не мог успомніць, як ён тут апынуўся. Давай успамінаць аб усім тым, што рабілася ўночы.
Усё здавалася яму дзіўным і незвычайным. Не мог паверыць, што гэта было наяве.
— Я сплю, сплю! Не чуў яшчэ, як панскі Салавей спявае. Калі ўпэўніўся, што спіць, што гэта ўсё толькі чароўны сон,
ён супакоіўся і павесялеў.
— Прыемны сон цікавей непрыемнай явы. Перастаў баяцца незнаёмага пакоя.
«Калі сон, дык трэба выкарыстаць, — падумаў ён і хіхікнуў ад прыемнасці. — Пастараюся зрабіць гэты сон яшчэ больш цікавым».
Пан Вольскі пасунуўся да дзвярэй, скрыпнуў імі і апынуўся ў іншым пакоі. Па сценах вісслі абразы ў залочаных рамах. Пасярэдзіне стаяў амбон. Гарэлі па кутах вялізныя васковыя свечкі. Перад абразом Маткі Боскай стаяла на каленях пані Вашамірская і ціха малілася. Недалёка ад яе сядзеў у задуме ксёндз Марцэвіч.
Хоць пану Вольскаму здавалася, што ўсё гэта бачыць ён ва сне, аднак стараўся выбрацца адгэтуль назад так ціха, каб яго не заўважылі.
У ранейшым пакоі ён ледзь знайшоў за шафамі іншыя дзверы, што вывелі яго ў нейкі змрочны калідор. Ад выпіўкі трашчэла галава. Губы былі сухія.
«Усё роўна як не ў сне! — падумаў ён і пачаў выціраць рукавом успацелы лоб. — А варта было б трохі апахмяліцца!»
Ішоў па доўгаму змрочнаму калідору. Слабы адсвет прапікаў сюды толькі з абодвух канцоў калідора — з акон з цёмна-сінімі паўкруглымі шыбамі. Ён адчыніў невялічкія дзверы і апынуўся на дзядзінцы супроць белай нізкай камяніцы.
— Аднак і ў сне холадна, калі табе сніцца снег і мароз... Нягледзячы на холад, Вольскаму спадабалася вандраванне
ў сне. Такія сны бачыў шмат разоў: вандруе ў невядомым палацы ад пакоя да пакоя і не можа выбрацца. Ён спалохаў варону, што дзёўбала нешта ў снезе, і адчыніў дзверы ў камяніцу. Увайшоў у пусты пакой, прабраўся адтуль у другі і апынуўся якраз у спальні балерьш.
Пан Вояьскі замурлыкаў сваё паэтычнае «ой!».
— Огі, сон! Ой, слаўны, ой, прыгожы, ой, натхнёны, дзіўны сон! О-о-ой!
Апошняе «ой» ён выгаварыў працягла.
— Так вечна гатоў сніць! Зрабіў рыцарскі выгляд.
Смешна выглядала ў такой позе яго дробная мізэрная фігурка. Ён заўважыў гэта ў люстэрку каля сцяны.
«Ой, не падыходзіць. Давай зраблю сабе фізіяномію чалавека ў экстазе малітвы!»
Стаў на калені. Разняў рукі як бы для вялікага малення і вытарашчыў вочы ўгару.
— Хі-хі-ха-ха-хі!
Вольскі падумаў, што гэта невідочны музыка праводзіць па струнах невідочных гусляў...
Па чарзе ўсё гэта знаходзіла адбітак у чырвоных вачах пана Вольскага, вырывала водгукі з яго сэрца.
Ён падняўся на ногі і ціханька хадзіў ад ложка да ложка. Углядаўся бліжэй у змучаныя, бледныя твары балерын, з сінімі глыбокімі кругамі пад вачыма. Сэрца яго цюцюкала, як гадзіннік. Ён гаварыў на ўсіх мовах, якія толькі ёсць на зямлі, слова «ой»...
— Ой, як цябе завуць? — пачаў ён пытацца ў кожнай балерыны.
Пявучыя спалоханыя галаскі адказвалі:
— Тэрпсіхора.
— Талія.
— Мельпамена.
— Эрата.
— Палімнія.

Size