Бацькава скрыпка

3 бацькам мне прыходзілася сустракацца рэдка. Ён выязджаў у лес раніцою, калі я яшчэ спаў. Вяртаўся дадому ўвечары, калі я ўжо таксама спаў 3 сабою ў торбачцы маці яму давала хлеб, сыр, крутое яйцо, медную місачку, лыжку, соль, часам бутэльку малака. Сваю торбачку ён заўсёды хаваў у вялікай торбе з аўсом для каня. Ён прыгатаўліваўсабелярэчкі арыгінальную ежу: набіраў у місачку вады, засольваў, накрышваў туды крутое яйцо і еў з хлебам. Адпачываў ён па суботах. Дзед быў ім нездаволены: бацька нестаранна маліўся Богу, часта зусім не маліўся. Улетісу ён увесь суботні дзень пасвіў каня. Узімку ёп карміў яго аўсом. Конь быў заўсёды гладкі, дагледжаны. Маці скардзіла-я, што ўсе яго заработкі з'ядае конь.
Аднаго разу бервяно ўдарыла бацьку па назе, і ён прахварэў некалькі тыдняў. Ён сядзеў на ложку з забінтаванай нагой і смяшыў мяне сваімі жартамі. Я не ведаў, што ён такі вяселы і дасціпны. Калі боль нагі зменшыўся і бацька ўжо мог ступаць па падлозе, ён дастаў з камода скрыпку ды граў старадаўнія жыдоўскія мелодыі. Ён таропіў мройныя чорныя вочы праз акно ў лес і граў сумна-сумна... Ён часта імправізіраваў мелодыі, фантазіраваў. Граў ён заўсёды ціха-ціха, нібы камусьці наігрываў сакрэт ці перад невідочным блізкім сябрам скардзіўся на сваё жыццё. Я слухаў загіпнатызаваны, зачараваны. Ком падступаў мне да горла, і я ўцякаў, каб не заплакаць.

Size