Чаму ячшэ няма беларускага рамана?

1 2

Гэта — тры галоўныя аддзелы для беларускага рамана, ёсць і яшчэ шмат грунту для яго: кожнае жыццёвае з'явішча можа быць выкарыстана для сочных фарбаў, для кемнага пэндзля ў вялікай повесці. Трэба толькі ўмець да ўсяго прыглядацца і ўсё выкарыстаць. Аб чым пісаць ёсць і ёсць. Можна на кожным кроку даць у пісьменстве цэльны, самабытны беларускі тып, які пакуль што ў нашай літаратуры знаходзіцца ў форме нарысаў, штрыхоў, сальветкаў, дзе ўсё гэта аднабока і недакончана. Тое, што мы бачым у нашых болыных празаічных творах — у п'есах таксама нас не ўздавольвае: там мы знаходзім ненармальныя скокі ад вульгарных п'яніц да футурыстаў-неўрасценікаў. Гэта, трэба прызнацца, далёка ад праўдзівай псіхікі нашага народа. Гэта толькі ўплыў чужых культур — расійскай або польскай, пад якімі прыходзілася гадавацца кожнаму з нас. Брак знаёмства з нашай гісторыяй, з нашай народнай душой, няпільнае прыгляданне да нашай сучаснасці вінаваты ў гэтым.
Гатовая духоўная страва, падсунутая нам чужымі пануючымі ў нашым краі народамі, паслужыла прычынай таму, што нават нашым пісьменнікам здавалася і здаецца, што аб чым бы ні хацелі пісаць, дык усё акажацца перапевамі, усё ўжо нібы выкарыстана было другімі. Гэты фалыпывы, безварункава, погляд шмат перашкаджаў. Выхаванне на чужых літаратурах, штудыяванне іх школаў ступнёва ад першага рамантызму да мадэрнізму і футурызму раздзяліла нашых пісьменнікаў на два крайнія лагеры: грубага рэалізму і замыславатага мадэрнізму. Гэта напамінае тую няўмела спечаную бульбу, якая з аднаго боку перапечана на попел, а з другога боку зусім сырая. Заўсёдныя спрэчкі між сабою гэтых двух кірункаў не дапамагалі нармальнай творчасці. Адны ў літаратуры шукалі чыстай ідэі, народніцтва, нават агітацыі за беларускую справу, а другія глядзелі на літаратуру як на мастацтва, як на штуку для штукі ды і толькі. Гэта не дало сярэдняга пункту апоры, і нашыя пісьменнікі, глядзеўшы праз акуляры чужых літаратур на беларускую творчасць і не ведаючы, за што хапацца пэўнымі рукамі, не маглі выкарыстаць сваёй здольнасці да працяглай літаратурнай працы, не хапала сілы, і яны працавалі адрывачна: напісаў верш, паэму, кароткае апавяданне, драматычны эскіз, і годзе. Гэта шмат лягчэй, не вымагае такой вялікай напружанасці і цярпення, як повесць або раман.
З'яўляецца пытанне, чаму, аднак, болей-меней людзі ў нас пробавалі свае сілы над драмай, якая таксама ёсць рэч, вымагаючая шмат працы і часу? Але тут усё нашае свядомае грамадзянства крычала, што нам да зарэзу патрэбна драма, дзеля агітацыі, дзеля жывых мэтаў нашага адраджэння. I ў драмагычнай нашай творчасці відаць ліхарадачнасць, паспешнасць і не ўсюды ўдачнасць. Рабілі пераклады з чужых моваў, пісалі свае, але, аднак, зноў жа кепскія варункі жыцця, пры якіх працавалі нашыя артысты, зрабілі тое, што добрай беларускай драмы яшчэ ў нас няма. Але дзякуем за тое, што нашымі працаўнікамі хоць што-колечы зроблена ў гэтым кірунку, таксама мы павінны быць удзячны тым, якія голасна казалі, што нам патрэбна драма.
Што тычыцца рамана, дык, як памятаецца мне, адзін толькі М. Гарэцкі напамінаў, што ў нас яшчэ няма добрай прозы, і сам пачаў у гэтым кірунку працаваць. А даць напрамак нашым пісьменнікам на гэтым шляху павінна была наша крытыка, якая або толькі ганіла, або толькі хваліла творы нашых пісьменнікаў, характарызуючы іх вельмі коратка, бадай двума словамі: «добра», «кепска». Наша крытыка не паказвала пісьменніку дарогі, куды яму ісці, што яму рабіць, дзе лепей выкарыстаць свае сілы. I гэта ўсё не дапамагло ў стварэньні беларускага рамана.
Ці мы ва ўсім гэтым вінаваты? Не. Вінавата нашае гаротнае жыццё, варункі нашай справы, якая вымагае шмат рук для працы, дзе кожны з нас прымушаны брацца за некалькі спраў пры самых кепскіх матэрыяльных варунках. I тое, што зроблена датэтуль за апошнія два дзесяткі гадоў у нашай літаратуры, можна лічыць досыць многім у параўнанні з тым, як тварыліся і творацца літаратуры наогул. Калі мы глянем на літвінаў, украінцаў, латышоў, чэхаў і іншых народаў, якія жылі пры гэткіх варунках, як і мы, дык можам сказаць, што наша літаратура не горшая за іх. У іх таксама існуюць тыя самыя труднасці, што не даюць па заказу развівацца творчасці мастацкай, якая пры нармальным і еольным жыцці творыцца вякамі. Раман у нас будзе, у гэтым няма чаго і сумнявацца, але да яго трэба падыходзіць нармальнымі ступнямі, вядомымі крокамі, якімі падыходзілі да яго другія народы пры лепшых за нашыя варунках палітычнага і эканамічнага жыцця. Мы тут паказалі прычыны, чаму няма беларускага рамана, тым людзям, якія ставяць нам гэта ў дакор, як вінаваценне, якія не хочуць знаць нармальных законаў у ходзе развіцця культуры і жыцця.

1 2
Size