У дрымучых лясах

1 2 3 4 5 6

Добры всчар, пане ягамосце, Прыйшлі валачобнікі да Лэйзара ў госці. Выходзь жа, суседзе, на шырокі двор! На дварэ стаіць залаты шацёр.
У шацёры свеціць веснавое сонца,
Месяц паглядае ў яркае аконца.
А ў тым шацёры скачуць дробны зоркі,
Між сабой вядуць гутаркі-гаворкі.
Залаты шацёр — гэта ваша хата.
Хай жа ў сй будзе сыта і багата.
А наш князь, наш Лэйзар — веснавое сонца,
Княгіня Лэйзароўна— месяц у ваконцы.
Дзеткі-князяняткі —дробненькія зоркі —
Між сабой вядуць гутаркі-гаворкі,
Куй, наш ккязе, золата ў кузні малаткамі,
Нас часіуй, княгінечка, мёдам, пірагамі!
Дайце залатовачкі, князяняткі-дзеткі!
Вам за гэта шчасцейка, вясёлыя леткі!
Кожны радок беларускай серэнады пераплятаецца з прыпевам «Зялёны явар, дубрава!».
Мы з маткай хутка апранаемся. Выносім на двор пачастункі і грошы. Тое самае робяць мой дзед і бабуля. Валачобнікі адыходзяць.
На дварэ цёмна і вільготна. Я пытаюся ў дзеда:
— Дзе залаты шацёр?
— Залаты шацёр толькі ў песнях бывае, — адказвае дзед. Я зноў пытаюся ў дзеда:
— Ты князь?
— У песнях я князь. Мой герб медная конаўка, — жартуе дзед.
Песня мяне растрывожыла, узбаламуціла. «Усё прыгожае і цікавае толькі ў песнях бывае», — думаю я і пачынаю паўтараць нядаўна прапетую песню.
Зімовая ноч.
Каля нашай хаты намяло гурбу снегу да самай страхі. Дзеду гэта падабаецца. Ён кажа, што цяплей будзе спаць.
У нас начуе незнаёмы чаяавек. Гутарлівы, далікатны, чысты. Як прыйшоў, адразу зняў з плеч рамнёвую сумку, палажыў у куце на падлозе, кажух на цвік ля дзвярэй павесіў, памыўся, прычасаўся, павячэраў, дастаў кніжку з кішэні і чытае. Ён — заліўшчык калош. Але ў нашай хаце, на жаль, ніхто калош не мае.
Чалавек вядзе доўгую гутарку з дзедам. Дзед палохаецца і дзівіцца:

1 2 3 4 5 6
Size