Разбойнiк Цiхан

1 2 3

— А што, калі Ціхан выратуецца? Зорах успомніў яго бліскучы нож.
— А што, калі Ціхан крутымі дарожкамі паверне назад сюды? Не высахлі ж мазгі ў Ціхана... Ён, пэўна, здагадаўся, што я, Зорах, навёў сюды салдат...
Карчмар ужо хацеў разбудзіць сям'ю і схавацца з імі ў лесе, але позна... Так яно і ёсць... Сюды едзе Ціхан... Чуваць гукі ў лесе. Зорах прыслухоўваецца. Гукі набліжаюцца... Зорах не мог крануцца з месца. Халодны пот цурком ліўся з ілба на бараду.
Ці, можа, гэта не Ціхан?
Пачуўся скрыпат калёс, галасы. Ехаў абоз камісіянераў. Паказаліся фурманкі — пятнаццаць фур. Ля карчмы яны спыніліся. Ажыў Зорах. Ажыла ноч. Камісіянеры распраглі коней, насунулі ім на морды торбы з аўсом.
Раніцой конніца натрапіла на зямлянку Ціхана. Ціхан і Шлёмка бараніліся і загінулі, забіўшы трох салдат. Два ціханаўскія малайцы былі паранены. Іх у кайданах пагналі ў Менск. Ніяк не натрапілі б на зямлянку Ціхана, каб не мяшок серабра.Хітры Зорах, палажыўшы мяшок на спіну, непрыкметна пракалоў сцізорыкам дзірку ў мяшку. Пры ўцёках ад пагоні Ціхан не чуў, як пакрысе сьшаліся з мяшка грыўні і залатоўкі.
Па гэтай срэбранай сцежцы афіцэр, як развіднелася, павёў сваю конніцу ў ціханаўскую зямлянку. Усе сяляне ваколіцы хадзілі назаўтра ў лес збіраць грошы.
У тую ж раніцу Зорах забраў сям'ю і лепшыя хатнія рэчы на камісіянерскія фуры і паехаў у Менск. Карчма пуставала доўгі час.
Астаўшыяся ў жывых ціханаўскія малайцы знайшлі Зораха ў Менску. Адзін з іх дастаў з халявы бліскучы нож. Зорах атрымаў за здраду.

Это интересно:
Если вы довольны уровнем обслуживания в компании СВ Сервис отзыв написать можно в соответствующем разделе сайта, где есть удобный интерфейс.

1 2 3
Size