Пяюць начлежнікі

Пяюць начлежнікі...
...Пяюць начлежнікі...
Слоў не разбярэш — надта закацістая песня, але зірнеш, адкуль плыве яна, і ўбачыш чырвоны слуп з чорнай каронай над лесам — гэта вогнішча начлежнікаў...
...Пяюць начлежнікі...
Зычная, маркотная песня лунае да неба, аж да зорак... Гэта стогн загнанага жыцця, жальба кры-вавай працы, споведзь доўгай нядолі, кананне веры пад ударамі цяжкай крыўды...
...Пяюць начлежнікі...
Якая моцная падмога ідзе ад цябе, шчырая святая песня!.. Нудным і вясёлым часам ты заглядаеш у нашы душы! Ты лечыш наша беспатольнае гора, ты аблягчаеш нашу працу, ты абціраеш кроў і пот, даеш надзею і моц і, малюючы шэрае жыццё, цешыш надзеяй на лепшае. Чуе цябе душа наша, і радуецца, і лунае разам з табой да светлага неба...
...Пяюць начлежнікі...
Шчыры напевы іх і поўны задумы, як цёмнае неба, каторае навісла над імі; як белыя туманы надрэчкай, атуляюць яны душу тваю, і на клік гэтай песні звіняць струны твайго сэрца, а ў вачах слёзы блішчаць...
...Пяюць начлежнікі...

Size