Разбойнiк Цiхан

1 2 3

I зазлаваўся разбойнік Ціхан. Грукнуў кулаком аб сасновы стол так моцна, ажно стол расшчапіўся. Яго чорныя вочы бліснулі двума агнямі. Твар загарэўся. Вусы натапыршчыліся, як у тыгра.
— Чуеш, Зорах? Больш з табой ніякіх спраў мець не хачу. Арлу з савой — не па дарозе. А калі толькі ўздумаеш размяняць на залатыя імперыялы маю галаву, дык во, глянь...
Ціхан выцягнуў з халявы востры нож і бліснуў ім перад тварам Зораха.
— Брахнеш аба мне каму-небудзь, нібы курыцу, зарэжу... Чуеш?
—Ч-ч-чую...
Зорах дрыжэў з галавы да ног.
— Будзеш маўчаць?
— Б-б-буду... м-м-маўчаць...
— Хачу быць чэсным чалавекам, Зорах. Я табе і так лішняе даваў. На развітанне вярні назад мяшок серабра, што я табе пакінуў. Ты яго не зарабіў... Давай сюды!
Залямантаваў карчмар:
— Ціхан... родны...
Ціхан нецярпліва тупнуў нагой.
— Падзякуй, дурань, за сваю галаву. Я мог бы табе даць яе ў рукі за цацку. Серабро бедным раздам. Табе ж яно не падабаецца...
Ціхан выйшаў на двор.
Была летняя ноч. Месяц яшчэ не ўзышоў, але ў небе, як залатыя дукаты, блішчэлі зоркі. Абапал дарогі, навокал цёмнага сілуэта карчмы, драмаў бор. Ледзь-ледзь шапацелі вершаліны. Шмат таямніц ведалі стагоднія барыны. Чулі яны часам стогны, плачы, ляманты. Тут не раз Ціхан сцёбаў бізуном прывязанага да дрэва лютага пана.
— Баліць? — пытаўся Ціхан у пана. — Так баліць і тваім мужыкам, якіх лупцуеш дзень у дзень на стайні. Ці ж мужыцкая кроў не такая, як і панская? Ці ж мужыцкая косць не такая, як і панская? Кожнаму баліць. А калі не перастанеш біць мужыкоў...
Ціхан выцягнуў з халявы востры нож і бліснуў ім перад панам. як курыцу, зарэжу! Хлопцы, адпусціце пана! Няхай ідзе, куды хоча.
Драмаў бор вакол Зорахавай карчмы, толькі вершаліны ледзь-ледзь шапацелі праз сон.
Зорах і Шлёмка прыцягнулі мяшок са срэбранымі манетамі і палажылі на спіну сівога жарабца Ціхана.
Каб было відней, Ціхан пабачыў бы хітрую здрадніцкую ўхмылку на твары Зораха. Яго план хоць на палавіну ўдаўся. Атрад салдат з афіцэрам схаваліся за тры вярсты адгэтуль, ля хаты палясоўшчыка. Зараз войска павінна быць тут... Зорах умовіўся з афіцэрам, што рознымі спосабамі пастараецца затрымацьЦіхана.
Пачуўся тупат конніцы.
Ціхан пагнаў каня. За ім на другім кані паімчаўся Шлёмка. Войска крыху спазнілася. Зорах меркаваў, што салдаты зловяць яго гасцей у карчме. Не ўдалося. Зорах затрымаў на хвіліну афіцэра і нешта шапнуў яму на вуха. Афіцэр кіўнуў галавой, прышпорыў каня і пагнаўся ўздагон за Ціханам.
Спачатку Зорах збянтэжыўся, каб хаця Ціхан па дарозе мяшка з серабром не кінуў. Але хутка супакоіўся: «Калі Ціхан сказаў, што раздасць серабро бедным, дык так захоча зрабіць. Ціхан моцны на слова».
А чаму Зораху было важна, каб Ціхан не скінуў з каня мяшка з серабром, аб гэтым даведаемся далей.
У летнюю ноч пагналася за Ціханам конніца з афіцэрам на чале. Разгарачаныя коні храплі. 3 ноздраў валіў дым. Бор напоўніўся гукамі, нібы казачныя цымбалы.
Зорах доўга чуў стукаты конскіх капыт, посвісты. Гукі паволі заміралі ў сэрцы дрымучага бору. Зацікавіўся месяц. Ён узняўся над хваінамі, над карчмой, нібы чалавечы твар у профіль.
Раптам твар Зораха наліўся страхам:

1 2 3
Size