Медзведзi Вашамiрскага

1 2 3

— Дзіцё цэленькае! Смяецца, дурненькае... Дзякуе панічу... У гэтую ж хвіліну з лесу выскачыла мядзведзіха, вырвала з
рук Хомчыхі дзіцё і знікла ў'лесе.
Дзівіліся людзі, а Хомчыха качалася па ржышчы ды галасіла:
— Дзетка мая маленькая... Дзетка мая родненькая... Паніч склікаў паляўнічых з усёй ваколіцы. Нарыхтавалі аблаву. Мядзведзіхі і след прастыў.
Суседзі радзілі Хомку панесці малых медзведзянятак у лес на тое самае месца, дзе ён іх узяў.
У тую ж ноч чуе Хомка — нехта стук-стук у акно. Ён падышоў, бачыць :— за акном мядзведзіха стаіць ды лапай, як чалавек, нераўнугочы, грук-грук па шыбе.
Пабаяўся Хомка выйсці з хаты. Затое Хомчыха смела выскачыла — матка... Сэрца маткі заўсёды чуе і кепскае і добрае.
( Мядзведзіха падняла з зямлі дзіцё і падала мацеры ў рукі. Хомчыха падзякавала. Мядзведзіха нешта зараўла ў адказ. Паглядзела на Хомчыху, паслухала, як тая плача і смяецца ў адзін і той самы час, выцерла лапай вочы ды спакойна пайшла на гумно, а адтуль — у лес.
Хоць дзіцё жыло ў мядзведзіхі цэлы тыдзень, але было вясёлае і ружовенькае —лепш, чым у маткі. Мядзведзіха не адбывала ж прыгон. Відаць, акуратна карміла чалавечае дзіцянё сваім мядзведскім малаком.
Дзіцё расло дужае, здаровае. Вырас добры хлопчык. Як ён пачаў хадзіць, яго ўсё цягнула ў лес. Аднаго разу ён пайшоў у лес — і, колькі яго ні шукалі, не знайшлі.
— Пэўна, ваўкі з'елі, — гаварылі людзі.
Усё лета палясоўшчыкі скардзіліся, што хтосьці крадзе ў іх хлеб і мёд.
I вось у самую восень, калі надышлі халады, хлопчык вярнуўся дамоў.
— Дзе ж ты быў?
— У мядзведзяў...
— Як гэта?
— Захацелася да іх. Вось я і пайшоў...
— Чым жа ты жывіўся там, сынок?
— Мядзведзіха прыносіла мне хлеб і мед.
Кожны раз, канчаючы гэта апавяданне, Вышамірскі гаварыў:
— Каб я з гэтага месца не ўстаў, калі маню!
I ён уставаў з месца і адыходзіў дамоў, абапіраючыся аб кіёк.
— Хлусіць Вышамірскі, — гаварыў дзед. Лепш разумная мана, чымся неразумная праўда, — івала Вышамірскага бабуля.

1 2 3
Size