Штрыхi аб беларускай культуры

Тая культурная беларуская праца, як тэатр, школы, выдавецтва кніг і інш., што рабілася да вайны, перарвалася ў пачатку вайны. Шмат з нашых лепшых працаўнікоў былі змабілізаваны — гэта бьшо першай прычынай, а другой, і самай важнай прычынай было тое, што расійскі царскі ўрад забараніў беларускі друк.
Беларуская культурная праца заціхла да рэвалюцыі 1917 г', калі адразу пачалі выдавацца беларускія часопісы ў Менску і пачаўся палітычны беларускі рух. Але, галоўным чынам, у гэтым артыкуле мы звяртаем увагу не на нашу палітычпую працу, але на культурную. Праўда, пад нямецкай акупацыяй у Віленшчыне і Горадзеншчыне культурная праца вялася і да рэвалюцыі 1917 г., як беларускія школы, выдавецтва «Гоман» у Вільні, час ад часу беларускі тэатр, але гэта рабілася ў абхваце невялікім.
У культурнай працы пасля рэвалюцыі можна, не сумняваючыся, паставіць на першым плане тэатр. Ён добра развіуся неспадзеўна для нас саміх. Аляхновіч1 і Галубок2 ііапісалі шмат п'ес, якія абляцелі ўвесь наш край. Ф. Аляхновіч, Ф. Ждановіч3, як добрыя артысты, усімі сіламі працавалі ў кірунку распаўсюджвання беларускага тэатра па розных гарадах і мястэчках Беларусі. Можна смела сказаць, што яны вынеслі на сваіх плячах за гэтыя тры гады беларускі тэатр. 3-пад іх кірункаў з іх школ выйшла шмат беларускіх добрых артыстаў, якімі цяпер багата беларуская сцэна.
Пры гэтым трэба адзначыць, што, як і кіраўнікі розных беларускіх тэатральных таварыстваў, таксама і артысты вельмі мала карысталіся матэрыяльна ад сваёй мастацкай працы. I гэта трэба ім паставіць у заслугу; хаця паддзержкі і субсідыі такія-сякія былі, але вельмі мізэрныя. А тэатр за гэты перыяд зрабіў сваю вялікую працу ў адра-жэнні Беларусі. Беларускае слова са сцэны было самай жывой агітацыяй за беларускую справу. Сцэна вербавала гэткім чынам беларусаў да свядомай нацыянальнай працы. Дзеля гэтага беларускі тэатр заваяваў сабе вельмі пачэснае месца ў адраджэнні краю. Побач з тэатрам трэба казаць і аб беларускім хоры пана Тэраўскага. Можна адзначыць зусім не хвалячыся, што гэткім знамянітым хорам магла б гардзіцца любая нацыя, болей культурная за нашу. I не дарэмна п. Тэраўскі нажыў сабе славу і папулярнасць сваім хорам — ён гэта заслужыў вялікай і кемнай працай. Пан Тэраўскі — мастак, самародак. Чары і гармонія беларускіх народных песняў захапілі яго душу. Добра ведаючы дух нашых мелодыяў, ён іх стылізуе так, як лепей не трэба. Апроч таго, ён сам вельмі ўдачна піша новыя песні ў беларускім характары. Шкада толькі, што ніхто не дбае аб тым, каб выдрукаваць багатую творчасць пана Тэраўскага, каб яго творамі маглі карыстацца і іншыя беларускія хоры. У збіранні калекцыяў народнай штукі шмат працаваў паш вядомы бібліёграф, гісторык і крытык п. Р. Зямкевіч5. Быўшм вайсковым інжынерам на фронце, ён назбіраў багатыя калекцыі беларускіх нацыянальных вопратак, тканін. паясоў і г. д. Ён на гэта выдаваў усе свае грошы, але, на жаль, усё гэта ў яго парасцягалі розныя прыватныя асобы, а галоўным чынам забралі з сабою яго калекцыі немцы — арганізатары выстаўкі ў Менску пад нямецкай акупацыяй. Гэта ўсё вывезена ў Берлін. I вось пану Р. Зямкевічу не ўдалося залажыць нашага нацыянальнага музея, аб якім ён марыў шмат гадоў. Гэта для нас вялікая шкода: з кожным годам беларускія арнаменты прападаюць, тым болей, за час вайны бадай усё згінула, і мы не маем ні аднаго выдрукаванага альбома з беларускімі арнаментамі, з беларускімі колерамі. Гэта можна тлумачыць нашай нядбаласцю. Маляроў на гэта знайшлося б у нас, толькі няма каму аб гэтым падбаць.
