Абход Мястэчка

1 2 3 4

Цацак мне не куплялі. Але кожны мой дзень быў і без іх перапоўнены. У мяне быў равеснік — хлопчык Фоля, сын аднаго суседа-земляроба. Шўстры чарнавокі Фоля прыбягаў кожную летнюю раніцу ка мне, і мы рабілі абход мястэчка.
Па суседскіх хатах мы адчувалі сябе, як дома. Перш-наперш мы хадзілі ў корчмы глядзець новых людзей: пасажыраў, што праязджалі з камісіянерамі. Глядзець новых людзей была адною з маіх асалод. 3 цікаўнасціо я пазіраў на новыя твары, на разнастайныя шапкі, капелюшы і вопратку. Я прагна прыслухоўваўся да гутарак, да незразумелых мне слоў. Нават новыя галасы мяне цікавілі. Часам хто-небудзь з іх заспявае незнаёмую мне песню. А то аднаго разу адзін у капелюшы і манішцы зняў з фуры веласіпсд, сеў на ім верхам і давай катацца па дарозе. За ім бегла гурма дзяцей і крыкамі без слоў выказвала сваё шчырае захапленне дзівоснай машынай, што сама едзе...
Мы з Фолем спыняліся ля адчыненага акна шаўца Ісроэля. Ён заўсёды трымаў поўны рот драўляных цвічкоў, якія па аднаму хутка ўбіваў малатком у падмётку.
— А, гэта вы! — гаварыў шавец, і цвічкі з губ рассыпаліся яму па чорнай барадзе.
— Гэта мы...
— Вы не так сабе прыйшлі?
— Не так сабе...
— Раменьчыкі?
— Раменьчыкі...
Ісроэль даваў нам пару тоненькіх рамнёвых шнуркоў. Пры гэтым пытаўся:
— I ўсё? —Тўсё...
Мы памыкаліся ісці. Ён нас затрымліваў.
— Пачакайце, дабрадзеі!
— Чакаем...
— Чаму не падзякавалі?
— Дзякуем...
— Як прыйдзеце заўтра, скажыце «дзень добры!».
— Дзень добры!
Г мы ўцяклі. Бо такі дыялог мог бы зацягнуцца надоўга, а нам часу няма. Знаходзім кіёчкі і майструем сабе пугі. Узброеныя пугамі, бяжым да столяра Янкі. Рыжавусы Янка — чалавек, які ўсё ўмее рабіць: і вокны, і шафы, і ўслончыкі, і малатарні, і ўсё-ўсё. Ля яго варштата вельмі шмат стружак. Яны доўгія, як пасы; белыя, як снег; гладкія, як шоўк.
Мы з Фолем разам з хлопчыкамі столяра ляжым на стружках, як на сене. Стружкі прыемна шурхаюць і прыемна пахнуць. Мы робім са стружак розныя рэчы: гармонікі, хаткі, коўшыкі.
Рыжавусы Янка яшчэ і парыкмахер. За пяць капеек ён стрыжэ голіць. Мы, дзеці, шануем яго галоўным чынам за тое, што ён умее пачыняць гадзіннікі.Калі вьшадкова трапляем да яго ў такі шчаслівы час, калі ён разбірае на кавалачкі кішэннікавы гадзіннік, наша дзіцячая дапытлівасць задаволена. Мы хмялеем ад прыемнасці. Ён нас, дзяцей, да самага стала не падпускае. Нашы вочы вострыя. Добра бачым і здалёк. Глядзім і дзівімся.
Янка трымае на правым воку чорны келішачак са шкляным дном і поркаецца тоненькімі абцужкамі ў калёсіках. Адшрубоўвае і зашрубоўвае. Работа такая далікатная, ажно страх бярэ нас — малых. Каб хаця дзядзька Янка не згубіў маленькага, як макавае зерне, шрубочка.
Мы пацеем ад напружанага назірання. Урэшце прыгожы бліскучы гадзіннік складзены, зашрубаваны, накручаны маленькім ключыкам. Гадзіннік пачынае стукаць, як жывое чалавечае сэрца:
— Цік-цік... цік-цік...
Якраз цвыркунок! Вочы маіх таварышаў гараць ад захаплення. У мяне стрымліваецца дыханне. Я падстаўляю вуха да гадзінніка. Гадзіннік мне кажа на сваёй далікатнай мове:
— Цік-цік... цік-цік...
Я выціраю ўспацелы ад хвалявання лоб. Янка закручвае ўгору кончыкі рыжых вусоў, глядзіць на нас ды задаволена ўсміхаецца.
Мы ўжо за тры хаты ад рыжавусага Янкі, а мне ўсё яшчэ здаецца, што чую, як гаворыць гадзіннік на дзівоснай мове тоненькіх, як валаскі, пружыначак.
— Цік-цік... цік-цік...

1 2 3 4
Size