У дрымучых лясах

1 2 3 4 5 6

Старыя ціхенька зюзюкаюць пра каня, пра карову, пра хату для маладых, пра багаты куфар маладой і зноў пачьшаюць цалавацца... Якія ў іх слаўныя вочы...
Я пачынаю дзівіцца навокал.
— Што за дзіўны калаўрот?
Усё перада мною пачынае калясом кружыцца: і сваты, і госці, і маладыя, і музыканты, і печ, і ТрэзарД стол, і сцены. «Дзіўнае вяселле — усё кружыцца». I я апускаю галаву. Цішыня і змрок...
Калі маці мяне разбудзіла, я ляжаў пры стале на лаве, прыпёршыся галавого да белага Трэзара.
Маці нажала крапівы, наслала ў хляве і серп уткнула ў сцяну над дзвярыма. Пры гэтым яна мне растлумачыла:
— У гэту купальскую ноч ведзьмы адбіраюць малако ў кароў. Крапіва і серп абароняць нашу Падласенькую ад благіх ведзьмаў, не тут кажучы.
Навокал мястэчка палаюць вогнішчы. Хлопцы і дзяўчаты пяюць песні. Песні чаруюць мяне, плывуць ка мне ў самае сэрца. Агні і песні клічуць:
— Да нас... Да нас... Я ўпрашваю маці:
— Хачу да людзей...
Па яе вачах бачу, што і яна «хоча да людзей».
Маці бярэ мяне за руку і вядзе сцежкай па мурожнаму лугу. Якая прыгожая ноч! Паветра салодкае, як мёд. Зоркі пераміргваюцца. Па нябеснай сіні ад іх разыходзіцца ледзь прыкметная сярэбраная павуцінка. Ля беланогіх бярозак сядзяць адзіночнымі парамі хлопцы і дзяўчаты. Смяюцца, жартуюць, цалуюцца.
Хтосьці звяртаецца да маёй маці:
— Хаіміха кветку шчасця шукае! Маці адказвае:
— Я ўжо знайшла сваю кветку шчасця.
Вогнішча ля возера ўзнімае ўгару чырвоную чупрыну. Тут жа ў траве мігацяцца зоркамі светлячкі. Хлопцы і дзяўчаты ў вянках з кветактанцуюць вакол вогнішча, спрытна скачуць праз агонь, і крычаць, і смяюцца, і спяваюць. Вогнішча і людзі адлюстроўваюцца ў возеры перакуленыя дагары нагамі. Вельмі забаўна.
Дзяўчаты пускаюць па спакойным возеры дошчачкі з запаленымі маленькімі свечкамі. Я ў захапленні, я ашаломлены ўсім гэтым відовішчам. Я скачу на месцы, пляскаю ў далоні і хачу кінуцца ў ваду па свечачку.
Маці хапае мяне за руку.
Ноч ранняй вясны.
Паводка даходзіць бадай да нашай хаты. Удзень я тут будаваў млынок з трэсак, чаўночкі з яловай кары пускаў.
Цяпер з усіх бакоў, нібы паводка, даплываюць да майго слыху песні. Я пытаюся ў маткі:
— Хто спявае?
— Валачобнікі.
Я не разумею гэтага слова, але больш не распытваю. Маці, стомленая за дзень, адразу засынае. Засынаю і я. Мне сніцца, што я стаю на самай вышцы Ануфрэевага азярода, а знізу глядзяць на мяне спалоханыя Ясь і яго жонка Агата і крычаць на ўвесь голас:
— Ён упадзе! Ён упадзе!
Я прасынаюся. За акном гучна спяваюць:

1 2 3 4 5 6
Size