Медзведзi Вашамiрскага

1 2 3

Паніч затрубіў у рог. Прыбеглі яго людзі і хацелі забраць мядзведзя. Вышамірскі падняў гвалт. Паляваў тады ў лесе і ўраднік Ясінскі. Той прыбег на крык і даведаўся, у чым справа.
Вырашылі запрасіць доктара, каб ён ускрыў мядзведзя і паглядзеў, ці той сканаў ад разрыву сэрца, ці ад кулі. Так і зрабілі.
Паніч падкупіў доктара. Доктар сказаў, што ад кулі паў мядзведзь. Мядзведзя забраў паніч. Вышамірскі падаў у суд. За паляўнічы гонар яны судзіліся некалькі год...Усюды выйграваў паніч. Вышамірскі падаваў усё вышэй і вышэй — браў верх паніч, які ўсюды падкупліваў суддзяў.
Яшчэ шмат апавяданняў расказваў Вышамірскі пра мядзведзяў.
Аднаго разу мядзведзь унадзіўся ў яго пчолы. Псаваў калоду за калодай. Тады Вышамірскі паставіў капкан. Мядзведзь папаўся жывы. Прыйшлі цыганы. Адкупілі мядзведзя. Закавалі ў ланцугі. Прабілі яму нос напаленым дачырвана жалезам. Прадзелі праз нос кальцо і пагналі ў мядзведскую смаргонскую акадэмію на навуку. Тады цыганы ў горадзе Смаргоні абучалі мядзведзяў розным фокусам, пасля чаго вадзілі іх па гарадах і гэтым зараблялі на хлеб.
А вось адзін каваль знайшоў у лесе маленькага Мішачку. Прынёс дамоў. Выгадаваў. Мядзведзь зрабіўся ручным. Ваду насіў. Малатком у кузні працаваў. Жорны круціў. Дзяцей калыхаў, як нянька. Нават песні спяваў. Усё-ўсё ў хаце рабіў. Часам яго запрагалі ў воз. Ён вазіў сена. А як ён на вечарынках танцаваў — о-го-г-оо-о! Увесь народ весяліў!
I яшчэ адно апавяданне!
Кожны раз, калі Вышамірскі гаварыў «і яшчэ адно апавяданне», ён дадаваў:
— Каб я з гэтага месца не ўстаў, калі маню!
Адзін мужычок, звалі яго Хомка, паехаў у панскі лес мох дзёрці. Надзёр моху поўны воз. Бачыць ён — пара медзведзянят гуляе на санцапёку. Яны лагодненькія, калмаценькія, смяшлівыя, як тыя дзеці. Кульгікаюцца, качаюцца па зямлі, скачуць, тоненькімі галаскамі візгочуць. Забаўляюцца. Хапаюць адно аднаго за вушкі. Жартуюць. Міны забаўныя строяць. Глядзіць на іх Хомка і рагоча — тэатр!
Любуецца на іх мужычок. А медзведзяняткі яшчэ дурненькія. Не разумеюць, што трэба ўцякаць ад чалавека. Тут Хомка ўспомніў, што ў вёску прыехаў цыган-мядзведнік. Ён скуппівае малых медзведзянятак для скамарохаў. Не раз Хомка сам бачыў гэтых скамарохаў з мядзведзямі.
— Ану, Мішка, люльку куры! Мішка курыць.
— Ану, Мішка, танцуй! Мішка танцуе.
— Ану, Мішка, спявай! Мішка раве.
Хомка ўзяў медзведзянят, пасадзіў на воз і павёз дамоў. Аднак не пашанцавала Хомку. Цыган-мядзведнік паехаў. Хомка ў сенцах прывязаў медзведзянят, карміў, паіў і чакаў, пакуль мядзведнік вернецца назад.
Быў якраз час жніва. Жалі бабь: на панскім полі. Тут над імі стаялі прыганятыя з бізунамі. Той жа паніч Прушынскі разіульваў па полі са стрэльбай. А поле было ля самага лесу. Тут жа пад дрэвамі, у цяньку, ляжалі ў кашолачках малыя дзеці. Сусолачкі смакталі. I вось не агледзеліся людзі, як да дзяцей падкраўся мядзведзь і хапнуў Хомкава дзіцё разам з кашолкай. Агледзеліся людзі. Хомчыха ўзняла плач, лямант, крык:
— Дзіцянё родненькае... Дзіцянё міленькае... Дзіцянё бедненькае...
А мядзведзь нясе сабе дзіцё павольна, асцярожна. Паніч нацэліўся са стрэльбы ў мядзведзя.
— Це страляй, панічок! Не страчяй... — загаласіла Хомчыха. — Яшчэ дзіцёнка застрэліш — Дурная ты! — сказаў паніч. — Няхай лепш куля трапіць у дзіцё, чымся дзіцё ў зубы і кіпцюры мядзведзя. Лягчэйшая смерць.
Няпрошаны абаронца мужыцкіх дзяцей цэліўся ў малое дзіцё... Выстраліў.
Пошчакі разлягаліся па лесе. Мядзведзь паваліўся і яшчэ здолеў асцярожна паставіць убок кашолку з дзіцем.
— Дзіцё жывое! Жывое! Жывое! — закрычалі жнейкі на розныя галасы.
Паніч аж заскрыгатаў зубамі. Цэліўся ў дзіцё, ды не папаў. Вось няўдалы стралец... Гонар быў яму даражэй за мужыцкае дзіцё.
Пабегла Хомчыха па дзіцё. Падняла кашолку і ўзрадавалася:

1 2 3
Size