Хедэр

Калі я дома расказаў дзеду аб гэтых гутарках, яму гэта не спадабалася. Ёнзабраўмянеу Борухаіаддаўухедэр к другому-рэбэ (настаўніку).. Зваўся ён — рэб Залман. Ён быў касавокі, з чорнай густой барадой старадаўняга. На руках ён меў па шэсць пальцаў. Адным сваім выглядам «шэсцярэнь» наводзіў страх на вучняў. У яго «хедэры» (школе) пачаліся мае сапраўдныя пакуты.
У цесным пакоі пры адным стале сядзела кадя дзссяці хлопчыкаў... Сядзелі мы безвыходна па дванаццаць гадзін. 3 дому пам прыносілі есці. Дзень быў падзеленына чытку малітваў, Бібліі і Талмуда. Прыблізна гадзіна часу адцавалася на чыстапісанне па-старажыдоўску і на вывучэнне першых чатырох правіл арыфметыкі. Вольнымі ад хедэра мы бывалі паўдня ў пятніцу і паўдня ў суботу. Два разы на год вучні хедэра мелі канікулы — месяц вясною і месяц увосені.
Усе дзесяць вучняў маліліся і чыталі разам уголас. У хедэры стаяў незвычайны шум, нібы гулі некалькі раёў пчол. Кожны з вучняў лічыў такую нудную і аднастайную вучобу за катаргу. Рэбэ прыходзілася ўбіваць «божую навуку» ў галов.ы вучняў кулакамі. Ён біў нас бязлітаспа дзень у дзень. Дамоў я прыходзіў з хедэра заўсёды падрапаны, з апухлым тварам. Бацькі на гэта не зварочвалі ніякай увагі.
За цяжкія праступкі рэб Залман караў нас бізунамі па голым целе, як прыгонных у часы паншчыны. Я помню два такія пакаранні.
У другі раз я ўчыніў таксама цяжкі «грэх». Гуляючы з дзецьмі ў суботу ў лесе, я натрапіў на суніцы. Паводле закона юдэйскай рэлігіі ў суботу збіраць ягады няможна, бо гэта работа. А субота —дзёнь адпачынку. З'явілася нястрымнае жаданне папробваць спелых пахучых суніц. Я разважаў так: «Зрываць ягады рукамі божым законам не дазволена, але адразу з кусткоў зрываць ротам і есці можна. У суботу ж жыды не посцяць...» Я лёг на зямлю і давай прагна есці суніцы...
— Грэх! Грэх! — крычалі мае таварышы і ўцяклі дамоў раней за мяне.
— Грэх... Грэх... — звінела ў маіх вушах.

Size