Салавей, 2 часть

Зоська не памятала свайго ўчынку. Сякера была яшчэ ў яе руках. Сякера выпала з рук.
Зоська здзівілася і як бы супакоілася. Здзівілася таму, Што раптам Макар так смешна лёг на зямлю, перакінуўшыся праз парог іхняй хаты. Супакоілася, бо Макар яе болей чапаць не будзе...
Старая маці ламала рукі і галасіла:
— Калі на тое пайшло, дык мы наладзім як-кольвечы спрэву яснавяльможнага пана! — казаў шляхціц такім тонам, якім гаворыць доктар да хворага.
Пан Вашамірскі абрадаваўся.
— Калі не будзе ахвотнікаў на актораў, — разважаў ён уголас, — дьік я іх зноў пушчу на гаспадарку.
— Што яснавяльможны пан мне загадае, тое і выканаю! Пан Вольскі так моцна стукнуў сабе ў грудзі, ажно дыханПе
стрымалася.
«Выберу для сябе аднаго музыканта і пару балерын», — падумаў ён.
Ад хмельнай радасці шляхціц ёрзаў у панскім фотэлі і зноу упэўніўся, што гэта яму сон сніцца.
— Дык ідзём вып'ем, пан Вольскі. Аб справе пагаворым.
«А Божа ж мой! А Божа ж мой!»
Схапіла старая вядро вады і лінула на Макара. Тармашыла яго, будзіла. Нічога не памапю. Маці выскачыла на вуліцу.
— Ратуйце, людцы добрыя! Ратуйце, — чула Зоська ахрьшлы крык маткі. — Ра-тууйця-а-а!!!
Зоська азірнулася па хаце. Аглядала ўсе куткі, нібы ў першы раз убачыла печ, тапчан, стол, цялушку ў загарадцы; зірнула на труп Макара ў лужы крыві — і рукі ў яе павіслі, як чужыя. У сэрцы млосна стала. Кругі замітусіліся перад вачыма.
«А можа, ён зараз зноў засмяецца, зарагоча, як нядаўна рагатаў на кані...» — думала Зоська.
— Ратуйце, людцы добрыя! Рату-у-уй-ця-а!!!
Лямант маткі — такі роспачны, такі жаласлівы і спуджаны, як тады, калі бацьку-нябожчыка катавалі ў дварэ. Зоська тады яшчэ была малая. Гэта было яшчэ пры старым пану.
Перад вачыма Зоські, як жывы, стаяў нябожчык бацька. Нізенькі, худзенькі, са скалмачанай русай бародкай. Яго вечна слязлівыя вочы былі заўсёды спалоханыя. Завостраны нос быў бледны і смешны. Зоська не памятае, за што тады бацька правініўся перад панам. Ён, бацька, тады малаціў. Там жа на гумне яго білі. Як прывезлі дахаты нежывога, дык мякінай былі абсыпаны ўсе раны на яго целе. У носе была мякіна, у вушах, між каравых чорных пальцаў — усюды афарбаваная крывёй мякіна, што да хлеба прымешваюць...
Гул галасоў чуе Зоська з вуліцы. Усё бліжэй да хаты...
Нешта страшнае будзе ёй ад гэтых людзей...
Збегліся людзі...
Разявіліся...
На Зоську ўтаропілася многа вачэй... Здзіўленыя, сумныя, вясёлыя, спалоханыя, бліскучыя. Зоська хацела ад іх схавацца, ды не магла. Яна адварочвалася — а вочы пранізвалі яе праз патыліцу, праз спіну. Яна апускала галаву ўніз — вочы грамады калолі яе. Яна тарашчыла на іх, нібы на полымя, свае бяздонныя і пустыя вочы. Тады сялянскія вочы ад яе адварочваліся. Не вытрымлівалі...
— Гэта на нас бяда... Ліха на ўсю вёску...
— Закатуюць усіх нас... Закатуюць...
— Не чапаць яго — гэтага панскага сабаку! Не чапаць! Няхай так ляжыць!
— Вось і сякера!

Size