Абход Мястэчка

1 2 3 4

— Пайду! — сказала Марта. Ураднік пажартаваў:
— Ідуць у танцы абадранцы! I ні разу не крыкнеш ад болго?
— Прывыкла я да болю. Пан ураднік ведае... Ураднік строга на яе зірнуў.
— Добра! — сказаў ён. — Калі хоць раз застогнеш ад болю, пе дам ні капейкі.
— Не застагну... Ізноў пачуліся галасы:
— I я дам грыўню!
— I я прыкіну залатоўку!
— Няхай будзе і мая саракоўка!
— I мой мужычок— бедны-медны пятачок!
«Марта павінна ісці павольным крокам, не спяшаючыся...»
Гераіня дня стаяла спакойная, толькі праз меру часта церабіла пальцамі свае зрэбныя лахманы. Худая, сінявокая, чорнавалосая ўдава пазірала на свае ногі ды крывіла губы ва ўсмешку. Яе ногі бадай да кален былі пакрыты засохлай гразей. Яны былі патрэсканыя. Падэшва ног была тоўстая. Відаць, Марта спадзявалася на засохлую гразь на нагах.
— Ну, Марта! — сказаў ураднік. — Пара... Зноў пачуліся галасы.
— Не лезь, Марта!
— Аддам табе свой пятак і так.
— Яна ж гэта для сіротак бедных...
— Ногі скалечыш — не лезь! Ураднік зазлаваўся:
— Не бунтуйце бабу!
Удава перахрысцілася кастлявай рукой і ўскочыла на гарачыя цэглы. Адлегласць у дзесяць пякельных крокаў была перад ёю. У яе вачах мільгнуў спалох. Яна сціснула зубы, пабляднела і пайшла на пятках. Пад нагамі ледзь дымілася... Людзі прытаілі дыханне. Кожная секунда здавалася гадзінаю. Марта закусіла губу вострымі белымі зубамі. Яе вочы расшырыліся. 3 іх цяклі слёзы.
Ураднік сказаў паважна:
— Мерным крокам!
Яна ступала цяпер на пальцах. 3 ногсачылася кроў. Са збялелага лба цурком ліўся пот.
— Звар'яцела Марта... — шапталіся людзі. Ураднік моўчкі тапоршчыў вусы.
Марта прайшла агнёвыя дзесяць крокаў. Саскочыла. Усунула ногі ў вільготную гліну і так жаласліва застагнала, што мы, хлапчукі, заплакалі.
Людзі палажылі перад Мартай прайграныя імі грошы.
Ураднік кінуў ёй срэбраны рубель і сказаў:
— Малайчына! На! Вось дзе чэсна зарабіла! Два пуды жыта купіш за мой рубель. А за тое серабро — сала здабудзеш.
Грошы ляжалі ў траве. Марта на іх і не зірнула. Яе вочы былі заплюшчаны. Па худых шчаках цяклі слёзы, змешаныя з потам. Яна працягла войкала і стагнала. Яе стогны нагадвалі гуд жорнаў. Зубамі яна выбівала дроб.
Людзі засароміліся і пайшлі, як нешта ўкраўшы. Ураднік соваў ей у рукі серабро. Грошы выпадалі з яе змярцвелай далоні. Усё цела яе ўздрыгвала. Марта выла голасна, без слоў.
Мы, хлапчукі, заходзіліся ад усхліпванняў.
— Вон адгэтуль! Прэч! — крыкнуў на нас ураднік. — Каб тут вашай нагі не было! Чэрці!
Мы ўцяклі.

1 2 3 4
Size