Што тычыцца нашага малярства, дык у нас маляроў ёсць, толькі мы іх не ўмеем шанаваць, і яны ад нас уходзяць з пустымі рукамі да чужых. Узяць, напрыклад, нашага маляра п. Я. Драздовіча6. Гэта чалавек з вялікім малярскім талентам, з багатай фантазіяй у сваёй творчасці, толькі матэрыяльныя варункі падрэзваюць яму скрыдлы. Пішучы гэтыя радкі бачыў альбомы працы п. Драздовіча яшчэ да вайны ў Вільні. Знаўцы малярства вынеслі ад іх самае добрае ўражанне.
Пан Драздовіч — майстар штрыхавых малюнкаў. Яго пейзажы ў штрыхах жывуць і рэльефна выступаюць на фоне, як барэльефы. Як самавучка ён яшчэ добра не выштудыяваў малярскіх старых і новых школ, але ў яго ёсць свой стыль, самабытны і арыгінальны. Чуецца ў яго творах багатая фантазія, містычнасць і сімволіка.
Мо тут не месца, але дазволю сабе апісаць адзін яго твор пад назваю «Трызна мінуўшчыны»:
Месячнае ззянне містычнымі праменнямі атуляе могліцы. Крыжы і пліты магільныя адкідаюць наўскос цені. Так і гавораць фарбы аб паўночнай цішыні і казачнасці смерці... Вее жудасцю... Але ад смерці пачынаецца новае жыццё. У гнілі родзяцца кветкі хараства. I вось з адной магілы выступае чалавечы чэрап. Так і чуецца, здаецца, што ён, нямы, лезе ўверх, рас-сыпаючы вакол сябе жоўты пясок. Вочы ў чэрапа свецяцца фасфарычным адсветам. Праменні разыходзяцца па баках, і ў лініях гэтых праменняў вызначаюцца дзве багіні дзіўнай пекнаты... Шмат ёсць у п. Драздовіча гэтакіх багатых фантазіяў, напісаных у духу Чурляніса, а з беларускай інтэлігснцыі мала хто аб ім ведае. А яго варта было б падтрымаць і матэрыяльна, і маральна. Цяпер аб самым важным — аб нашым выдавецтве. За гэтыя тры гады беларускія газеты і часопісы раслі, як грыбы. іх трэба лічыць некалькі дзесяткаў. Паміж імі — штодзённікі, тыднёвікі, месячнікі і г. д., нягледзячы на тое, што за час вайны памерлі некалькі з нашых лепшых літаратурных сіл, як М. Багдановіч, Цётка, Каганец і інш. Літаратурных зборнікаў выдрукавана не многа, не лічачы школьных падручнікаў, палітычных дробных брашур, драматычных твораў і інш. Вось тут і ёсць самае галоўнае нашае балючае месца! Мы забываемся, што наш нацыянальны рух трымаўся і трымаецца ўвесь час нашай літаратурай. Палітыка захапіла ўсіх нашых людзей, а літаратурнае выдавецтва ў забыцці. А ўжо наступіў час выдаць поўнымі зборнікамі творы нашых пісьменнікаў да перыяду «Нашае нівы»; выдаць усе творы нашых паэтаў, якія памерлі за час вайны; выдаць творы нашых пісьменнікаў, якія друкаваліся ў працягу шмат гадоў у розных часопісах, ды яшчэ не сабраны ў цэлыя зборнікі. А то гэтыя творы могуць зусім прапасці. Апроч гэтага, у нашых пісьменнікаў ляжаць цэлыя кіпы рукапісаў, якія чакаюць сваёй чаргі. У пісьменнікаў апускаюцца рукі ад такіх адносінаў да іх. Выдавецтва нашай літаратуры і нацыянальныя школы павінны стаяць на чале ўсёй працы. Нашыя палітыкі павінны звярнуць на гэта самую галоўную ўвагу. Гэтым будзе зроблена ўсё.
Што тычыцца беларускіх школ, дык у гэтым кірунку зроблена вельмі шмат. Было б зроблена ў некалькі стопняў болей, каб не перашкоды збоку. Аб школьнай справе можна было б куды болей пісаць, але аб гэтым нашыя часопісы вельмі многа ўжо пісалі і пішуць. Канчаючы свой артыкул, я яшчэ раз напамінаю: культурная праца павінна быць нашай галоўнай мэтай і, каб мы на гэта звярнулі большую ўвагу з пачатку рэвалюцыі, дык мы б дагэтуль шмат вышэй стаялі ў нашым палітычным стаповішчы.

Size