Абход Мястэчка

1 2 3 4

Гурт дзяцей павялічваецца. Мы накіроўваемся да каваля. Гірша:Меера. Ён высокі, моцны, з рэдкай казлінай бародкай.
Людзі жартуюць, смяюцца. Я паглядаю, як Гірша-Меер нацягвае шыны на калёсы, і пачьшаю фантазіраваць:
...А калі б такія ж калёсы былі ў гадзінніка! Гадзіннік быў бы вялікі, нібы хата, і грукатаў бы так моцна, што можна было б аглохнуць. А гэты гадзіннік трымаў бы ў камізэлькавай кішэні велікан ростам да воблакаў. А я ўскарабкаўся б велікану, нібы мурашка, на галаву і глядзеў бы, што робіцца вакол. Пэўна, відаць было б з аднаго канца свету ў другі канец..
У нашай ваколіцы Гірша-Меер лічыцца асілкам. Ён вельмі моцны і любіць дужацца. Няма ніводнага чалавека ў ваколіцы, якога б каваль не здужаў. Аднак Гірша-Меер мне не зусім падабаецца. Гэта з таго часу, калі я ў яго кузні наступіў босай нагой па гарачы кавалак жалеза.
За забітых пеўняў Гірша-Меер выплачваў гаспадыням грашмі або нажамі свайго вырабу. А яго певень збіраў у адну вясёлую фамаду ўсіх удоў-курэй мястэчка. Аднаго разу, калі каршун напаў на маленькіх куранятак, галагуцкі певень каваля забіў каршуна, з якога стары паляўнічы Вышамірскі зрабіў чучала і павесіў у сваім садзе на дрэве.
Жыццё галагуцкага пеўня скончылася раптоўна і трагічна. Жонка Гірша-Меера забіла яго малатком. Каб Гірша-Меер бачыў, не дазволіў бы. Каваль нічога аб гэтым не ведаў. Ён ляжаў на ложку хворы, у вялікай гарачцы. Певень выладкова наступіў яму вострымі кіпцюрамі на босую нагу і моцна параніў. Гірша-Меер памёр ад заражэння крыві. Ён так любіў пеўня, што перад смерцю хацеў на яго паглядзець...
Неспадзявана загінулі два асілкі ваколіцы — певень і каваль.
Мы — фамадка дзяцей — абыходзім хату татарына Мухлі, які вырабляе аўчыны...Тут нядобра пахне. У гарачы летні Дзень выпраўляемся на цагельню. Мы з Фолем часта рабілі там з гліны пячуркі, ляпілі хаткі, гаршкі, каровак, пеўнічкаў. Цагельня знаходзіцца за гумном і вялікім садам урадніка Ясінскага. Мала таго што ўраднік абірае ваколіцу, дык яшчэ ўздумаў цэглу прадаваць. Выраб цэглы бадай нічога яму не каштуе. На яго заўсёды працавалі дарэмна дзесяткі «штрафных» людзей: аралі яго поле, касілі яго лугі, насадзілі яму вялікі сад, збудавалі яму хлявы, свіран, а цяпер робяць яму цэглу. Гэта былі розныя нядоімшчыкі або такія, чыя жывёла пападала на чужое поле, або калі два п'яніцы ў нядзелю паб'юцца. Усе яны плацілі штраф не пацярпеўшаму, а ўрадніку. На яго працавалі і дробныя зладзеі. Хто ў каго з поля сноп жыта ўкрадзе — працуе ў урадніка, курыцу сцягне ў суседа — адпрацоўвае ў урадніка.
Такія людзі працавалі і на яго цагельні. Ля цагелый шмат народу. Ажыўленыя гутаркі. Смех. Мы з Фолем падыходзім бліжэй. У чым справа?
Пад вялізнай нізкай страхою акуратна складзена шмат цэглы. Унізе з гэтай жа цэглы была зроблена вялізная печ, якая палілася ўжо некалькі дзён. Уся цэгла ўжо была вельмі напалена. Дровы падкладвала Марта — бедная ўдава з «штрафных», якая ўжо цэлы тыдзень працавала на ўрадніцкай цагельні.
Марта з дваіма малымі дзецьмі жыла на выгане ў старой хатцы. Яе муж, паляўнічы, загінуў ад кулі другога паляўнічага пры паляванні на мядзведзя. Удава хадзіла на падзённую работу, мыла бялізну ў карчмара і крамнікаў, даіла ў іх кароў і насіла ваду.
У ўрадніка Ясінскага прапала на выгане мадо.е парасё. Ураднік западозрыў, што парасе ўкрала Марта. Довад быў адзін: Марта самая бедная ў мястэчку і не мае чаго есці... Ураднік біў яе бізуном. Марта не прызнавалася. Сцяла зўбы і маўчала. Нават ні разу ад болю не крыкнула. Гэта яшчэ больш угнявіла ўрадніка. Ён прымусіў Марту працаваць дзесяць дзён на сваёй цагельні «за парасё».
Калі мы, дзеці, прыбеглі на цагельню, ураднік любаваўся напаленай цэглай. Ён пакруціў сівыя вусы. Яго вочы дзіка бліснулі. Ён зірнуў на сялян і весела абвясціў:
— Хто пройдзе босы па цэглах, таму дам рубля! Пачуліся галасы:
— Мы не прывыклі да лёгкага хлеба.
— Мне яшчэ рана ў пекла.
— Твая цэгла, сам пяткі фэй.
— Такіх аматараў у нас няма.
— I за дзесяць рублёў не хачу.
Ураднік кпліва паглядзеў на людзей, дастаў з кішэні срэбраны рубель і давай падкідваць яго на далоні.
— Вось гэты рубель дам, хто хоча?
— А рубель не фалынывы?
— Не жартуй! — раззлаваўся ўраднік. — Ну, хто хоча?
— Я! — крыкнула ўдава Марта.
— Ты?!'^. здзівіўся ураднік.
— Кінь, Марта, квапіцца на такія рублі! — крыкнуў хтосьці 3 сялян.

1 2 3 4
Size