У дрымучых лясах

1 2 3 4 5 6

Яна туліць мяне да сябе і плача разам са мною. Бярэ мяне на рукі і нясе далей. Яна доўга ўсхліпвае...
Над намі шушукаюцца высокія гордыя хвоі. Я думаю, што яны шэпчуць замову супроць майго кашлю. Па шурпатых дрэвах цячэ жывіца. Я ўпэўнены, што гэта дрэвы плачуць над горам маёй маткі. Мне становіцца шкада яе. Яна так пакутуе, гаротная, з-за мяне, з-за майго кашлю. Пастараюся больш ніколі не кашляць. Нават, калі захочацца кашляць, я сцісну зубы так моцна, што задушу свой кашаль. Задушу, як гадзюку. Мне гэты спосаб лячэння пачынае падабацца. Стрымаю свой кашаль, не выпушчу яго з рота. Але ў гэтую ж хвіліну я так закашляўся, што прыйшлося мне пакінуць на ўзвей-вецер такое цікавае адкрыццё ў медыцыне...
Пасля дзвюх гадзін хадзьбы і адпачынкаў мы набліжаемся да татарскага хутара. На нас нападаюць вялізныя, як ваўкі, сабакі. Я войкаю ад страху. Чорны, як сажа, хударлявы дзяцюк адганяе сабак. Мы ўваходзім у багатую чыстую хату татарына Мунькі. У яго чорныя вочы, сівая барада і чырвоная ярмолка на голенай галаве. На ім доўгі паркалёвы ў палоскі халат. Такі цікавы выгляд чалавека ўнушае давер'е. Пачынаю верыць, што ён мяне вылечыць.
Маці падрабязна апавядае Муньку пра маю хваробу. Ён цярпліва слухае і ківае галавой. Пры гэтым ён адрэзвае лустку хлеба, намазвае на яе тонкі слой масла, раскрывае на стале тоў-тую кнігу ў скураным пераплёце і доўга перагортвае лісты, пільна шукаючы нешта вачыма. Урэшце дастае з халата іголку і пачынае перапісваць іголкай на масле нейкія значкі з кнігі.
ПаўТода я быў матчынай нядоляй: кашляў, кашляў і кашляў.
Маці збірае шчаўе ля бярэзніку. Я лаўлю матылькоў і стракоз. Пахне канюшынай, падасінавікамі і рознымі палявымі кветкамі. Балюча кусаюцца авадні. Самая касьба і ўборка сена. Тут жа блізка накладваюць сена на вазы. Мужчыны, жанчыны і падлеткі працуюць граблямі. Побач за лазовымі кустамі працуюць з граблямі ў руках нашы суседзі — стрыечныя браты Іосель і Гірша.
— Мая мяжа! — кажа адзін.
— Мая мяжа! — кажа другі.
Слова «мяжа» мяняе інтанацыю. Ад лірычнага тону спачатку яно набывае ўрэшце музыку грымот. Гірша з Іоселем пераходзяць ад слоў да ўзаемнай спробы грабель на родных спінах. Граблі не вытрымліваюць — друзгаюцца на кавалкі. Тады яны мяняюць граблі на кулакі. Крывавяць адзін аднаму насы і качаюцца па зямлі, моцна абняўшыся. У бойку ўмешваюцца іх жонкі і дзеці. Сям'я Іоселя малоціць граблямі Гіршу. Гадунцы Гіршы лупцуюць граблямі Іоселя. Часам пры такім імпэце дзеці хвошчуць роднага бацьку. Тактыка бітвы ў Іоселя і Гіршы адна і тая самая. Сілы таксама аднолькавыя. Крыкі, лаянкі, плач, лямант. Прыпеўка адна:
— Наша мяжа! — кажуць адны.
— Наша мяжа! — кажуць другія.
За гэтую самую мяжу біліся іх дзяды, ваявалі бацькі. Ніяк спадчыны падзяліць не маглі. За гэту мяжу дзед Калман забіў насмерць жалезным замком свайго роднага брата. За гэту мяжу стары Янкель трапным ударам дайніцы ў скронь прыкончыў свайго брата Мордуха. За гэту самую мяжу частуюцца цяпер іх дзеці. На гэтай аблітай крывёй мяжы можна накасіць усяго каля пуда сена...
Відаць, вайна трох пакаленняў адбываецца не так за сена, як за прынцып: «маё, а не тваё»...
Маці бярэ мяне за руку і вядзе дамоў. Па дарозе яна гаворыць сама з сабой:
Ануфрэй бярэ мяне на рукі і ад сардэчнай гасціннасці прыціскаецца да майго твару барадой. Ад яго пахне гарэлкай. Ён садзіць мяне за стол і крычыць жонцы:
— Маці! Лэйзараў унук прыйшоў.
Ануфрэіха прыносіць мне вялікую міску з мёдам, пірог, арэхі, яблыкі. Усё гэта вельмі смачна. Я прагна накідваюся на пачастункі. Ануфрэіха глядзіць на мяне добрымі вачыма ды ўсё ахвоту паддае спеўньгм, пяшчотным голасам:
— Еш, хлапчучок! Еш!
Ануфрэй налівае «чуток» гарэлкі ў сінюю чаркуды падсоўвае мне пад самы нос.
— Пі, хлапчучок! Пі!
Я п'ю і закусваю. Гаспадары мяне хваляць.
— Малайчына! Ма-лай-чы-на!
Яны займаюцца новымі гасцямі. Ад гарэлкі мне становіцца весела. У самыя вочы мне зазірае сабака Трэзар. Ён так прагна прынгохваецца носам, што ноздры ў яго дрыжаць і вочы жмурацца. Ён віляе хвастом ды стучыць пярэдняй правай лапай аб падлогу: «лоп-лоп-лоп». Нібы хоча, ды не можа сказаць: «Дай! Дай! Дай!» Ах ты, разумны цюцька... Ён пачынаетоненька візгатаць і пускаць сліну. Я кідаю Трэзару аб'едкі са стала. Як вялікі майстар, ен хапае іх на ляту. Хап — і няма! Цям-цям — і з'еў... Я гатоў яго расцалаваць. Я хвалю яго:
— Дзіўны сабака! Залаты сабака! Дарагі сабака! Трэзар наеўся, лёг на лаве каля мяне і спакойна заснуў.
Я любуюся малдцымі. Лго завуць Ясь. Яе — Агата. Ён з ге-аргіняй у пятліцы новага пінжака. Яна — з вянком на галаве. Празрысты вэлюм затуляе яе твар. «Кароль і каралева», «Певень і курка», «Два галубочкі» — спяваюць аб іх цёткі ў каптурах. Маладыя моўчкі глядзяць адно аднаму ў вочы і так прыязна сардэчна ўсміхаюцца, ажно здаюцца мне найпрыгажэйшымі і найлепшымі людзьмі на свеце...
Пры гэтым Ануфрэй са сваім сватам украдкам пазіраюць на маладых і цалуюць адзін аднаго ў губы тры разы.
— Сваток родны...
— Родны сваток...

1 2 3 4 5 6
Size