На дарозе да сваей бацькаушчыны

1 2

Мы, беларусы, знаем жыдоў, якія жывуць па ўсіх кутках нашага краю, як гандляроў, рамеснікаў і г. д. Мы бачым іх як старадаўніх жыхароў нашай зямлі. Нашыя сяляне зжыліся з імі даўно, нават троху ўніклі ў іх жыццёвы быт. Але жыдоўскае духоўнае жыццё, іх праўдзівае святое святых — іх душа — для нас яшчэ і да гэтага часу невядомая.
Праўда, за ўвесь вялікі працяг царызму ў б. расійскай імперыі розныя агенты чорнай сотні стараліся вытлумачыць нам жыдоўскую душу. Але, мабыць, толькі самыя цёмныя і несвядомыя людзі маглі верыць маляванню жыдоўскай душы праз мастакоў Пурышкевічаў, Пранайтысаў, «Нового Временн» і інш.
Знаем мы яшчэ, што калі ў якім-колечы краі здараецца агульнае няшчасце, дык усю віну ў гэтым узвальваюць на жыдоў, і яны за гэта багата плацяць сваёй крывёй. Калі адзін з іх робіць праступак, дык вінавацяць усю нацыю...
Знаем мы таксама, што адвечнае вандраванне вельмі вышкаліла гэты біблейскі народ, стварыла ў ім той вялікі спрыт да гандлю, за што чужыя народы адносяцца да яго непрыхільна. Вечная нервознасць, няпэўнасць у заўтрашнім дні мелі вялікі ўплыў на псіхіку жыдоўскага народа. Яны паважна глядзяць толькі на фізічную сілу, якая пануе ў краі. Гэта вымагае іх жыццёвая практыка. Дзеля гэтага мажліва, што часць беларускай інтэлігенцыі на іх скоса пазірае, бо жыды мала зацікаўлены беларускім рухам, а лічацца толькі з тымі, хто ўпераменку пануе ў нашым краі...
Толькі не аб гэтым я, галоўным чынам, хачу тут казаць, але аб тым, як гэты народ, ужо дзве тысячы год адарваны ад сваёй зямлі, рассеяны па ўсяму свету, не асіміляваўся, не страціў свайго нацыянальнага аблічча, нягледзячы на тыя бязмежныя мукі, якія ён дзеля гэтага выцерпеў. Жыды ў сваім жудасным «голусе» (выгнанне) не страцілі свайго нацыянальнага «я». У гэтым кірунку нам, беларусам, варта ў іх павучыцца: у гэтым і ёсць сіла іх духу.
За ўвесь працяг двух тысяч гадоў яны з пакалення ў паканенне гадавалі ў сваёй душы агнёвае закаханне да сваёй старадаўняй Бацькаўшчыны — Палестыны. Увесь час доўгага «голусу» лепшыя прадстаўнікі жыдоўскага народа марылі аб звароце да сваёй зямлі і ніколі не страцілі надзеі адбудаваць свой Сіён. Яшчэ ў сярэдніх вяках іх зялікія паэты ў сваіх творах апявалі толькі Ерусалім (Сіяніды Галеві і інш.). Трымаючыся сваіх традыцыяў, ім люба было хоць паміраць сярод святых курганоў і могліц роднай старасвеччыны... Гэтыя затоеныя мары гаілі іх балючыя раны доўгія вякі. Закаханне да паўміфічнай бацькаўшчьшы было іхняй жыватворчай расою, якая асвяжала іх дух і не давала смяротнаму песімізму раз'ядаць іх нацыянальны арганізм. А вось мары «вечнага жыда» пачалі абрысоўвацца ў рэальныя формы ў другой палове мінулага веку. Пачаліся першыя гурткі сіяністаў. Мэта іх была: не паміраць у краі дзядоў, як гэтага дамагаліся набожнікі, але жыць там. Сіянісцкі рух пашыраўся, арганізацыі раслі, і пачалася каланізацыя ў Палестыну. Стварыўся нацыянальны фонд, да якога плылі грошы ад жыдоўства ўсяго свету. Вельмі цяжкія былі іх варункі, бо жыдам было забаронена турэцкай уладай скупліваць землі, але сіяністы не зневяраліся і ладзілі калоніі пад іменнямі розных чужых людзей нежыдоўскага вызнання. На чале руху стаялі Макс Нордаў, д-р Гэрцэль, Зангвіль і інш. Справа крапчэла. Адбываліся сіянісцкія з'езды, паміж іншымі — і ў беларускім Менску. Як і кожная нацыянальная справа, мелі і маюць перашкоды ад сваіх жа братоў па нацыі і сіяністы. Гэтыя перашкоды сыплюцца з розных бакоў. Жыдоўскія клерыкалы кажуць, што сіяністы ідуць проці Бога, бо адзін толькі Мэсыяш' вызваліць жыдоў з «голусу». Сацыялісты жыдоўскія кажуць, што сіяністы — гэта буржуі, гэшэфтмахеры і што трэба кінуць гэтую ідэю і кіравацца да агульнага інтэрнацыяналу кожны на сваім месцы, адраджэнне нацыі ёсць паварот назад — проці прагрэсу. Асімілятары пяюць, што ў кожным краі трэба жыдам злівацца 3 карэнным элементам насялення, тады толькі жыццё палепшае. Маючы гэткія труднасці на сваім шляху, сіяністы аднак не падалі духам і прадаўжалі сваю чыста нацыянальнуго працу. Закладвалі ўсё болей калоніяў у Палестыне; адрадзілі стыль свайго старога мастацтва; залажылі шмат сярэдніх гэбрайскіх школ у Палестыне; узбудавалі свой палітэхнікум і ўжо арганізуюць свой гэбрайскі універсітэт. Гэбрайская мова зрабілася жывой мовай, якая ўжываецца ў штодзённым жыцці. У жыдоўскіх калоніях нават арабы гавораць па-гэбрайску. Турэцкі ўрад прызнае гэбрайскую мову. Шмат зроблена сіяністамі ў кірунку адраджэння роднай мовы і ў «голусе» — ва ўсенькім свеце. Усюды існуюць гэбрайскія школы. Будзіцца нацыянальны гонар, і зневажаюцца тыя з жыдоў, хто саромеецца свайго імя, сваёй роднай мовы.

1 2
Size