Алесь Гарун

1 2

Як надарыцца мінута, Што ад працы адарвуся, I жыццсвая атрута Не пячэ і прахаплюся, Ды цябе, мой Родны Краю, Шчырай думкай аблятаю.
Або:
Часам я ўночы сны дзіўныя бачу:
Роіцца нейкі нязведаны край.
Повен то шчасця, то жаласці, плачу,
То зло-хмурлівы, то светлы, як рай.
Бачу вялікія стэлы з-над Нёмна;
Туліць у слёзах матуля сынка;
Сцелецца пушча глухая і цёмна;
Косці з магілы глядзяць бедака... Абразкі яго засмучоныя, акропленыя болем змучанай, пакутнай душы. Гэтакі тон яго досыць часта паўтараецца. I не дзіва, — бо Сібір, няволя гняце яго душу і падломвае скрыдлы:
На чужой сгароначцы
Заняпаў душой
I згубіў здароўейка,
1 згубіў спакой...
Але ў гэтым смутку чуецца часам магутнасць і размах. Клічам надзвычайнай сілы і пекнай формай аддаюць яго песні тады, калі ён гаворыць аб адраджэнні краго, аб роднай мове:
Гэй, ты маці — родна мова,
Гэй, ты звон вялікі, слова,
Звон магучы,
Звон бліскучы,
3 срэбра літы,
3 злота збіты,
Загрымі ты,
Загрымі!

Нягледзячы на нявольнае жыццё на чужыне, на пастаянпыя чары-летуценні аб бацькаўшчыне далёкай, — паэт часта ў забыцці захопліваецца акружаючай яго прыродай суровай Сібіры, дзе самабытнае хараство дышыць шырынёй і веліччу. Паэт -у палоне тайгі і снягоў. Чуецца ў яго магутнасць, рытмічныя акорды чароўнай музыкі і багатая форма:
Снягі, ляды, Абрус жуды, На заўсягды, На вечны час Ляглі. Гара, скала Наўкол лягла I узрасла Паўскрайны пас Зямлі... і г. д.
Але гэткія хвілі здаровага шчасця мала чуюцца ў яго паэзіі. Пяўцом сібірскіх абшарынаў паэт зрабіцца не мог. У той час, калі расейскія паэты, Пушкін і Лермантаў, быўшы ў выгнанні на Каўказе, яны там абшырна і добра жылі: ім здабываць сабе куска хлеба не трэба было. I ў іх гэтае прабыванне на Каўказе было прыемнай экскурсіяй, так што ім лёгка было аддавацца чарам каўказскай прыроды і тварыць свае каўказскія паэмы, песні і легенды.
Не так жылося Гаруну ў Сібіры. Апрача таго, нябожчык так быў захоплены беларускім адраджэннем, што мог думаць толькі аб роднай зямельцы. Гэта ў яго даходзіла да хваравітай упартасці яшчэ дзеля таго, што ён быў пэўны ў тым, што ніколі не вернецца з сібірскіх снягоў у родны край. Ад вялікай роспачы з прычьш сваёй жыццёвай трагедыі ён дайшоў у сваёй творчасці да месіянства, да чулай рамантыкі роднай зямлі, да народніцтва васьмідзесятнікаў. Ён пачынае апрацоўваць беларускія народныя казкі і легенды («Канец Паўлючонка», «Шчасце Мацея» і інш.). Вельмі ўдала выйшла ў яго засцянковая аповесць «Варажба», дзе відаць мастацкі стыль і вытрываласць тону. Малюнак выйшаў выразны і тыпічны. Апрача вершаў ёсць у Гаруна спробы добрай прозы («П'еро і Каламбіна» і інш.). Ён меў вялікі нахіл да апавяданняў, але ўсё гаварыў, што яму часу няма пісаць. I праўда, як толькі ён прыехаў з Сібіры ў Менск, дык на яго навалілі шмат грамадзянскай і палітычнай працы, якая, можна сказаць, і даканала яго зусім. Ужо апошні год ён бадай не выходзіў з сваёй кватэры. Яго «Жывыя казкі» яму прыходзілася пісаць лежачы ў пасцелі, бо сядзець яму было цяжка. Блізка стоячым да яго беларускім дзеячам чуць удалося ўгаварыць паэта кінуць працу і выехаць на лекі за граніцу. I вось няшчасны беларускі паэт памёр на чужыне ў восень 1920 г. Гэтак скончылася сумная аповесць аднаго з найлепшых беларускіх паэтаў, які змагаўся ўсё сваё жыццё за лепшую долю, за волю роднай зямлі
I новай страніцай узбагаціўся жалобны летапіс беларускіх маладых адраджэнцаў, якія без пары пайшлі ў нябыт. Але той фундамент, які яны палажылі для адбудовы краю, ніколі пе згіне.

1 2
Size