Не адным хлебам

Сказана ў Бібліі: «Не адным хлебам чалавек жыў будзе», — і гэта шчырая праўда, бо, каб чалавек мог здаволіцца толысі ядой, ён не лічыўся б вышэй другіх стварэнняў на зямлі. Апрача хлеба ўрываюцца ў яго жыццё духоўныя патрэбы, каторыя ўсякі чалавек па-свойму стараецца здаволіць. Агульна ўзяўшы ўсе праявы духоўнага жыцця, каторыя аскрыдляюць душу чалавека, паднімаюць яго ўвысь, можна назваць хараством.
Святое адвечнае хараство! На зямлі няма нічога вышэйшага за цябе!.. Ты адно чыстае, яснае, без жаднай пляміны... Ты злучаеш чалавека з праўдзівым Богам, з добрым, усёдаровываючым, святым Богам зямлі...
3 самага пачатку чалавечай культуры людзі, яшчэ дзікія, цёмныя, зрабіліся тваімі шчырымі паклоннікамі і хоць у грубых формах складалі табе сваю пашану і славілі цябе. Розныя культы, розныя веры паўставалі, перамяняліся і заміралі, як мары паўночныя; розныя філасофіі праходзілі на экране чалавечых мазгоў, і новыя тэорыі, новыя мыслі касавалі іх. Толькі адно хараство адвечна стаіць, як багіня на сваім высокім алтары...
— Што гэта — хараство? — пытаемся мы; і цікава тое, што само пытанне заўеёды з'яўляецца апасля таго, як мы скаштавалі ўжо гэтага дзіўнага напітку, як наша пачуццё знаходзіцца ўжо ў межах хараства. Раней пытацца нельга, — усё роўна як нс радзіўшамуся чалавеку нельга пытацца — што такое жыццё? Хараство — маці жыцця, кіраўніцтва дабра і праўды. Хараство — гэта гарманічна скрысталізаваныя жыццёвыя атамы, каторыя, губляючы сваю даўнейшую хаатычнасць, уваходзяць у цыкл кемнасці, штукарства.
У розных вопратках з'яўляецца яно: у музыцы, у паэзіі, у малярстве, у разьбярстве, у будаўніцтве, у рамёслах, у звычаях рэл ігійных і свецкіх. Жыццё можна назваць кветкай, хараство — мёдам гэтай кветкі, а чалавека — пчалінай, збіраючай гэты мёд. Паўтараю: хараство або штукарства (артызм) — гэта сама прырода ў кароне сваёй вялікай творчасці.
Усе народы зямлі моляцца хараству адным магутным гімнам, толькі гімн гэты ў кожнага народа мае свой асобны лад, каторы вытвараецца пад уплывам акружаючай яго прыроды.
Кожны народ мае свой асобны стыль ва ўсіх праявах штукарства. У стылі, спосабе выяўляць хараство красуецца душа народа, яго асобны характар, асобнае жыццё, асобнае паняцце хараства.
Калі жадаем грунтоўна пазнаёміцца з жыццём якога-колечы народа, то трэба ўзяцца за яго святыя кронікі — яго штукарства, адкапаць, вывесці на свет, калі яно заценена, і спазнаць яго.
Гэту вось працу якраз цяпер павінны мы, беларусы, паставіць на першы чарод.
Многапакутная, асірацелая старонка наша! Колькі гора і несправядлівасці ты перанесла: твае сыны не ведалі і не хацелі ведаць цябе з тваім багатым скарбам!..
А зірніце толькі адкрытымі вачыма на наш народ, і вы ўбачыце нешта пекнае, дарагое, пакрытае пылам вашай нядбаласці...  
Зірніце... Зусім асобны, забыты куток на зямлі... Сваімі рэчкамі, лугамі, балотамі, лясамі; сваімі зычнымі, хапаючымі за душу песнямі, музыкай, казкамі, бывалынчынай; сваімі характэрнымі будоўлямі, разьбярствам, тканінамі; сваімі танцамі, гульнямі, звычаямі — усім тым, у чым выяўляецца асобная, таемная, а такая дзіўная містэрыя нашага народа, ці не папхне вас, каб спазнаць усё гэта, выведаць і паказаць свету ўсяму!..
Хто мае святы агонь у сэрцы сваім, хай не стаіць збоку, а хай бярэцца горача за працу над пазнаннем хараства нашай старонкі, нашага народа. Няхай прытуліцца гарачым сэрцам да зямелькі-маткі роднай і вокам загляне глыбока-глыбока ў жыццё: у зямлю аж да дзедаўскіх костачак, у людзей — да бяздоні душ, у край — праз усе яго долі, да першых дзён і спазнае душу сваёй зямлі, душу народа ў найцікавейшых, у характэрных праявах, каторыя выліваюцца ў песнях, казках, звычаях.
Трэба ўсе песні, звычаі і ўсё іншае, у чым праяўляецца душа нашаганарода, збіраць, запісваць, зарысоўваць, фатаграфаваць, бо ва ўсім гэтым крыецца характэрная, — наша частка, — агуль-налюдскога хараства.

Size