Таямнiцы неба i зямлi

У мястэчку была другая. беззямельная сям'я — Борух і яго жонка Сора; Я.ны жылі на другім канцы мястэчка ў маленькай хатцы, знутры і знадворку аблепленай глінай. Борух — стары, нізкагаросту чалавек, з вялікай галавой на шчуплых плячах — браў на вучобу трох-чатырох дзяцей. Яго жонка Сора хадзіла з кошыкам шкляной пасуды па вёсках. Яна прадавала пасуду ці абменьвала на прадукты, і з гэтага яны жылі. Борух займаўся тайнай навукай «кабаллы». У кожную раніцу ён хадзіў на блізкае возера на абрад «святога амавення». У кожную поўнач ён уставаў, абсыпаў галаву попелам у знак жалобы, садзіўся на зямлю і аплаюзаў зруйнаванне храма Іерусалімскага. Часам удзень ён хадзіў у лес, дзе ў самоце вывучаў таямніцы неба і зямлі. Дзень у дзень ён пісаў нейкі філасофскі трактат. Яго ў ваколіцы лічылі святым чалавекам. Да яго на парады прыходзілі і беларусы.
У сем год мяне аддалі ў навуку да Боруха. У яго вучыліся дзеці пасадзецкага багача-карчмара. Яны былі нашмат старэй-шыя за мяне і вучылі талмуд. Я ніколі да гэтага часу не бываў у хатцы Боруха. Я з цікавасцю аглядаўся па кутках хаціны і заўважыў, што тут уся пасуда са шкла і гліны, лыжкі — драўляныя, гліняныя падсвечнікі, злепленыя груба ім самім. Падлога была гліняная. I рукі і твар самога Боруха мелі колер гліны. Ён вечна дыміў люлькай — старасвецкай бурштынавай з доўгім, у два аршыны, плеценым цыбуком. Хлопцы карчмара былі гультаі, і Борух часта спакойна і ўдумліва паганяў іх канчуком-шасціхвосткай.
— Вучыцеся, бычкі! — гаварыў ён пры гэтым.
Некалькі гадзін у дзень ён займаўся выключна мною. Раздзел за раздзелам чытаў са мной Біблію, тлумачачы бегла значэнне старажыдоўскіх слоў. Ён мяне ніколі не біў. Апрача гэтага, ён кожны дзень аддаваў гадзіну на вусную размову са мною. Ён мяне называў сваім «духоўным сынам». Тлумачыў, што ўсё на зямлі Бог — нябесны ганчар — вылепіў з гліны. 3 гліны мы выйшлі ды ўгліну вернемся. «Чалавечая душа, — гаварыў Борух, — божая іскра. Бог даў чалавеку дабро і праўду, а чорт — зло і фальш. I вось у вечным змаганні між сабою дабра і зла, праўды і фальшу праходзіць чалавечае жыццё, нібы малюсенькая кропля ў акіяне вечнасці, нібы дробны чаўнок у бурлівай стыхіі несупыннага патоку». Аграмадныя светлыя вочы Боруха свяціліся двума страшнымі аганькамі. Ён мяне заварожваў.
Борух растлумачыў мне ўсю механіку зямлі і неба.
Зямля ляжыць на хвалях вялікаводнага Укіёнуса. Зямлю акружае вялізная рыба Левіятан, што вечна трымае свой хвост між зубоў. Калі б Левіятан выпусціў хвост і выпрастаўся б, дык ад гэтага ўзняліся б хвалі да самага неба, уся зямля апынупася б пад вадою, як у часе першага патопу.
У вялікіх пустэчах, дзе чалавек не мае доступу, знаходзяцца ў падзямеллях бочкі з віном ад часоў Ноя3 — некалькі тысяч год. А там на мурожных горах пасецца агромністы бугай. Рагамі ён падпірае аблокі. А калі ён пачынае рыкаць, тады ў нас грымяць грымоты.
Над зямлёю вісіць сем нябёс. Кожнае неба падпіраюць анёлы, такія высокія, што калі б па такім анёяу пайшоў чалавек пехатой, дык ад пят да галавы ён дабраўся б за пяцьсот год. На анёлах усюды вочы. Мы іх бачым і называем зоркамі. На сёмым небе знаходзіцца Адэнай, Шэхіна і Руах-Гакойдаш — нешта падобнае да хрысціянскай троіцы. Яны знаходзяцца ў раі. 3 імі разам жывуць праведнікі-цадыкі. Там на кіпарысе вісіць арфа цара Давіда, на якой іграе вецер. Музыка ў шэсцьдзесят разоў прыгажэйшая за музыку на зямлі.
Надыдзе час, калі сам Бог зловіць рыбу Левіятана, зарэжа агромністага бугая, дастане старое Ноева віно і наладзіць пір для сваіх цадыкаў-праведнікаў. Ежа і пітво будуць у шэсцьдзесят разоў смачнейшыя, чымся на зямлі.

Это интересно:
Здесь не играют в азартные игры, но сайт поможет определиться с выбором хорошего интернет казино

Size