Школы ў Правшцыi

У Віленшчыне, Вілейск. пав. N. воласці гэтымі днямі адбыўся сход сялян цэлай воласці аб адчыненні зноў вышэйшай пачатковай школы, якая была спынена за ўвесь час вайны.
Гутарылі-гутарылі і прыйшлі да такога скутку, што школа павінна быць зачынена і надалей. Прычыны вось якія.
Перш-наперш — школа гэтая, якая трымаецца на грашах сялян усяёй воласці, прыносіць карысць толькі жыхарам мястэчка і 3—4 бліжэйшых вёсак. Дальнейшым вёскам няма ніякай магчымасці пасылаць сваіх дзяцей у школу на далечыні якіх-небудзь 20—30 вёрст.
Другая прычына — гэта мова.
Тут людзі раздзяліліся на тры лагеры; прыхільнікі расійскай і польскай моваў (у гэтым кірунку над беларусамі-католікамі мелі ўплыў ксяндзы і існаваўшыя за час вайны па вёсках Вілейскага павета польскія школы) і група (найменшая) староннікаў беларускай мовы.
Ва ўсіх гэтых пытаннях, не асобна простых для сялян, на сходзе не маглі разабрацца, і было пастаноўлена пакуль што школу зусім не адчыняць.
Гэты сумны факт наводзіць на думкі аб тым, што ў школьнай справе на Беларусі чакае нас яшчэ вялікая праца.
Сляды быўшага казённага самаволу адчуваюцца ў нас яінчэ досыць востра. Мова і нармальны расклад школ па Валасцях павінны быць першымі вехамі ў арганізацыі новага школі.нагл сезону. Што тычыцца мовы, то чуецца вялікая патрэбпасць трапнага інфармавання сялян у беларускай справе, асведамлсішн іх у беларускім нацыянальным духу праз свядомых беларусаў і праз газеты.
У гэтым кірунку сяляне з прычын сваёй цемнаты ці могуць быць адпаведны ў сваіх рэзалюцыях і пастановах аб мове. У гэтым па сваёй нацыянальнай неасвядомленасці ім патрэбна кіраванне ад вышэйшых беларускіх нацыяналыіых арганізацый, патрэбны болыпыя, як да гэтага часу, сувязі з правінцыяй.
Таксама вымагаецца правільнае адзначэнне школьных пунктаў па воласці, каб прынамсі ў пяцівёрстнай акрузс, дзе густа населены вёскі, было па адной школе. Калі напачатку пяма яшчэ на гэта школьных будынкаў, можна было б вучыць, паіімагочы хаты. На вёсках знойдуцца цяпер шмат дзе досыць вялікія з прасторнымі святліцамі хаты, якія зусім могуць быць прыгодны да школы.
Словам, захацеўшы, можна што-небудзь у гэтым кірунку прыдумаць, а да новай вясны трэба парупіцца арганізаваць ішанавае школьнае будаўніцтва ва ўсім краі.

Size