Салавей, 2 часть

— Няўжо гэта ўсё мне снілася? Дзе я? А мо яшчэ і цяпер
сню?
Нібы ашпараны варам, ён ускочыў на ногі. У яго чырвоных вачах бліснуў непакой.
— Ці я ўжо прачнуўся? Ці яшчэ сплю?
Ён пачынае хадзіць па вялікаму гардэробнаму пакою туды-сюды.
154
Змітрок Бядуля
Водгалас яго гулкіх крокаў адказвае з усіх куткоў, нібы страляніна.
— Не, не сплю...
Ён аглядаецца на шафы з разьбою, з бронзавымі амурамі, успамінае музыку, што яго так вабіла ўночы, і паглядае на сябс ў люстэрка. Не пазнае сябе ў збянтэжаным рыжым чалавечку.
— Мабыць, сплю!
Выпадкова зірнуў на рукі і задрыжэў — рукі ў крыві...
— Няўжо ж забіў каго-колечы? Часам, праўда, настаўляў на людзей дзеля форсу дзедаўскі пісталет і крычаў: «застрэлю!», але адвагі не хапала на гэта. Я больш языком мялю.
ТутВольскі ўспомніў, што ўночы сваёю крывёю верш пісаў. Паглядзеў на стол — ляжыць кавалак паперы, а на ёй напісана чырвонае слова «ой».
Трохі забалела рука, заныла ранка.
— Не, не сплю!
Зноў узяўся за агляд пакоя. Ніяк не мог успомніць, як ён тут апынуўся. Давай успамінаць аб усім тым, што рабілася ўночы.
Усё здавалася яму дзіўным і незвычайным. Не мог паверыць, што гэта было наяве.
— Я сплю, сплю! Не чуў яшчэ, як панскі Салавей спявае. Калі ўпэўніўся, што спіць, што гэта ўсё толькі чароўны сон,
ён супакоіўся і павесялеў.
— Прыемны сон цікавей непрыемнай явы. Перастаў баяцца незнаёмага пакоя.
«Калі сон, дык трэба выкарыстаць, — падумаў ён і хіхікнуў ад прыемнасці. — Пастараюся зрабіць гэты сон яшчэ болып цікавым».
Пан Вольскі пасунуўся да дзвярэй, скрыпнуў імі і апынуўся ў іншым пакоі. Па сценах віселі абразы ў залочаных рамах. Пасярэдзіне стаяў амбон. Гарэлі па кутах вялізныя васковыя свечкі. Перад абразом Маткі Боскай стаяла на каленях пані Вашамірская і ціха малілася. Недалёка ад яе сядзеў у задуме ксёндз Марцэвіч.
Хоць пану Вольскаму здавалася, што ўсё гэта бачыць ён ва сне, аднак стараўся выбрацца адгэтуль назад так ціха, каб яго не заўважылі.
У ранейшым пакоі ён ледзь знайшоў за шафамі іншыя дзверы, што вывелі яго ў нейкі змрочны калідор. Ад выпіўкі трашчэла галава. Губы былі сухія.
«Усё роўна як не ў сне! — падумаў ён і пачаў выціраць рукавом успацелы лоб. — А варта было б трохі апахмяліцца!»

Size