М. А. Багдановiч

1 2

Даўно ўжо целам я хварэю
I хвор душой.
Але адна надзея яго падтрымлівае:
I толькі на цябе надзея, Край родны мой!
Ён звыкаецца са сваёй хваробай, перакананы, што іначай быць не можа:
Калі ж у ім памру-загіну, — Не жалюсь я!
Не будзеш цяжкая ты сыну Свайму, зямля!
Да апошніх дзён сваіх ён дбаў не аб сабе, але аб долі гаротнага народа свайго. I ў пастаянным змаганні сваім з рознымі праціўнікамі беларускага адраджэння, паэт саўсім забываўся аб сваёй хваробе:
У родным краю ёсць крыніца
Жывой вады.
Там толькі я магу пазбыцца Сваёй нуды...
Багдановіч, апрача вершаў, пісаў яшчэ апавяданні, крытыку літаратуры беларускай, публіцыстычныя стацці па-расейску ў розных журналах аб беларускім руху.
Цікавіўся ён і роднай сястрой Беларусі —Украінай, і вельмі важныя працы друкаваў у жур. «Украннская жнзнь» аб рытміцы вершаў розных украінскіх паэтаў.
Ляці, шэрая зязюля, з родных загонаў Беларусі ў далёкую Ялту!
Закувай на адзінокай магіле найлепшага, найшчырэйшага сына Беларусі...
Кажы яму, што гаротная Беларусь ніколі яго не забудзе... На скрыжалях адраджэння роднага краю яго імя будзе ззяць у небе Беларусі светлай зоркай навекі!
Хай будзе табе лёгкая зямелька.

1 2
Size