Каптурнiца

1 2

Я прынёс дамоў чурбанчык. Ішоў гародамі, каб ніхто не бачыў. Я паставіў чурбанчык перад маткай на стале, адзеў на яго каптур і сказаў:
— Во, маеш замест маёй галавы. Трэба заплаціць столяру пяць капеек.
Маці глядзела і дзівілася.
— Уй, як добра! Ты нават не разумееш, як гэта добра... Я пакрыўдзіўся:
— Каб не разумеў, дык не прасіў бы Янку зрабіць. 3 таго часу я вызваліўся ад прыкрага абавязку.
На Пятра ў нас адбываўся кірмаш. Сялянкі красаваліся ў матчыных каптурах. У вялікім натоўпе вызначаліся знаёмыя каптуры на галовах сялянак.
Навакол Пасадца жылі ў старых хатках некалькі бедных удоў. Хлеба ў іх ніколі не бывала. Падрослых хлопчыкаў яны аддавалі ў пастушкі. Дачок — багачам у служанкі.
Аднаго разу прыйшла да нас удава Марта.
Ногі яе пасля хадзьбы на гарачых цэглах яшчэ былі хворыя, абверчаныя анучамі. Яна ступала да таго асцярожна, што яе крокаў не чуваць было. Нібы хадзіла над рэчкай па вузенькай кладцы. Марта сарамліва звярнулася да маці:
— Хаіміха, золатца, родненькая... Сымонка мой захварэў. Агнём гарыць хлопчык. Божанька, што мне рабіць? Чаборам паіла— Ёўка старая дала. Да Карпухі схадзіла, вадой замоўленай паіла — не памагае. Трэба схадзіць да Мунькі-татарына, каб на хлеб нашаптаў.
Жанчына ламала рукі.
— Пазыч, Хаіміха, на лякарства кавалак хлеба... Татарын свайго хлеба не дае, тады не"гіаможа, кажа... Купіла б, дык у мяне ўсяго залатоўка для татарына.
Маці моўчкі адрэзала акрайчык хлеба. Марта падзякавала.
Маці адвярнулася да сцяны і кончыкам новага каптура, над якім працавала, выцерла вочы. Потым накінула на галаву вялікую хустку, якая акрывала яе да ног, узяла кош, кінула ў яго некалькі палатняных падшывак ад каптуроў у выглядзе торбачак і пайшла ў мястэчка, абышла крамы, корчмы, хаты. Потым яна прынесла ў хату удавы Марты цукру, хлеба, крупы, мукі і жменьку дробязі.

1 2
Size