Наша хата

 Адзінай беззямельнай у мястэчку была наша сям'я. Дзед арандаваў старую сялянскую хатку з гародам для бульбы. Хатіца стаяла на самым канцы мястэчка на нізкім месцы. Акенцы хаткі, з залатанымі лучынамі шыбамі, улезлі ў самую зямлю. Дзед і бабуля жылі ў галоўнай хаце, мае бацькі — у сенцах: у маленькай каморцы з акенцам на гарод. У гэтай цеснай каморцы змяшчаліся толькі два ложкі для спання і невялічкая печка-ляжанка. Днём мы знаходзіліся ў вялікім дзедавым пакоі. Абстаноўка была самая звычайная: вялікая печ з шырокім тапчаном насупроць, стол з доўгімі лавамі. Шафа падзяляла дзедаў пакой на дзве паловы. За шафай была дзедава спальня, дзе стаялі два драўляныя ложкі і камод.
На камодзе красаваліся масянджовыя падсвечнікі, медны ярка нашараваны самавар і стаялі прыпёртыя да сцяны алавяныя з замыславатымі ўзорамі талеркі. Пасярэдзіне пакоя вісеў на жалезным круку, прымацаваным да бэлькі, бронзавы сямі-свечнік. Ён выглядаў у гэтай хаце багатым госцем на вяселлі ў бедных сваякоў.
На неатынкаваных сценах, з'едзеных шашалем у розныя ўзоры, нагадваючыя кітайскія пісьмёны, не было ніякіх карцін, апрача мізраха, што азначае ўсход сонца. Мізрах, у раме пад шіслом, вісеў на ўсходняй старане. Тры разы на дзень дзед маліўся перад мізрахам, на якім быў намаляваны горад з небывалымі рознакаляровымі казачнымі дамамі з вежамі, з руінамі замка. Пад горадам было надрукавана на старажыдоўскай мове: «Ніколі цябе не забуду, Іерусалім». Над горадам віселі ў паветры два крылатыя львы. У пярэдніх лапах яны трымалі Маісеевы скрыжаліi, наякіх залатымі літарамі былі напісаны дзесяць запаведзей.
Падлога хаткі была няроўная. Яе заўсёды з'ядаў грыб. Часта мянялі падлогу, але гэта мала дапамагала. Яна згнівала за адзін год.
Да хаткі было прыбудавана трысценне для каровы, каня і для сена. Хатка знаходзілася на метраў дваццаць ад тракту, але не была адтароджана. На другім баку тракту стаяла дзедава кузня.
На палянцы каля хаты ўлетку буяла крапіва ў рост чалавека. Рос палын, лопух, некалькі кусткоў маліны. Былі тут свіныя яблычкі, заяч'е шчаўе, адуванчыкі, рамашкі, кураслеп, незабудкі, а пад высокай старой вярбой разраслася пышная сям'я мухамораў. Розныя «божыя кароўкі», жучкі, матылькі, вусені жылі і множыліся на гэтым кавалку зямлі. Гэты невялічкі куток ператварыўся ў маёй дзіцячай фантазіі ў казачны лес з незвычайнымі істотамі.
Тут жа пад вярбою бруілася крыніца, у якой стаяла бочка без дна. Ваду даставалі з крыніцы, нібы з цэбра, меднай конаўкай або вядром. Вада заўсёды пералівалася праз край бочкі і ў мяккім грунце вырыла вузенькі, як лучынка, ручаёк. Ён ніколі не высыхаў і з журчаннем пераліваўся з каменьчыка на каменьчык. Працэджваючыся праз дарожны пясок, ручаёк са звонам уліваўся ў вузенькую рачулку. Сярэбраным ланцужком рачулка злучала два азёрцы, што знаходзіліся па абодвух баках мястэчка. Пры кожным возеры быў невялічкі запылены мукой млынок.
Кавалак зямлі ля дзедавай хаты быў маім. Тут я раскідваў крошкі хлеба, на якія зляталіся птушкі з вярбы. Тут я будаваў будачкі-палаткі, у якіх ляжаў з хлапчукамі-равеснікамі ў гарачыя дні.
Адно-адзінае гора я тады перажываў. У кожную нядзелю на маёй абетаванай зямлі збіраліся п'яныя з карчмы. Яны тут адпачывалі, а часам начавалі на мяккай траве. Некаторыя з іх, лежачы ля крыніцы, апускалі галовы ў халодную, як лёд, ваду і пілі. Назаўтра дзед кожны раз чысціў крыніцу.
На крокаў трыста ад хаткі быў густы лісцяны лес. Грыбы, ягады, арэхі — рукой падаць. За некалькі хвілін маці набірала грыбоў на абед.
Сям'я наша была дружная і працавітая. Дзед быў рамесні-каммеднікам. Заўсёды звінеў аб кавадла дзедаў малаток. Бацька вазіў купецкі лес на рум. Віленскія і менскія лесапрамыслоўцы знішчалі тутэйшыя пушчы дзесяткамі год і сплаўлялі лясны тавар праз Вільна і Коўна ў Прусіго. Рэдка калі бацька бываў дома.
Маці бьгла каптурніцай — шьгла каптуры для старых сялягіак вакольных вёсак. Бабуля тупалася вечна ля печы. Адзіным гультаём у хаце быў я — старэйшы сын у бацькоў і старэйшы ўнук у дзеда і бабулі. Усе яны адносіліся да мяне пяшчотна.
Рэдка калі я чуў дома сваркі. Затое навакол хаты ў кожную нядзелю брыдкімі словамі лаяліся п'яныя. П'яны Анупрэй, у каго дзед арандаваў хату, гнаўся за сваёй жонкай. Яна ўцякала ад яго ў кузню да дзеда з крыкам:
— Лэйзарка, ратуй!..
Апупрэй шанаваў майго дзеда і нават п'яны слухаўся яго. Дзеду прыходзілася мірыць сваіх «паноў» даволі часта.

Size