Караваны

Праз Пасадзец праходзіў стары тракт на Менск. Гэта надавала маленькаму мястэчку вялікае ажыўленне. Дзень у дзень праязджалі і спыняліся ў пасадзецкіх корчмах дзесяткі фурманак. 3 самых аддаленых мястэчак Віленшчыны ездзілі ў Менск караваны з ільном, збожжам, скурай, мясам, маслам, шчэццю, мёдам, пянькой, пушнінай, птушкай, яйкамі ды іншымі сельскагаспадарчымі прадуктамі. 3 Менска вазілі для крамнікаў дзесяткаў мястэчак мануфактуру, галантарэю, бакалею, скабяныя ды іншыя тавары.
Пераврзкай тавару займаліся патомственныя ад дзядоў і прадзедаў балаголы. Яны называліся «камісіянерамі». Гэта былі людзі-асілкі, абветраныя сцюжай і апаленыя спёкай. Усе, нібы на падбор, высакарослыя, барадатыя, у доўгіх бобрыкавых балахонах з капюшонамі, падпярэзаныя шырокімі рамнёвымі паясамі. Ад камісіянераў пахла дзёцем, гарэлкай, конскім потам і лесам. Па дарозе яны скуплівалі тавар у пасадзецкай ваколіцы. Пасадзецкія жыды і наваколыіыя сяляне прывозілі і прыносілі ў корчмы камісіянерам свае тавары.
Па дарозе ў Менск і з Менска камісіянеры бралі пасажыраў, або — як яны самі называлі — седакоў. Іншых шляхоў зносін на Менск не было.
Пасажыры былі разнастайныя: крамнікі і крамнічыхі, прапаведнікі, настаўнікі, студэнты, гімназісты, музыкі, дробныя чыноўнікі, рабіны, прадаўшчыкі ікон і крыжыкаў, прадаўшчыкі Вібліі і жыдоўскіх багамолляў, папы, ксяндзы, агенты па страхаванні жыцця, па страхаванні ад пажараў, рамеснікі, ювеліры, фокуснікі і шмат-шмат іншых.
Пасажыры плацілі камісіянерам даволі танна, але больш хадзілі пехатою, чымся сядзелі на фурах, што былі заўсёды даверху напакаваны таварам. Сядзець на возе дазвалялася «седакам» толькі па гладкай дарозе або з гары. На кепскай дарозе пасажыры злязалі з фур. А хто сам аб гэтым не здагадваўся, таго камісіянер прасіў. А хто дабром не слухаўся, таго зганяла з фуры пуга-драцянка. Калі коні выбіваліся з сіл, пасажыры падпіхвалі вазы. Хто адмаўляўся — камісіянер скідваў з воза яго рэчы.
Камісіянер быў строгім капітанам свайго чатырохкалёснага карабля і поўным уладаром над пасажырамі. Яны рабіліся яго нявольнікамі.
У Пасадцы былі дзве карчмы. Адна з іх вялікая — са стадолай на дваццаць падарожніцкіх фур. Пры карчме была крама ішынок, у які гарэлку прывозілі бочкамі з недалёкага панскага бровара. Часта прыязджалі акцызнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар.
У карчму хадзілі местачковыя даведвацца ў камісіянераў і пасажыраў аб тым, што дзеецца на свеце. Газет ніхто не чытаў.
Такія корчмы-станцыі менскі тракт меў бадай праз кожныя дзесяць кілометраў. Па гэтых корчмах камісіянерскія караваны спыняліся нанач. Тут п'янствавала навакольнае сялянства. Тут аддавалі за гарэлку апошні пуд збожжа, апошні кажух. Тут ачумелыя п'яніцы біліся каламі, абнімаліся, цалаваліся ды зноў пілі і зноў біліся... Ля карчмы заўсёды бывала «весела» — галоўны тэатр, галоўнае відовішча ваколіцы.
Абапал тракту шумелі векавыя бары. Па начах ездзіць з дарагімі таварамі ды з кайстрамі, напакаванымі «кацярынкамі» (сторублёвымі асігнацыямі), было небяспечна. Рэдка калі ездзілі ўночы. Славіліся тут даўней, пры паншчыне, малойцы разбойніка Ціхана, гарачая хеўра канакрада Шлёмкі ды розныя іншыя. Такія аматары бывалі і пазней. На камісіянераў адбываліся часам напады і сярод белага дня. Таму яны ездзілі караванамі-абозамі. Камісіянеры мелі пры сабе сякеры, чачоткавыя даўбежкі, пісталеты. На іх нападалі вельмі рэдка.
Нікога і нічога камісіянеры ў дарозе не баяліся і не паважалі, апрача адной асобы, якой яны, між іншым, ніколі не бачылі ў твар. Асоба гэта была жаночага роду, вельмі ганарыстая і паважная. У камісіянераў яна была накшталт царыцы. Кожны тыдзень яны сустракалі яе на вялізным тракце з малітвамі і паклонамі. Яна затрымлівала караваны на цэлыя суткі і збірала даніну з фурманоў і пасажыраў.
Гэта царыца звалася Шабас —¦ субота. Калі ў пятніцу пасля захаду сонца субота надыходзіла сярод лесу, караван спыняўся тут жа на цэлыя суткі. Набожныя жанчыны-пасажыркі прымацоўвалі да галін дрэў і да каменняў шабасовыя свечкі і маліліся перад імі невідочнай царыцы Шабас. Людзі тады моцна прытрымліваліся рэлігійных забабонаў.
Звычайна шабасавалі па корчмах. Часта ў пасадзецкіх корчмах шабасавала шмат падарожнікаў, сярод якіх бывалі і нежыды: паны, чыноўнікі, студэнты. Царыца Шабас трымала іх у няволі цэлыя суткі.
Пасадзец тады выглядаў вакзалам: шумна, весела шмат-людна.
Апрача камісіянераў праязджалі і праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзехцяры, анучнікі, мануфактуршчыкі на фурманках, карабейнікі-пешаходы, агенты па продажу кос і сярпоў, агенты па распаўсюджванні швейных машын, кніганошы, катрыншчыкі, дратаўшчыкі гаршкоў, бляхары, краўцы, шкляры.

Size